Плеснік ’трыпутнік сярэдні, Plantago media L.’ (гродз., Кіс). Няясна, магчыма, звязана з пляскаты, плоскі (гл.). Параўн. таксама плісняк, алешнік, плішнік і інш., якія называюць аер, * Acorus calamus L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ставар ’вакса’ (Касп.). Утварэнне ад кораня прост‑ (гл. просты) і вар, якое, мусіць, як і ў рус. вар, мае тут значэнне ’шавецкая смала’. Просты, магчыма, меў значэнне ’самаробны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымякя́ць ’прымяраць (спехам, недакладна)’ (Юрч.). Магчыма, іранічная сувязь з прымяка́ць ’прыбіць каго-небудзь чым-небудзь тупым’ (Нас.), прэфіксальнае да мя́каць (гл.), і намяка́ць ’намякаць’, параўн. намя́каць ’адлупцаваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагану́ць ’упасці, скінуцца’ (Сцяшк.), ’памерці, здохнуць’ (Полымя, 1986, 2, 119). Магчыма, роднаснае да чэш. rohnouti ’моцна параніць’, ’ударыць’, якое, разам з рус. гро́хнуть, лічыцца гукапераймальным утварэннем (Махэк₂, 515).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радо́ста ’ружа войлачная’, ’шыпшына’ (гродз., Кіс.). Няясна. Адзінкавая назва, магчыма, звязана з ст.-рус. радостома ’настойка ружы’, што з с.-грэч. ροδόσταμα < ροδοσ‑ταγμα (параўн. Фасмер, 3, 492).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ранда́к ’саматканая суконная ў клетачкі спадніца’ (пух., Мат. дыял. канф.). Значэнне слова адназначна сведчыць пра зыходнае андарак (гл.), трансфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі, магчыма, пад уплывам рабак2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапо́тка1 ’капыт’ (ТС). Гл. рапіца.

Рапо́тка2 ’расліна скочка дахавая, Sempervivum tectorum L.’ (лельч., Бейл.). Няясна; магчыма, да папярэдняга слова з-за падабенства частак расліны з капытом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рачы́шнік ’божая кароўка’ (Сцяшк. Сл.; шчуч., ЛА, 1). Няясна; магчыма ад грачы́ха ’грэчка’ з адпадзеннем пачатковага г, параўн. рачы́шнік ’грачанішча’ (Сцяшк. Сл.); матывацыя — рабізна грэчкі (= як пасыпаная грэчкай?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́дка ’мурашка’ (калінк.). Няясна. Магчыма, ад рыць (гл.), паколькі мурашкі капошацца, “рыюцца” ў зямлі, або, калі прыняць, што ў аснову намінацыі быў пакладзены колер, ад руды > *рыды > рыдка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́вот ’страшны роў, рыканне, шум; крык, плач’ (ТС). Укр. ревіт, славацк. revot ’шум, роў’. Магчыма, бязафікснае ўтварэнне ад *рэвата́ць (параўн. рус. наўг. ревотать ’іржаць’), мадэль як рагатацьрогат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)