Рака́ч ’фарбаванае палатно’ (навагр., Сл. рэг. лекс.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыро́вы ’нябелены (пра ніткі, палатно)’ (ТС). Гл. сыравы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даматка́ны, ‑ая, ‑ае.

Вытканы хатнім, саматужным спосабам (пра матэрыю, тканіну). Даматканае палатно. Даматканае сукно. // Зроблены, пашыты з такой тканіны. Даматканы настольнік. Даматканая світка. □ У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце; зак., чаго.

Вырабіць тканнем у якой‑н. колькасці. Ніхто за .. [Лісавету] не напрадзе, не патчэ, а мужчын трэба адзяваць, ды і сабе ў скрыню нейкае палатно пакласці. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́ба ’бавоўна’ (Сцяшк. МГ). Бясспрэчна, запазычанне з польск. weba ’вельмі тонкае ільняное палатно; галандскае палатно’ (а гэта з ням. Webe ’тканіна, кусок палатна’, да weben ’ткаць’). Параўн. і чэш. véba ’гатунак тонкага палатна’ (< ням.; Махэк₂, 680).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падмалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмаляваць.

2. У жывапісе — падрыхтоўчая стадыя работы над карцінай; слой фарбы, які наносіцца на палатно пасля папярэдняй пропісі для перадачы светаценю, аб’ёмнасці фігур і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалатне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў бледным, падобным на палатно (ад спалоху і пад.). Спалатнелыя твары здаваліся шэрымі, а вочы глядзелі долу. Грахоўскі. Я стаю спалатнелы, пазіраю на хворага і не ведаю, што мне рабіць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалатне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць бледным, падобным на палатно (ад спалоху і пад.). Немец спалатнеў і пачаў паднімаць рукі ўгору. Грахоўскі. Твар.. [Надзі] зусім спалатнеў, пальцы сутаргава скамечылі хустку, што была накінута на плечы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пру́шчына ’прасціннае палатно’ (пух., Сл. ПЗБ), ’белы паркаль’ (стаўб., Жыв. сл.; З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.), ’белы матэрыял на сарочкі’ (Сцяшк. Сл.), prúščyna ’белае палатно, танчэйшае за кужаль’ (Варл.). Утварэнне ад прыметніка просты з суф. ‑j‑іна: *prostjina < *prostъ. Гл. прошчына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падра́мнік, ‑а, м.

Спец. Рамка, на якую нацягваецца палатно для карціны. З-за пляча відаць быў даўгаваты кавалак палатна, нацягнуты на падрамнік. Асіпенка. Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падрамніку палатном, з палітрай у руках. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)