Лімянто́вы ’добры’ (Юрч. Фраз. 2). Не зусім яснае слова./Відаць, яго можна звязаць са ст.-бел. ляментацыя ’плач, элегія’ (з XVII ст.), ляменть ’лямант’, вылучыўшы для прыметніка значэнне ’спачувальны, спагадлівы’, якое змянілася ў ’добры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суво́рка ’повад, вяровачка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж суво́рыцьзвязаць у пару’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. sąvaras ’вяровачка’ (там жа). Але параўн. укр. палес. суво́ра ’прывязь у цэпе’, славен. sovȏra ’развора ў возе’, з іншай прыстаўкай рус. сворка ’павадок’, укр. сві́рка ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. дыял. *sǫvora ’тое, што звязвае, злучае’, дэвербатыў ад прасл. *sъ‑vertiзвязаць, злучыць’ < *verti ’звязваць’, з балцкімі адпаведнікамі: літ. są́vara ’клямка; папярочка, якая злучае дзве бэлькі; тасёмка’, лат. suôvara (= savara) ’папярочная планка ў бараны’; падрабязна гл. Борысь, Prefiks., 92. Гл. таксама свора, шворка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кер ’мазоль’ (пін., Шатал.), нукер ’пухір’ (пін., Нар. лекс.), нукір ’тс’: нукір выскочыв (стол., Сл. Брэс.). Да пук ’выпукласць, виступаючая частка’; аднак падабенства семантыкі да пухір (гл.) прымушае звязаць з пу́хнуць з заменай х на к (балтыйскі ўплыў?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трампяля́сы (трымпыля́сы) ’лахманы’ (іван., Нар. лекс.). Складанае слова з няяснай структурай: першую частку можна звязаць з трапаць (гл.) з устаўным экспрэсіўным ‑м‑, параўн. трыплялі ’махры ў рушніку’, польск. дыял. tremcie ’лахманы’, гл. трамця, а другую — з ляскаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахла́шч ’наросхрыст, шырока, размашыста’ (калінк., З нар. сл., Сцяшк.): Нарашчыняў нахлашч дзверы (Місько); сюды ж нахляшч ’насцеж’ (Сцяц.), што дазваляе звязаць названыя словы з дзеясловам хлястаць ’біць наводмаш’, параўн. Дзверы атхляшчыў (Сцяц.), з іншым вакалізмам — хлыстиць, хласціць ’біць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несуво́рна (нісуворна) ’не ў згодзе’ (лід., Сл. бел. нар. фраз., 126). Пры незафіксаванай зыходнай форме без адмоўя, хутчэй за ўсё, да суворыцьзвязаць (у пару)’ (Сл. ПЗБ), параўн. чэш. nesvorne ’незгуртавана, нядружна’ пры svorny ’дружны’, гл. шворка, шворань і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маркаві́ннік, моркові́ннік ’жаўтацвет вясенні, Adonis vernalis L.’ (лельч., Бейл.). Відаць, назва перанесена з іншай расліны, таму што з раслінай морква нельга звязаць матывацыю наймення. Магчыма, да маркава́ць (> ⁺маркаваны ’значны, відочны’: жоўтая кветка здзіўляе нас сваім памерам і выгодна выдзяляецца сярод сваіх сучаснікаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызнусці́ць, прізнусці́ць, прізнушча́ць ’прымусіць падманам, угаворамі; падмануць; прывабіць’ (жлоб., слаўг., Нар. словатв.), прызнушча́ць ’прымушаць’ (Ян.). Да знусці́ць/знушча́ць, гл. зваротнае знушча́цца, якое не мае агульнапрынятай этымалогіі. Спроба звязаць укр. з(г)нуща́тися з прасл. *gnusъ, якую прапануе ЕСУМ (2, 272), таксама не пераконвае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Матаючы, звіць у клубок, маток; наматаць на што‑н. Зматаць пражу ў клубок. Зматаць дрот. □ [Цясляр] падняў шнур з зямлі, хацеў, відаць, звязаць, але зматаў і адкінуў у бок. Ракітны.

2. Матаючы, зняць з чаго‑н.; разматаць. Зматаць бінт з пальца.

•••

Зматаць вулачкі (вуды) — спешна пакінуць якое‑н. месца. Калі ж працы жаданай дзе-небудзь паблізу не знойдзецца, думаў Кірыл, давядзецца зматаць вудачкі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́чка1 памянш.-ласк. ’рука’, ’дзяржанне’, ’пісьмовая прылада’ (ТСБМ), сюды ж ру́чку звяза́ць ’павянчаць, абручыць’ (брасл., Нар. сл.), ру́чкі ’драбіны ў возе’ (міёр., Нар. сл.; Маслен.), ру́чыца ’ручка, дзяржанне’ (ТС). Усё з метанімічным пераносам да рука (гл.).

Ру́чка2 ’ручайка’ (Сл. Брэс.). Да рука, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)