Люстры́н ’тонкая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна з глянцам’ (ТСБМ). Запазычана з франц. мовы праз польскую, дзе lustryna ’тс’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), запазычана з рус. люстрин ’тс’, якое з ням. Lüstrin або непасрэдна з франц. lustrine < lustr ’бляск’ (Фасмер, 2, 546; Слаўскі, 4, 386).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́ній ’геній’ (БРС). Рус. ге́ний, укр. ге́ній. Бел. і укр., магчыма, непасрэдна з рус. Рус. (старое) гениус, гений з лац. genius або з ням. Genius (< лац.); форма гениуш — з польск. geniusz (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 52 (з удакладненнем паходжання форм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кле́тка ’памяшканне для птушак і жывёлін, сценкі якога зроблены з металічных або драўляных прутоў’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’спосаб складання дроў, дошак, цэглы і пад. у выглядзе чатырохвугольніка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Янк. Мат.), ’свіран, кладоўка’ (Нас., Бломкв., Дзмітр.). Гл. клець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магні́т ’цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя прадметы і адштурхоўваць некаторыя іншыя’ (ТСБМ, Бяльк.). Запазычана праз рускую або яшчэ праз ст.-рус. мову са ст.-грэч. λίθος Μαγνῆτις ’камень з г. Магнезія’, ст.-рус. магнитъ камень (Праабражэнскі, 1, 500; Фасмер, 2, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́са ’імша’ (ТСБМ). Праз рус. мову запазычана з франц. messe ’імша, абедня’, якое з лац. missa ’пасыланне, даручэнне’ < mittere (дзеепрым. missus ’паслаць’, паводле слоў ксяндза, у канцы месы: ite, missa est ’ідзіце, канец абраду’ або ’ахвяра (пры імшы) ужо паслана (богу)’ (Голуб-Ліер, 324).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мімоза ’(суб)трапічная расліна Mimosa pudica’, ’крыўдлівая, сарамлівая асоба’, ’ленкаранская акацыя, Caragana Lam.’ З рус. мимо́за ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88). Да мім (гл.). Матывацыя: пры дотыку да лісткоў яны згортваюцца, «мяняюць твар». Паводле формы — з лац. або франц. мовы (параўн. франц. plante mimeuse ’недатыка, незачэпа’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крутарэ́лі ’кружалы (калаўрот)’ (Бяльк.). Робіцца так: убіваецца кол ў лёд на лузе ці возеры, замарожваецца, на яго насаджваецца кола, да кола прымацоўваецца жэрдка, да яе канца прывязваюцца санкі. Параўн. круцёлка 1 (гл.). Кантамінаваная або складаная лексема *крута‑арэлі. Параўн. круціць (гл.) і арэлі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаві́на ’снежны абвал’, ’імклівая, нястрымная маса каго- або чаго-небудзь’ (ТСБМ, ТС), ляві́на ’тс’ (Яруш.) праз польск. lawina ці рус. лавина з ням. Lawine < рэтарам. lavina < с.-вяк.-лац. labīna/lavīna < lābor ’звальвацца, падаць’ (Клюге₁₇, 427–428; Фасмер, 2, 444; Махэк₂, 322; Слаўскі, 4, 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жузне́ць, жузніць ’жаваць, бурчаць’, жузня́ ’той, хто бурчыць’ (Сл. паўн.-зах.), польск. дыял. żuźnić ’гучаць, гусці ў вушах’, славен. žužnjáti ’балбатаць’, ’марудна працаваць’. Ад гукапераймальнага кораня *žu‑ (< *geu̯) праз *žuzg‑ (параўн. візг‑, піск‑) з суфіксам ‑н‑е‑ць (або ‑н і‑ць). Параўн. жудзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пажы́тнік ’род адналетніх або мнагалетніх раслін сямейства бабовых’ (ТСБМ), ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum augustifolium Jacq.’ (Кіс., Інстр. II), ’Trigonella L.’ (Кіс.). Рус. пожитник ’Trigovella L.’, чэш. pažitka ’цыбуля-рэзанец’. Да рус. пажить, чэш. pažit, якое ад па- і жить (гл. жыць) (Фасмер, 3, 185; Махэк, 440).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)