мазня, ‑і, ж.

Разм.

1. Няўмела намаляваная карціна, неахайна напісаны тэкст. Не малюнак, а мазня. Мазня ў сшытку. ▪ У нацыянальнай галерэі [Швецыі], дзе выстаўлены шэдэўры Цорна і Рубенса, вісіць таксама мазня новых модных мастакоў. Мележ. // Што‑н. нядбайна, не на высокім узроўні напісанае; дрэнная, няўмелая работа. «Пэцкаль ты! Няма ў цябе ніводнай жылкі творчай. А вершыкі твае — мазня!» Корбан.

2. Няўмелая, з промахамі гульня, стральба і пад. — Што ж гэта за мазня! — з абурэннем хтосьці папракнуў цэнтральнага нападаючага. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)