Палатно́ ’гладкая льняная тканіна асобага перапляцення (звычайна белая), а таксама баваўняная, шаўковая ці сінтэтычная тканіна падобнага перапляцення; вялікі шырокі кавалак якой-н. тканіны’. Агульнаславянскае (рус., укр. полотно́, ст.-рус. полотно, польск. płotno, серб.-харв. пла́тно і г. д.) і праславянскае poltъno. Роднасныя ст.-інд. paṭas ’палатно, адзенне, пакрывала, карціна’, сяр.-в.-ням. valte, valde ’тканіна для абгортвання адзення’, алб. palë ’складка, рад’ (гл. Фасмер, 3, 316; там жа і агляд літ-ры). Сувязь са ст.-слав. платъ (Праабражэнскі, 2, 97) лічыцца няпэўнай (Фасмер, там жа; Махэк₂, 455).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упро́чить сов. (укрепить) умацава́ць, мног. паўмацо́ўваць, замацава́ць, мног. пазамацо́ўваць; (утвердить) усталява́ць;
упро́чить своё положе́ние умацава́ць сваё стано́вішча;
карти́на упро́чила за ним сла́ву большо́го худо́жника карці́на замацава́ла за ім сла́ву вялі́кага мастака́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэпраду́кцыя, ‑і, ж.
1. Перадрукоўванне малюнка, карціны, чарцяжа і пад. паліграфічнымі або фатаграфічнымі сродкамі.
2. Перадрукаваны малюнак, карціна ці фотаздымак. На сцяне вісела рэпрадукцыя з рэпінскай карціны. Грахоўскі. Пані .. падышла да адной карціны і расчаравана ўскрыкнула: «Дык гэта ж вісіць у мяне на кватэры ў Вільні!» — Тут арыгінал, а ў вас — рэпрадукцыя! — тлумачу ёй. Карпюк.
3. Узнаўленне чаго‑н., што захавалася ў памяці.
4. Узнаўленне, размнажэнне племянной жывёлы ці сартавога насення.
[Ад лац. re — зноў і productio — ствараю, раблю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліпе́ць несов.
1. е́ле (чуть) держа́ться;
карці́на на сцяне́ ледзь ліпе́ла — карти́на на стене́ е́ле (чуть) держа́лась;
2. перен. скрипе́ть;
стары́ ліпі́ць паку́ль што — стари́к пока́ скрипи́т;
◊ л. на валаску́ — висе́ть на волоске́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сваво́льства, ‑а, н.
1. Гарэзлівасць, дураслівасць, гуллівасць. У словах [Ірынкі] прабіваюцца ноты дзіцячага свавольства, якое пры іншых умовах і ў іншы момант вылілася б у дурную весялосць. Чорны. Сцёпа лічыў сябе чалавекам сур’ёзным і ніякіх свавольстваў не паважаў. Якімовіч.
2. Свавольныя ўчынкі, паводзіны, якія часам парушаюць прынятыя нормы, правілы. Карціна свавольства паноў, якая кожнага балюча кранае за сэрца, узноўлена рэалістычнымі беларускімі фарбамі. Палітыка. Ён ведаў, што яе [Люды] дзявочая ўпартасць прымушае даводзіць да канца задуманае свавольства. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мазня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Няўмела намаляваная карціна, неахайна напісаны тэкст. Не малюнак, а мазня. Мазня ў сшытку. □ У нацыянальнай галерэі [Швецыі], дзе выстаўлены шэдэўры Цорна і Рубенса, вісіць таксама мазня новых модных мастакоў. Мележ. // Што‑н. нядбайна, не на высокім узроўні напісанае; дрэнная, няўмелая работа. «Пэцкаль ты! Няма ў цябе ніводнай жылкі творчай. А вершыкі твае — мазня!» Корбан.
2. Няўмелая, з промахамі гульня, стральба і пад. — Што ж гэта за мазня! — з абурэннем хтосьці папракнуў цэнтральнага нападаючага. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́са нареч., в разн. знач. ко́со; (не отвесно — ещё) накло́нно; (о взгляде — ещё) и́скоса;
дождж па́даў к. — дождь па́дал ко́со;
карці́на паве́шана к. — карти́на пове́шена ко́со;
◊ глядзе́ць к. — (на каго, што) смотре́ть ко́со (на кого, что)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фатаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фатаграфіі (у 1 знач.). Фатаграфічная прамысловасць. // Прызначаны для фатаграфіі, які служыць для фатаграфавання. Фатаграфічная пласцінка.
2. Атрыманы пры дапамозе фатаграфавання. Фатаграфічны партрэт. □ Убранства пакоя дапаўняла ці то карціна, ці то фатаграфічны здымак старой яўрэйскай сям’і. Мурашка.
3. перан. Такі, як пры фатаграфаванні; вельмі дакладны. Сустракаюцца ў ранніх творах Чорнага элементы натуралізму. Аўтар часам з фатаграфічнай дакладнасцю перадае пэўны жыццёвы факт, здарэнне або выпадак з чалавекам. Кудраўцаў. // Вельмі дакладны, натуралістычны. Фатаграфічнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палатно́, -а́, мн. -ло́тны, -аў, -лацён і -ло́цен, н.
1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.
Кужэльнае, зрэбнае п.
Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).
2. Паласа, стужка ў механізме.
П. транспарцёра.
3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).
Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.
Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).
4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).
П. чыгункі.
5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).
П. касы.
П. пілы.
|| прым. палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.
Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скепты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скептыцызму (у 1 знач.). Скептычная філасофія.
2. Схільны да скептыцызму (у 2 знач.). — У ружовым канверце — значыць, любіць, — суцяшае мяне Аня Славіна. — Не было пад рукою іншага, — смяецца скептычная Насця Дзятлава. Васілевіч. // Які выказвае, выяўляе скептыцызм. Скептычны тон. □ Праўда, кволы ты надта, хто цябе возьме, — акінуў .. [Апанас] скептычным позіркам Лёню. Нядзведскі. Аптэкар Плакс, хоць і цёмна было, але зрабіў на твары сваім бязмежна скептычную міну. Зарэцкі. // Прасякнуты скептыцызмам, поўны скептыцызму. Скептычныя адносіны да людзей. □ На самай справе, карціна «Мяцежнікі» атрымалася змрочная, глыбока скептычная. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)