Тарато́рыць ’гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай’ (ТСБМ), ’гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.), ’балбатаць, гаварыць абы-што’ (Ласт., ТС), тарахто́рыць ’балбатаць, лапатаць, сакатаць’ (Скарбы); сюды і тарата́рыць, гл. Параўн. укр. дыял. тарато́рити ’балбатаць, плявузгаць’, рус. тарато́ритъ ’лапатаць’, чэш. trátořiti, славац. trátoriť ’шмат гаварыць, балбатаць’. Прасл. дыял. *tortoriti з прасл. *tortor‑, якое з’яўляецца падвоеным індаеўрапейскім коранем *tor‑ ’гучны; выразны’, магчымы варыянт *ter‑ (Анікін, ОЛА, Исследов., 1984, 284–286). З непадвоеным коранем у серб.-харв. тр̀тосити ’балбатаць не змаўкаючы’, рус. дыял. бато́рить ’балбатаць’, гл. таксама гутарыць, што да *toriti, гл. ЭССЯ, 1, 166; Атрэмбскі, Зб. Романскаму, 72; параўн. таксама славен. trtrati ’шумець, мармытаць’ < *tьr‑tьr‑ (Куркіна, Диал. структура, 86: узводзіць да *terti, гл. церці). Індаеўрапейскія адпаведнікі: літ. tarýti > tar̃ti ’вымавіць; сказаць’, грэч. τορός ’прарэзлівы’, *τορέω ’выразна абвяшчаю; прабіваю’, ст.-інд. tāṛá‑ ’гучны; праніклівы’, хец. tar‑казаць; называць’ (Фасмер, 4, 86–87; Махэк₂, 636; Карскі 2-3, 87; Чарных, 2, 229; Новое в рус. этим., 230; ЕСУМ, 5, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́чыць1 ’везці (з грукатам)’ (лях., Сл. ПЗБ), тара́чыць ’цягнуць, несці, везці’ (Сержп. Прык., Бяльк., Юрч., Нар. Гом.). Параўноўваюць з літ. taračkinti ’цягнуць, валачы’, taračkénti ’цягнуць па зямлі з шумам’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1971, 1, 94), што наўрад ці магло быць крыніцай запазычання. Хутчэй гукапераймальнае, гл. наступнае слова.

Таро́чыць2 ’сакатаць (пра курэй)’ (віц., сен., лёзн., ЛА, 1), ’трашчаць’: у выгарі лягушкі тарочуць (Касп.), ’квакаць, крахтаць (пра жаб)’ (лёзн., Жыв. св.), ’гаварыць’ (гродз., ЖНС; Жд. 1), ’балбатаць’ (Мат. Гом.), тарочыць ’гаварыць абы-што, задурваць галаву’ (ТС), торо́чыті ’тс’ (Вруб.), торо́чыты ’расказваць, даказваць’ (Сл. Брэс.; Горбач, Зах.-пол. гов.), ’гаварыць’, ’дзяўбці’ (Клім.), ’дурыць, абдурваць, казаць бязглуздасць’ (драг., Жыв. НС), ’цвярдзіць, назаляць адным і тым жа’ (пін., Нар. лекс.), ’дакучліва гаварыць, расказваць’ (драг., Нар. лекс.), тарачы́ць ’сакатаць; бурчаць, сварыцца; размаўляць з прыемнасцю’ (Яўс.), ’многа раз гаварыць’ (Шатал.). Параўн. укр. торо́чити ’гаварыць тое самае шмат разоў, гаварыць глупства’, рус. торо́чить ’тс’. Гукапераймальнае, суадносіцца з тарокаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Толк ’сэнс, значэнне, сутнасць’, ’кемнасць’, ’карысць’ (ТСБМ, Сцяшк., Вруб.), ’сэнс, лад, парадак’ (Касп., Бяльк., Федар. 4, Некр. і Байк.), ’карысць, сэнс’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’розум, развага’ (Ян.): стары воўк знае толк (Пятк. 2; брасл., Рабк.), тоўк ’карысць, сэнс, парадак’ (Бяльк.; воран., Сл. ПЗБ), ’розум, сэнс’, таўко́вы ’разумны’ (Пятк. 2), ст.-бел. толкъ ’размова’ (XV ст., КГС). Укр. дыял. товк ’глузд, розум’, толк, то́лок ’тс’, рус. толк ’думка, развага, тлумачэнне’, польск. дыял. tołk ’розум, сэнс, логіка’, чэш. tolk ’сэнс, значэнне’; ст.-слав. тлъкъ ’перакладчык; тлумачэнне’, сюды ж талкаваць (гл.), параўн. укр. дыял. товкува́ти ’высвятляць, гаварыць’, рус. толкова́ть ’тлумачыць, даводзіць, гаварыць’, макед. толкува ’тлумачыць, разгадваць’, балг. тълку́вам ’тс’. З прасл. *tъlkъ ’думка, тлумачэнне’, узводзяць да і.-е. *tolk​ казаць, выкладаць’. Роднаснае да ст.-ірл. ad‑tluch‑ ’дзякаваць’, to‑tluch‑ ’прасіць’ (ЕСУМ, 5, 587; Фасмер, 4, 71; Чарных, 2, 248). Адсутнасць пераходу л > ў у літаратурнай мове і некаторых гаворках тлумачаць пазнейшым (XVIII–XIX стст.) аднаўленнем л па ўзору рус. толк (Векслер, Гіст. 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тут, прысл.

