Пярэ́кулі ’від ткання’ (Ян.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад пярэ́куль ’перакульваючыся, куляючыся’ (Шат.; ашм., Стан.), пярэ́кулам ’перавалам’ (Нас.), што да куля́цца, куля́ць (гл.); магчыма, пры тканні парушаецца звычайны парадак дзеяння. Гл. таксама пераку́лам ’дагары нагамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апа́ртасобна’ (Жд.). У рускай мове як французская цытата à part (Бабкін–Шэндзяцоў, 91). З ням. apart < франц. à partням. з XVII ст. — Пауль, Wörterb.); магчыма, праз польскую. Параўн. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надрукава́нне, ‑я, н.

Змяшчэнне ў друку. Гэтыя рэвалюцыі Андрэй адкладае асобна — іх трэба паслаць у Вільню ў рэдакцыю газеты «Наша праўда» для надрукавання. Пестрак. [Максіму Багдановічу] не было яшчэ і васемнаццаці, калі пасля надрукавання вершаў «Краю мой родны! Як выкляты богам...», «З песняў беларускага мужыка», «Вадзянік» яго імя сталі называць услед за імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апрача́, апро́ч ’акрамя’, апро́часобна’ (Янк. Мат., Янк. I, Яруш.), апры́ч ’апрача’ (Касп.), апрі́ч ’апрача, асобна’ (Бяльк., Яруш.), опричёнки (Мядзв.), апрічо́ннік, апрічо́ння ’асобніна, прыгатаванае асобна’ (Бяльк.). Ст.-рус. опрочь, опроче ’апрача; асобна’, опричь ’апрача’, адкуль у старабеларускую мову ўжо ў XV ст. (Карскі, 1, 69). Рус. опри́чь ’апрача’, дыял. опричи́, опро́чь, опрочи́, укр. опрі́ч, опрі́че, дыял. опро́че ’апрача’, ’асобна’. Польск. oprócz, prócz ’апрача’, памор. proč ’тс’, ст.-польск. oprócz ’без’, ’акрамя’. Магчыма, славен. opríčen, ’сучасны’, pròč ’прэч’. Формы з карэнным о/а і і/ы маюць, напэўна, рознае паходжанне, прычым першасна апроч, апрача азначала ’акрамя, апрача’, апрыч і пад. ’асобна’; пазней адбылася кантамінацыя значэнняў, у выніку чаго цяпер абодва гэтыя значэнні ёсць у абедзвюх формах. Апроч, апрача — роднасныя з рус. прочий ’іншы’, прочь ’прэч’ і пад., якія Фасмер (3, 386) слушна выводзіць з кораня *prok‑ услед за Міклашычам, Младэнавым, Брукнерам, Праабражэнскім. Ст.-слав. прокъ азначала ’астатак’, а прочей тлумачылася як параўнальная форма да прыметніка прокъ, прокыи ’лішні’, а‑ трэба лічыць хутчэй за ўсё пратэзай. Заходнеславянскія формы з ‑е‑ (польск. precz > бел. прэч) тлумачаць як рэфлекс форм з ‑ъ‑ (адкуль і ‑о‑ ў рус. прочь) (Голуб-Копечны, 298). Формы апрыч і пад., магчыма, роднасныя з чэш. pryč ’прэч’; тлумачэнне вакалізму як звязанага з ъ, o, а тут сустракаецца з пэўнымі цяжкасцямі (гл. Праабражэнскі, 1, 654; Брукнер, 437). Старажытнарускія формы опришь, опрись, оприсьнъ (побач з опричьнъ), укр. опришок ’разбойнік’ (< ’чужы’, ’асобны’?) указваюць на магчымасць трактаваць ч як замену былога ш ці c, якія ў сваю чаргу звязаны з х; і.-е. коранем слова магло б быць *preu̯s (Покарны, 809–810, 845), параўн. прыскаць, прышч (тое, што выскачыла з-пад скуры’); для значэння ’разбойнік’ параўн. выскачка той, хто выскаквае з агульнай групы’, для значэння ’асобна’ — ’тое, што выскаквае з адзінай групы’. Гэта гіпотэза паходжання нявытлумачанага слова патрабуе, аднак, пэўных удакладненняў у сувязі з ст.-бел. опришный (XV ст., Карскі, Труды, 313), опршине (XV ст., Карскі, 1, 389), опричьный ’асобны, спецыяльны, уласны’ (1562, Карскі, Труды, 206). Параўн. Хрэст. гіст., 1, 483; Гіст. мовы, 1, 107, 196. Булахаў (Працы IM, 7, 142) няўпэўнена сцвярджае, што ў такіх прыкладах шн на месцы чьн фанетычна. Але Карскі (1, 389) адзначаў, што ў старажытных помніках такая з’ява вельмі рэдкая, а прыклады даў толькі са словам опришный, опришне; Гіст. лекс., 92, адносіць опришный да паланізмаў, запазычаных у XV ст., аднак у польскай мове таго часу такое слова не адзначаецца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачо́ўка1 ’пасма нітак, навітая асобна на клубок’ (Шат., Інстр. 3), ’шпулька’ (Мат. Гом.). Метатэза з часоўка ’тс’ (гл.).

