Лазоўка 1 ’пасудзіна з лазы для мёду’ (слуц., КЭС, Інстр. 1; добр., Мат. Гом.). Да лазобка (гл.).
Лазоўка 2 ’глінабітнае памяшканне’ (раг., Мат. Гом.). Да лаза́ (гл.) — плеценая сцяна з лазы служыла асновай, на якую ляпілі гліну.
Лазоўка 3 ’сорт бульбы’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з ⁺глазоўка < глазкі ’вочкі на бульбе’.
Лазоўка 4 ’адзін з сартоў канюшыны, які дае два ўкосы ў год’ (ТС) і лазоўка 5 ’лазаніца, Lysimachia nummularia’ (ТСБМ, БелСЭ, 6) названы паводле падабенства да лазы. Гл. лаза́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маршча́к ’маршчына’ (ТСБМ, Ян., Жд. 1, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; навагр., КЭС), маршча́вы, маршчля́вы, маршча́ты ’маршчыністы’, ’які мае зморшчаную паверхню’, ’сабраны ў зборкі’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Укр. моршо́к ’маршчынка’, рус. перм. морше́нь ’складка, няроўнасць, маршчынка на паверхні’, арханг. мо́рхи, морхи́ ’зборкі, складкі на сукенцы’, ’няроўнасці на адзенні’. Да моршчыць (гл.). Сюды ж маршчак ’лапаць са скуры’ (Янк., 1; бялын., Янк. Мат.; Тураў, КЭС; мазыр., З нар. сл.; глус., Мат. Маг.), які названы так таму, што зверху ў ім скура сабрана ў маршчыны. Укр. сумск. моршень ’абутак, зроблены з аднаго кавалка скуры’ можа быць кантамінацыяй з морщити і рус. поршень ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мячэўнік ’трыснёг звычайны, Phragmites communis Trin.’ (паўн.-усх., Кіс.), ’чарот, Scirpus L.’ (смарг., Сцяшк. Сл.), ’сіт, Juncus L.’ (віл., Сл. ПЗБ), ’касач, Iris pseudacorus L. (круп., Нар. сл.), ’зараснік касачоў’ (Бяльк.), ’пухоўка, рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (маг., чэрв., Сл. ПЗБ; расон., Шатал.; Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.), слаўг. мёчаўнік ’тс’ (Яшк.). Усе да меч (гл.). Аб суфіксе ‑оунік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171. Параўн. аналагічна ст.-рус. мечевник ’трыснёг’ (XV ст.), польск. mieczyk ’касач’, ’гладыёлус’, чэш. mećik ’тс’, харв. mącić, тайнае ’тс’ — ад теіь — пераклад лац. gladiolus. Названы паводле падабенства па форме лістоў раслін да мяча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мы́льнік 1 ’травяністая расліна Saponaria officinalis L.’ (маг., мін., Кіс.), мыльнянка ’тс’ (Бяльк.). Укр. мильниця, миляк, милянка, мильник, миля ник, мыльнянка, рус. мыльная трава, улада., варон. мыльник, кур. мыльница, польск. mydlnica, mydło, mydelnik, mydłownik, m у de lnica, чэш. mydlice, mydlenice, славац. mydlica ’тс’. Усе да прасл. mydlo, тус!!ьnъ. Названы паводле таго, што корань расліны ўтрымлівае сапанін, і расліна ўжо ў Старажытнай Грэцыі і Рыме, а таксама ў Балгарыі і на Беларусі ўжывалася пры мыцці (Махэк, Jména, 8; Машынскі, Kultura lud., 1, 605; Каламіец і інш., Мовознавство, 4, 1979, с. 24).
◎ Мы́льнік 2 ’прылазнік’ (чачэр., Жыв. сл.). Да мыльня (гл.). Суфікс, відаць, паводле рус. предбинник ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пастарна́к 1, пастарнак ’расліна Pastinaca sativa L.’ (Федар. 6 і 7; віц., гом., гродз., маг., Кіс.; Бес., Булг.), ’бядрынец вялікі, Pimpinella magna L. et P.’, ’бядрынец каменяломкавы, Pimpinella Saxifraga L.’ (Касп.), ст.-бел. пастернакъ (пастарнаку пасторнакъ, пастрнакъ, постернакъ, Посторнакъ, постэрнак) ’пастарнак’ (1556 г.) запазычаны са ст.-польск. pasternak, якое праз с.-в.-ням. pasternac з лац. pastinaca ’морква’ (Міклашыч, 233; Вальдэ-Гофман, 2, 261; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 212; Булыка, Лекс. запазыч., 150).
◎ Пастарна́к 2 ’галоўны корань яблыні’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’калочак пры вяроўцы, якім карыстаюцца пры навязванні жывёлы на пашы’ (КЭС, лаг.). Да пастарнак (гл.). Названы так у выніку пераносу значэння паводле падабенства да стрыжнёвага кораня расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́лька ’танец у хуткім тэмпе’ (ТСБМ). Найбольш імаверна ад чэш. půlka, polovina ’палова’, магчыма, сцяжэнне ад půlkrok ’паўкрок’, бо назва паходзіць ад паўтактавага памеру (Брукнер, 682; Чарных, 2, 55). Неверагодная думка пра тое, што танец з’явіўся ў Празе ў 1831 г. і названы ў знак салідарнасці з палякамі (Голуб-Копечны, 285; Фасмер, 3, 321), бо першыя згадкі пра яго як пра бальны танец — у 1825 г., а ў 40‑я гады XIX ст. ён набыў папулярнасць у Расі і, арганічна ўвайшоў у беларускую народную харэаграфію, бо ў беларускім фальклоры існавалі танцы накшталт полькі (Чурко, 229). Банькоўскі (2, 688) не выключае, што крыніцай магло быць скажонае *folka ад ням. Volkstanz, паколькі танец папулярызавалі як tschechischer Volkstanz.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыта́н 1 ‘бажаство з ліку волатаў, якое змагалася з багамі Алімпа’, перан. ‘чалавек вялікага таленту, надзвычайнага розуму’ (ТСБМ), ст.-бел. титанъ ‘тс’. Паходзіць ад ст.-грэч. Τιτάν (ад τιτώ ‘сонца, дзень’) (Арол, 4, 73; ЕСУМ, 5, 575). Запазычана ў сучасную мову, хутчэй за ўсё, праз польск. tytan ‘тс’.
