кусо́к, -ска́ м., в разн. знач. кусо́к;

зрэ́заць на кускі́ — изре́зать на куски́;

к. са́ла — кусо́к са́ла;

к. матэрыя́лу — кусо́к материа́ла;

к. зямлі́ — кусо́к земли́;

к. жыцця́ — кусо́к жи́зни;

кускі́ збіра́ць — собира́ть куски́;

мець к. хле́ба — име́ть кусо́к хле́ба;

сма́чны к. — ла́сый кусо́к;

адрэ́заны к. — отре́занный ломо́ть;

к. у го́рла не ле́зе (не ідзе́) — кусо́к в го́рло не идёт;

урва́ць к. — урва́ть (отхвати́ть) кусо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куто́к, -тка́ м.

1. у́гол; уголо́к;

се́сці ў к. — сесть в у́гол (в уголо́к);

мець свой к. — име́ть свой у́гол (уголо́к);

уту́льны к. — ую́тный уголо́к;

2. у́гол;

здава́ць (найма́ць) к. — сдава́ть (снима́ть) у́гол;

жывы́ к. — живо́й уголо́к;

чырво́ны к. — кра́сный уголо́к;

заці́шны к. — ти́хий (укро́мный) уголо́к;

аціра́ць куткі́ — отлы́нивать (уклоня́ться от рабо́ты);

мядзве́джы к. — медве́жий у́гол;

хадзі́ць з кутка́ ў к. — ходи́ть из угла́ в у́гол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зуб, ‑а; мн. зу́бы і зубы́; м.

1. мн. зу́бы (з ліч. 2, 3, 4 зубы́), зубо́ў. Косцепадобны орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы. Зубы прарэзаліся. Чысціць зубы. □ Смачны жабе арэх, ды бог зубоў не даў. З нар.

2. мн. зубы́, ‑о́ў. Востры выступ на інструменце, прыладзе працы, частцы машыны і інш. Юзік сядзеў каля ганку і забіваў зубы ў граблі. Васілевіч.

•••

Вочныя зубы — іклы верхняй сківіцы.

Зуб мудрасці — трэці вялікі карэнны зуб (апошні ў зубным радзе кожнай сківіцы), які вырастае пасля 20 гадоў.

Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.

Кутнія зубы — тое, што і карэнныя зубы.

Малочныя зубы — дзіцячыя зубы, якія паступова выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту і замяняюцца новымі, пастаяннымі.

Абдумаць зубы гл. абламаць.

Вастрыць (тачыць) зуб (зубы) гл. вастрыць.

Вырваць з зубоў гл. вырваць.

Глядзець у зубы гл. глядзець.

Зуб гарыць — тое, што і вока гарыць (гл. вока).

Зуб за зуб — адплачваючы за зло той жа меркай.

Зуб на зуб не пападае — пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху і пад.

Зубамі ляскаць гл. ляскаць.

Зубы загаворваць гл. загаворваць ​1.

Зубы з’есці (праесці) на чым гл. з’есці.

Ірваць з зубоў гл. ірваць.

Класці зубы на паліцу гл. класці.

Лезці к чорту ў зубы гл. лезці.

Мець зуб на каго гл. мець.

На адзін зуб — пра вельмі малую колькасць чаго‑н. (звычайна аб харчовых прадуктах).

На галодны зуб — будучы галодным, хочучы есці.

Не па зубах што — а) цяжка разжаваць, з’есці; б) перан. не пад сілу, не па здольнасцях.

Ні ў зуб нагой — зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.).

Паказаць зубы гл. паказаць.

Праз зубы — не раскрываючы рота, невыразна (гаварыць, мармытаць і пад.).

Спаліць (шчэрыць) зубы гл. скаліць.

Сцяўшы (сціснуўшы) зубы гл. сцяўшы.

Трымацца рукамі і зубамі гл. трымацца.

Трымаць язык за зубамі гл. трымаць.

Узброены да зубоў гл. узброены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. з кім-чым і без дап. Забаўляцца, пацяшацца (звычайна пра дзяцей).

Г. з катом.

Г. у жмуркі.

Дзеці гуляюць у кубікі.

Зробіш урокі — можаш г.

2. Хадзіць адпачываючы; прагульвацца.

Г. у парку.

3. у што. Праводзіць час за якім-н. спартыўным заняткам.

Г. у футбол.

4. перан. Перамяшчацца ў розных напрамках; распаўсюджвацца.

Па хаце гуляе вецер.

За акном гуляе завіруха.

Па твары гуляла ўсмешка.

5. Мець выхадны дзень, не працаваць.

Г. цэлы дзень.

6. Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, рэчы і пад.).

Агарод гуляе.

7. Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай).

Г. да ночы.