Сачо́ўка2 ’грэбень для часання ільну’ (Мат. Гом.). Няясна. Відаць, этымалагічна тое ж, што і папярэдняе, з часоўка, ад часаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́гарадка і загаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невысокая перагародка, звычайна ўнутры памяшкання. За загарадкаю на свабодна расстаўленых сталах працавала шмат канторшчыкаў. Гартны. Стаеннік злосна грыз зубамі загарадку, неспакойна біў капытоў цагляную падлогу. Васілевіч.

2. Месца, адгароджанае перагародкаю, плотам. Пасярод [хлява] вузкі калідор, а па баках загарадкі для свіннёй, кожнай асобна. Галавач. [Вера] пазаганяла кароў па загародках. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адмысло́вы ’асобы, спецыяльны’ (КЭС, БРС, Бір. дыс., Др.-Падб.), адумысловец ’спецыяліст’ (Гарэц., Др.-Падб.), адумыслоўнасць ’спецыяльнасць’ (Гарэц.), адумысля ’спецыяльна’ (Др.-Падб.), адмыслова ’добра, прыгожа; асобна’ (Бір. дыс.) да мысль. Параўн. польск. umysłowy, umysłowiec. Беларускае слова ўзнікла як культурнае новаўтварэнне ў 20‑я гады XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Розь ’адрозненне’, ’нязгода, сварка’, ’рознагалоссе, супярэчнасць’ (Нас.). З ⁺розьнь, параўн. ст.-рус. рознь ’адрозненне, розніца’, ’варожасць’, сюды ж розьасобна’ (Юрч. СНЛ) у прыкладзе-ілюстрацыі: ні дываў ёй грошы, розь елі, паходзіць з въ розьнь. Параўн. рус. дыял. розь ’розніца’, ’нязгода, сварка’. Да розны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурга́ніць ’валіць адно на другое без парадку, рабіць абы-як’ (Нас.). Відаць, немагчыма разглядаць асобна ад варганіць ’тс’; узыходзіць да незафіксаванага *вурга́ць, вургану́ць ’кідаць, штурхаць’, што адпавядае балг. въ́ргам ’перакульваць, валіць’, чэш. vrhati, славац. vrhať ’кідаць’ і інш.; адносна семантыкі параўн. таксама балг. арг. върго́лю ’рабіць, працаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслу́жнік, паслу́жніца ’слуга’ (Нас.), рус. послу́жник, послу́жница ’хто паслужвае некаму, не будучы яго непасрэдным слугой’, польск. posłużnik ’тс’, ’памагаты’, серб.-харв. poslužnik ’той, хто прыслужвае’. Не выглядае на прасл. утварэнне. Магчыма, былі ўтвораны пазней у раннім сярэдневякоўі асобна ў кожнай з груп моў. Да паслужыць < служы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)