Тыта́н 2 ‘хімічны элемент’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з ням. Titan, названы так ад н.-лац. Titanium вынаходнікам М. Клапротам паводле распаўсюджанай мадэлі хімічных тэрмінаў, параўн. ст.-грэч. Τιτάν ‘сын Урана і Геі’ і uranium, гл. уран (Арол, 4, 74).
Тыта́н 3 ‘вялікі кіпяцільнік’ (ТСБМ). Назва ўзнікла як фабрычная марка, у якой адлюстравалася ідэя магутнасці (параўн. тытан 1). З рус. тита́н ‘тс’ (Арол, 4, 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Медуні́ца 1, мядуні́ца; мядуні́шнік ’шчамяліца няясная, Pulmonaria obscura Dum. (віц., Кіс.; свісл., Сл. ПЗБ; Бяльк.), рус. смал., наўг. медуни́чник, сіб. меду́нка, укр. меду́нка, польск. miodunka, miodynka, серб.-харв. меду́нак, медуњак, меду̀ника, меду̀ница, балг. медуни́ка, палес. медуні́ца ’зябер, Galeopsis L.’ (ТС), рус. паўн. медуни́чник, медуни́ца ’тс’; медуні́ца ’спірэя вербалістая, Spiraea salicifolia L.’ (віц., Кіс.; Грыг., ТСБМ, Дэмб.), мяду́ніца ’спірэя вязавая, Spiraea ulmaria L.’ (Касп.), рус. валаг., наўг., смал. медуни́ца, серб.-харв. меду̀ника ’тс’. Да мёд (гл.). Названы паводле таго, што з’яўляюцца добрымі меданосамі. Таксама Каламіец і Шамота (Мовознавство, 1979, 4, 24).
Медуні́ца 2, мідуні́чка ’сорт яблыкаў’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.). Да мёд. Названа паводле салодкага смаку. Аналагічна: укр. меду́нка, польск. miodówka ’салодкая грушка’, славен. mę̑dovka, серб.-харв. меду̀ника, medvańa ’салодкая груша, яблык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тула́ч ‘бягляк, уцякач, які хаваецца’ (Нас.), ‘выгнаннік, бадзяга’ (смарг., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. тулачъ ‘туляга, бадзяга’ (ГСБМ). З польск. tułacz ‘тс’, сінанімічнага да tułak (з чэш., Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401), якое з tułać się ‘бадзяцца, блукаць; вандраваць’, што да старой асновы tuł‑ ‘усоўваць, улазіць’ (Брукнер, 584). Паводле Махэка₂ (648), названы дзеяслоў разам з чэш. toulati se, славац. túlať sa ўзнік шляхам метатэзы пачатковых складоў з lutati ‘тс’, якое захавалася ў харв. lútati, серб. лу́тати, макед. лута, балг. лу́там се ‘тс’ < прасл. *lou‑tā‑ti > *lutati; першасны дзеяслоў можна звязаць са ст.-грэч. άλύω (з α‑пратэтычным) ‘бадзяюся’ (у Гамера), што наогул цяжка давесці. Лічыцца, што асновы на цвёрды і мяккі зычны маюць адно паходжанне (Борысь, 653). Параўн. туляч, туляць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мятлі́ца, метлііха ’мятлюг, Agrostis vulgaris L.’ (ТСБМ, БелСЭ, Шат., ТС; слуц., Шн. 2; ваўк., Сл. ПЗБ), ’метлюжок аднагадовы, Poa annua L.’ (шчуч., шальч., Сл. ПЗБ), ’жарновец мяцёлчаты, Sarothamnus scoparinis (L.) Wimm, et Koch.’ (Др.-Падб.; гродз., Кіс.), ’трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (мазыр., Жыв. сл.; стол., Яшк.; Бяльк.), ’каласоўнік аржаны, Bromus secalinus L.’ (Нас.; мін., Кіс.), мятлічка ’мятлічка звычайная, Apera spica-venti (L.) P. Beauv.’ (маг., Кіс.). Усе да мятла©. Названы паводле падабенства кветаноснай (пладаноснай) мяцёлкі да мятлы. Аналагічна шматлікія назвы з гэтым коранем у іншых славянскіх мовах. Брукнер (345) звязвае польск. motloch ’чэрнь, натоўп’ з mietlica ’пустазелле’, ’тое, што адкідаецца’, супраць чаго Махэк₂ (561). Мяркулава (Этимология–1974, 72–74) падтрымлівае Брукнера. #
◎ Мятлі́ца 2 ’дробная соль’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна.
◎ Мятліца 3 ў фальклорным запісе: Пташачкі садзілісь па мястам, усё па дзераўцам, па мятліцам, па ракітавым кустам (паўн.-усх., КЭС). Відаць, у выніку народнай этымалогіі з па вятвіцам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)