Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ла́скавы, -ая, -ае.
1. Поўны ласкі¹, пяшчотны.
Ласкавае дзіця.
Л. позірк.
2.перан. Мяккі, лагодны.
Л. вецер
|| наз.ла́скавасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ласка́вы, -ая, -ае.
Ветлівы, далікатны ў абыходжанні, прыязны, добразычлівы.
Ласкавыя адносіны.
◊
На ласкавым хлебе (разм., жарт.) — на пажыццёвай пенсіі або на чыім-н. утрыманні.
|| наз.ласка́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ласка́выобл. ми́лостивый;
◊ на ласка́вым хле́бе — уст. на пожи́зненном пенсио́не; быть нахле́бником, иждиве́нцем
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́скавыіласка́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Поўны ласкі, любві; пяшчотны. Ласкавая маці. □ Сухенькая, тоненькая, як былінка, твар увесь у зморшчынах, як печаная груша, але якая прыветная і ласкавая была гэтая бабулька!Чарнышэвіч.// Які выражае ласку, любоў, пяшчоту. Ласкавы погляд. Ласкавыя словы. □ Нарэшце з’явілася і сама Марыя Міхайлаўна. Ужо немаладая, сярэдняга росту, з прыемным і ласкавым тварам.Мяжэвіч.Адказаць не змог хлапчына На дакор дзявочы, Бо пра ўсё яму сказалі Ласкавыя вочы.Дзеружынскі.
2. Ветлівы, далікатны ў абыходжанні; прыязны. Рагіна была далікатная з твару, здатная ў постаці, спрытная да работы і ласкавая да людзей.Адамчык.Ласкавае цялятка дзвюх матак ссе.Прыказка.
3.перан. Мяккі, лагодны. Пашумліваў вецер лагодны, ласкавы.Колас.Ласкавае, спакойнае святло абедзеннага сонца залаціла пабурэлыя вершаліны бяроз і клёнаў.М. Ткачоў.
•••
Будзь ласкавыгл. быць.
На ласкавым хлебегл. хлеб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ла́скавы, ла́скывый, ла́скавенечкій ’ветлівы, далікатны ў абыходжанні’, ’мяккі, лагодны’, ’літасцівы, дабрадушны’, ’поўны ласкі, пяшчотны’ (Нас., Шат., Бяльк.; мсцісл., Нар. словатв., ТСБМ), ласка́вы ’пяшчотны’, ’дабрадушны, ветлы чалавек’, ’рахманы’, ’ліслівы’ (Сл. паўн.-зах., Мал., КЭС, лаг.), ласка́вы хлеб ’дарэмнае ўтрыманне да смерці’ (КЭС, лаг.). Націск на пачатковым складзе пад уплывам рус. мовы (ла́сковый), якое, паводле Сабалеўскага (Лекции, 81), мае ‑о‑ гістарычна няправільнае: ёсць ст.-рус.ласкавъ (XIII ст.). Тое ж у Фасмера, 2, 462. Прасл.laskavъ ’той, хто праяўляе любоў’ > ’які лашчыцца, ліслівы’ (Слаўскі, 5, 25). Да ласка (гл.). Сюды ж ласкаве́й ’зручней’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гала́нтны, -ая, -ае.
Ветлівы, далікатны, ласкавы.
Г. малады чалавек.
|| наз.гала́нтнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лаго́дны, -ая, -ае.
Дабрадушны, ласкавы, прыемны.
Л. настрой.
Лагодная ўсмешка.
|| наз.лаго́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)