1. У гэтым месцы. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка. Абодва берагі каторай Лазняк, алешнік абступалі. Колас. Мы спыніліся. Далей няма шляхоў нам. Далей Масква. Тут нам стаяць насмерць. Панчанка. [Нахлябіч:] — Ты [Баляслаў] тут? А я думаў, што цябе даўно тут няма. Чорны.

2. У гэты час, у гэты момант, тады. І тут выявілася, што праваднік страціў арыенціроўку. Анісаў. Заплакаў тут горка Міколка. Лынькоў. А тут якраз і гаспадыня, надзеўшы сукню для гасцей, Шыбуе важна, як гусыня, І ветласць сыплецца з вачэй. Колас. // У гэтым, у даным выпадку; пры гэтых абставінах. На чарзе новыя клопаты: сяўба яравых. І тут механізатары павінны, як кажуць, сыграць першую скрыпку. Шымук.

3. у знач. часціцы. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «як», «які», «дзе», «куды», «калі» ужываецца ў рытарычных пытаннях для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання. Якуб Колас адказвае за тое, як напісана кніга, а .. Лазунок — за тое, як яна будзе надрукавана. І як тут пасля гэтага не ганарыцца? Брыль. // У спалучэнні з займеннікам «што» у рытарычных пытаннях ужываецца для ўзмацнення выказанага ім адмоўнага значэння. На што тут словы, калі і так усё зразумела.

4. у знач. часціцы. Выкарыстоўваецца пры пераходзе да якой‑н. тэмы, прыкладу. Ну, тут дзеўка бягом да начальніка. Здзівіла яго, што зноў з’явілася. Ракітны.

•••

Адна нага тут, другая там гл. нага.

І ўсё тут гл. усё.

Не тут кажучы (казана) гл. кажучы.

Там і тут; тут і там гл. там.

То там, то тут; то тут, то там гл. там.

Тут жа — адразу ж. — Людзі пераязджаюць на Каўказ і распрадаюць маёмасць, — і тут жа [Паліна] параіла [мужу] пазычыць грошай у касе ўзаемадапамогі. Пальчэўскі.

Тут як тут (у знач. вык.) — раптам, адразу, у гэты момант (з’явіцца). Пачаў Варанецкі будаваць фабрыку ўгнаенняў — Бялоцкі тут як тут. Дуброўскі.

Што тут і казаць гл. казаць.

Што я (ты, ён) тут забыў? гл. я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кане́шне і кане́чне,

1. пабочн. сл. Само сабой зразумела, без сумнення. Аб гэтым канцэрце яшчэ задоўга прагудзелі ўсе вушы, і я вырашыў не прамінуць яго і, канешне, запрасіць Соню. Ракітны. Канечне, вельмі добра ведаць мову суседзяў, але найперш трэба ведаць сваю. Арабей.

2. прысл. Абавязкова, што б там ні было. Рызыкаваць хлопцам не хацелася: у іх жа вунь колькі зброі, і яны павінны канешне знайсці партызан... Якімовіч. // безас. у знач. вык. (часцей з адмоўем). Разм. Абавязкова. — А ты, брат Янка, пільнуй адзежу, бо прыдзецца зняць усё, апроч шапак... Не канечне стаяць над ёю крукам, — зрабіў агаворку Марцін, — а з вока спускаць не трэба. Колас. Пасля пачалі казаць: «Няхай сабе жывуць здаровенькі, а мне не канешне зрывацца з бацькаўскіх сцежак». Чорны.

