ка́рціна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́рціна ка́рціны
Р. ка́рціны ка́рцін
Д. ка́рціне ка́рцінам
В. ка́рціну ка́рціны
Т. ка́рцінай
ка́рцінаю
ка́рцінамі
М. ка́рціне ка́рцінах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карці́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. карці́на карці́ны
Р. карці́ны карці́н
Д. карці́не карці́нам
В. карці́ну карці́ны
Т. карці́най
карці́наю
карці́намі
М. карці́не карці́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.

Карціны мастака М.

Савіцкага.

2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.

Карціны прыроды.

3. Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.

К. бітвы.

К. жыцця сялян.

4. Агульны стан, выгляд чаго-н.

Клінічная к. захворвання.

5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.

Другая к. першага акта.

6. Кінакарціна, кінафільм (разм.).

У кінатэатры ідзе новая к.

|| памянш. карці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).

|| прым. карці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Карцінная галерэя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карці́на ж., в разн. знач. карти́на;

вы́стаўка карці́н — вы́ставка карти́н;

к. абаро́ны го́рада — карти́на оборо́ны го́рода;

у кінатэа́тры ідзе́ но́вая к. — в кинотеа́тре идёт но́вая карти́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карці́на, ‑ы, ж.

1. Твор станковага жывапісу, выкананы фарбамі на палатне, дошцы, паперы і інш. Пісаць карціну. Карціна І. Я. Рэпіна «Запарожцы». Выстаўка карцін.

2. перан. Тое, што можна бачыць або ўяўляць сабе ў канкрэтных вобразах. Прыгожыя карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за другой. Васілевіч. // Літаратурнае, вобразнае апісанне чаго‑н. Ніхто ні да Пушкіна, ні пасля яго не даў такой жывапіснай карціны Пецярбурга, як аўтар «Меднага конніка». Палітыка. Малюючы карціны бітваў Чырвонай Арміі з белапалякамі, напаўняючы гэтыя карціны рамантыкаю барацьбы, пісьменнік, аднак, не захапляецца толькі гэтым бокам падзей. Арабей. // Агульнае становішча чаго‑н. — Я раненька ў праўленне прыбег, усе дакументы па будаўніцтву — на стол: колькі збудавалі за гэтыя гады, колькі па планах трэба пабудаваць, колькі ёсць у нас на калгасныя патрэбы дошак, цвікоў — поўная карціна, адным словам. Савіцкі. [Камандуючы:] Вы павінны мець зусім ясную карціну абароны праціўніка. Крапіва.

3. Разм. Пра тое, што выклікае захапленне, здзіўленне сваёй незвычайнасцю. — А тут нашы самалёты — як бы іх знарок хто выклікаў. Адным словам — ка-а-рціна! Лынькоў.

4. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі. Драма ў трох актах і пяці карцінах.

5. Разм. Кінакарціна, кінафільм. Ля кінатэатра стаяла вялікая чарга — ішла новая карціна. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карці́на1карціна’. Запазычанне з італ. cartina ’сорт паперы’ (пач. XVII ст.). Параўн. прыклад з Александрыі (Булыка, Запазыч., 142).

Карці́на2 ’ігральная карта’ (Нар. словатв., Гарэц.). Новаўтварэнне ад карта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карціна; палатно

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мары́на

карціна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мары́на мары́ны
Р. мары́ны мары́н
Д. мары́не мары́нам
В. мары́ну мары́ны
Т. мары́най
мары́наю
мары́намі
М. мары́не мары́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крана́льны, -ая, -ае.

Які кранае, хвалюе.

Кранальная карціна.

|| наз. крана́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыяра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

1. Карціна, намаляваная на празрыстай тканіне або шкле і спецыяльна асветленая для стварэння ўражання аб’ёмнасці.

2. Жывапісная карціна з рэальнымі або бутафорскімі прадметамі, макетамі.

|| прым. дыяра́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)