сястры́ца, ‑ы, ж.

Разм.

1. Памянш.-ласк. да сястра (у 1, 3 знач.). Малы з бацькаўскім выглядам частаваў меншую сястрыцу. Чорны. — Сястрыца! — пазваў .. [Лібу] ранены на мыліцах. Гартны.

2. Фамільярна-ласкавы зварот да асобы жаночага полу. [Маці:] — А мая ж ты сястрыца! А мая ж ты галубка! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны. — Падрыхтавалася, мілка? — пытаецца мая новая знаёмая праз пару мінут. Шынклер.

2. Каханая дзяўчына. Мая мілка добра скача, Добра песенькі пяе. А за кросны сядзе — плача: Ніткі ў бёрда не ўкладзе. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благоволи́ть несов. мець ла́ску (да каго), спрыя́ць (каму), ста́віцца з прыхі́льнасцю (да каго), зы́чыць (каму);

благоволи́те (с неопр.) уст. бу́дзьце ла́ска́вы, зрабі́це ла́ску.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тату́ляласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), а таксама ў звароце да дзіцяці (Нас.), ’сын, вельмі падобны да бацькі’ (Яўс.), ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл.), тату́ль іранічнае ’вялікі хлопец, старэйшы за іншых’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. тата, з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. матуля1, і ў пераносным ужыванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рныласкавы, добры, мілы’ (Нас.), ’цудоўны, добры’ (Касп.), га́рна ’добра’ (Бяльк., Жд. 2). Паводле Шанскага (1, Г, 33), бел. га́рны запазычана з укр. мовы. У самой укр. мове паходжанне гэтага слова не вельмі яснае. Гл. меркаванні ў Шанскага, там жа; Фасмера, 1, 394, Рудніцкага, 1, 575.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́му́хна ’маці’ (Нас., Бяльк., Растарг., Нікан.; маг., Шн.). Рус. пск., смал. ма́му́хна ’тс’, цвяр.ласкавы зварот бабулі да ўнучкі’, польск. mamuchna ’маці’. Бел.-польская ізалекса. Менавіта ў бел. і польск. мовах пашыраны суфікс ‑ухн‑а (< прасл. ‑ux‑ъna) пры ўтварэнні пяшчотных назваў жанчын (Слаўскі, SP, 1, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Небажа́ты ’пляменнікі, унукі’ (ТСБМ) і адз. л. небажа́ («гаворыцца з пагрозай і больш у дачыненні да няпоўналетніх», Нас.), небажа́та ’ўнукі’ (Ян.), небожа́та, адз. л. небо́жласкавы зварот да малых, маладзейшых з боку старэйшых’ (ТС), ’пляменнікі’ (пін., Сл. ПЗБ), небажаня́та ’тс’ (любан., лях., Сл. ПЗБ). Гл. нябога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́віцца, баўлюся, бавішся, бавіцца; незак.

Разм.

1. Доўга затрымлівацца дзе‑н., марудзіць. — Ты не баўся, дачушка, — папрасіла маці, калі Ганна выйшла. Гартны.

2. Знаходзіцца дзе‑н., праводзіць час. Улетку цэлымі днямі бавіўся на рэчцы. Бачыла. // Гуляць, забаўляцца. І ўсюды — ці дзядзька працуе, ці бавіцца з дзецьмі — ён бясконца добры і ласкавы. Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нача́льства, ‑а, н.

1. зб. Начальнікі. Аднойчы ў другой палове дня ў вёску прымчалася поўная машына начальства. Федасеенка.

2. Разм. Начальнік. Дзяжурны рэгуліроўшчык, прыняўшы мяне за начальства, далажыў, што на пасту ўсё ў парадку. Сабаленка. Будзьце ласкавы, мілая, скажыце, хто тут у вас начальства і дзе яго знайсці? — пачціва звярнуўся да [маладой жанчыны] Пракоп. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліслі́выласкавы, пяшчотны’ (ТСБМ; слуц., Шн. 2; слуц., брасл., Сл. ПЗБ), ’падліза, ліслівы, хітры’ (Бяльк., ТСБМ, Касп., Шат.; брасл., воран., бар., Сл. ПЗБ). Рус. пск., цвяр. лисли́вый ’хітры’. Адназоўнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑лів‑. Да ліс (гл.). Сюды ж ліслі́віць ’крывадушна хваліць, дагаджаць каму-небудзь з карыслівай мэтай’, ліслі́вец ’той, хто ліслівіць, лашчыцца’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)