3. сцвярдж. часціца. Так, зразумела, вядома. — [Ваш сын] служыў разам з маім Андрушам, хацела праведаць, пагаварыць... — А-а, яно канешне, канешне, — няпэўна прамовіў стары. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інтуру́сіца ’лухта, глупства’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з рус. туру́сы ’лухта, балбатня’, галоўным чынам у выразах турусы на колёсах; подпускать турусы (на колёсах); нести турусы (на колёсах), дыял. туру́ситьказаць лухту, хлусіць, вярзці глупства’, ’трызніць у сне’. Гэтыя выразы звычайна тлумачаць назвы асаднай вежы, якая рухаецца на колах, паколькі расказы аб ёй лічыліся неверагоднымі. Далей збліжаюць са ст.-рус. тарасъ ’падкатны зруб, які ўжываўся для абароны і асады горада’ (XVI ст.) (Праабражэнскі, 2, 21; КЭСРЯ, 455), запазычаным з польск. taras ’насып, вал; укрыцце, загарода; тэраса’, якое ўзыходзіць да лац. terrācea праз франц. ці ням. пасрэдніцтва (Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 138). Аднак збліжэнне з таросы выклікае фанетычныя цяжкасці і не з’яўляецца неабходным, тым больш што турусы можна звязаць непасрэдна з лац. turris ’вежа’ (гл. заўвагу Трубачова, Дополн., 4, 125). Пачатковае ін‑ у беларускім слове не зусім яснае. Магчыма, вынік кантамінацыі з *інтруз, якое пранікла ва ўсходнеславянскія гаворкі з польск. intruz ’нахабнік, назойлівы чалавек’, ’выскачка’ (Слаўскі, 1, 465). Не выключана, што ін‑ асэнсоўваецца як прэфіксальны элемент, адносна словаўтварэння і семантыкі параўн. алесіца (гл.) < акалесіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што і цераз што. Перамясціцца скачком цераз каго‑, што‑н. Пераскочыць канаву. Пераскочыць цераз плот. □ Лёгкім, невыказна прыгожым рухам алень пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва і знік, нібы здань, у зялёным гушчары. В. Вольскі. // Разм. Імгненна перамясціцца на другі бок чаго‑н.; праскочыць. Праз хвілін дзесяць уся мясцовая паліцыя была ўжо на нагах .. Пераскочылі масток праз раку і апынуліся на месцы пажараў. Якімовіч. // Разм. Перайсці да наступнага, мінуўшы што‑н. прамежкавае. Пераскочыць з першага класа ў трэці. Пераскочыць цераз два раздзелы і чытаць далей.

2. Перамясціцца скачком, скачкамі з аднаго месца на другое. Пераскочыць з аднае купіны на другую. Пераскочыць ад акна да дзвярэй. □ Вавёрка спалохана крыкнула, пераскочыла на верхавіну і пачала там трывожна мітусіцца. Маўр.

3. перан. Не скончыўшы аднаго чаго‑н., перайсці, пераключыцца без усякіх падстаў на што‑н. другое. Пераскочыць на новую тэму.

•••

Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш гл. казаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сказа́ть сов. сказа́ць;

к приме́ру сказа́ть напры́клад;

кста́ти сказа́ть дарэ́чы ка́жучы;

к сло́ву сказа́ть дарэ́чы ка́жучы;

шу́тка сказа́ть гэта не жа́рты, лёгка ска́заць;

кто бы мог сказа́ть хто б мог сказа́ць;

скажи́те, како́й молоде́ц! гля́ньце, які маладзе́ц!;

(да) и то сказа́ть (ды) і сапраўды́;

как сказа́ть як сказа́ць;

мо́жно сказа́ть мо́жна сказа́ць;

не́чего сказа́ть! што і каза́ць!; няма́ што і каза́ць;

по пра́вде сказа́ть па пра́ўдзе ка́жучы;

скажи́те на ми́лость, скажи́те, пожа́луйста скажы́це, калі ла́ска;

по со́вести сказа́ть шчы́ра ка́жучы;

с позволе́ния сказа́ть не пры вас ка́жучы;

сказа́ть своё сло́во сказа́ць сваё сло́ва;

сказа́ть по че́сти пра́ўду ка́жучы;

ба́бушка на́двое сказа́ла погов. ба́бка надво́е варажы́ла;

ни в ска́зке сказа́ть ни перо́м описа́ть нар.-поэт. ні ў ка́зцы сказа́ць ні пяро́м апіса́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

веле́ть

1. сов. сказа́ць; (приказать) загада́ць, наказа́ць; (распорядиться) распарадзі́цца; (не велеть) не дазво́ліць, забарані́ць;

полко́вник веле́л прийти́ палко́ўнік загада́ў прыйсці́;

князь велел кла́няться князь сказа́ў кла́няцца;

он велел перенести́ ве́щи в другу́ю ко́мнату ён распарадзі́ўся перане́сці рэ́чы ў другі́ пако́й;

2. несов. каза́ць; (приказывать) зага́дваць; нака́зваць; (распоряжаться) распараджа́цца; (не велеть) не дазваля́ць, забараня́ць;

так велит мне долг так ка́жа мне абавя́зак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паведаміць, перадаць, данесці, наказаць, аб'явіць, апавясціць, інфармаваць, апублікаваць, адрапартаваць / у пісьмовай форме: напісаць; пад казаць, падцюкнуць (разм.); раззваніць (перан.) □ давесці да ведама, даць ведаць, даць знаць, падаць знаць, увесці ў вушы, даць вестку, даць сігнал

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)