Г. вяселле.

8. з кім. Быць у блізкіх адносінах; любіцца (разм.).

Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.

Гуляць у маўчанку (разм., неадабр.) — ухіляцца ад размовы.

|| зак. пагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і згуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 3 знач.).

|| аднакр. гульну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 7 знач.).

|| наз. гульня́, -і́, ж. (да 1 знач.) і гуля́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухі́л, ‑у, м.

1. Пэўны напрамак дзейнасці, інтарэсаў, спецыялізацыі. Лазарэт будзе мець хірургічны ўхіл. Алешка. Кожная навучальная ўстанова з будаўнічым ухілам пасылала.. [на будаўніцтва магістралі] некалькі сваіх выпускнікоў. Пальчэўскі. // Наяўнасць здольнасці да чаго‑н. Гаварыў ён па-беларуску прыгожа, нават, я сказаў бы, з літаратурны ўхілам. Дубоўка.

2. Адхіленне, адыход ад генеральнай лініі партыі. Асабліва актыўную дзейнасць праявілі .. [Я. Купала і Я. Колас] у часы барацьбы з рознымі нацыяналістычнымі скажэннямі і ўхіламі. Шакун.

3. Нахіленая, пакатая паверхня; схіл, адхон. Было ясней за яснае: вагоны, пакінутыя на ўхіле незатарможанымі, скрануліся з месца і пакаціліся самі па сабе... Васілёнак.

•••

Левы ўхіл — чужая марксізму-ленінізму псеўдарэвалюцыйная, авантурыстычная палітыка, якая прыкрывае рэвалюцыйнай фразай апартуністычную, згодніцкую сутнасць.

Правы ўхіл (у ВКП (б) — апартуністычная плынь у 1928–30 гг., якая адмаўляла неабходнасць і магчымасць паскоранай індустрыялізацыі краіны, правядзенне калектывізацыі сельскай гаспадаркі і прапаведвала «тэорыю» затухання класавай барацьбы і мірнага ўрастання кулака ў сацыялізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлеб м., в разн. знач. хлеб;

бялко́вы х. — белко́вый хлеб;

на ласка́вым хле́беуст. на пожи́зненном пансио́не; быть нахле́бником, иждиве́нцем;

жыць (сядзе́ць) на чужы́м хле́бе — есть чужо́й хлеб;

перабіва́цца з хле́ба на квас — перебива́ться с хле́ба на квас;

мець кусо́к хле́ба — име́ть кусо́к хле́ба;

надзённы хлеб — насу́щный хлеб;

за́йцаў хлеб — за́ячий хлеб;

на сваі́м хле́бе — на свои́х хлеба́х;

шука́ць лёгкага хле́ба — иска́ть лёгкого хле́ба;

хлеб ды соль — хлеб да соль;

хлеб-соль — хлеб-соль;

і гэ́та хлеб — и то хлеб;

сустрэ́ць хле́бам-со́ллю — встре́тить хле́бом-со́лью;

дарэ́мна хлеб е́сці — зря хлеб есть;

дзялі́ць хлеб і соль — дели́ть хлеб и соль;

кармі́ць хле́бам — корми́ть хле́бом;

ісці́ на свой хлеб — начина́ть жить свои́м трудо́м;

мець кусо́к хле́ба — иметь кусо́к хле́ба;

без хле́ба сядзе́ць — без хле́ба сиде́ть;

аб сухі́м хле́бе — сухи́м хле́бом пита́ясь;

забыць (чыю) хлеб-соль — забы́ть (чью) хлеб-соль;

се́сці (пасадзі́ць) на х. і ваду́ — сесть (посади́ть) на хлеб и (на) во́ду;

е́сці хлеб — (з чаго) жить за счёт (чего);

це́раз хлеб ды хле́ба шука́цьпогов. от добра́ добра́ не и́щут;

мець хлеб і да хле́ба — жить в доста́тке;

гало́днай куме́ хлеб наўме́посл. голо́дной куме́ хлеб на уме́;

жывём, хлеб жуёмпогов. живём, хлеб жуём;

хлеб-соль еш, а пра́ўду рэжпосл. хлеб-соль ешь, а пра́вду режь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калы́бка ’калыска’ (Нік., Оч.; ЭШ), калыпка (Сл. паўн.-зах.). Адносна рэаліі Нікіфароўскі (Оч., 324) удакладняе, што калыбка гушкаецца з аднаго боку ў другі, а зыбка хістаецца ў вертыкальным напрамку; відаць, пры аналізе лексемы неабходна мець на ўвазе гэты культурны аспект, паколькі zybъka, безумоўна, праславянская лексема з больш шырокім арэалам, як і kolěbъka. Апрача бел., адзначаюць рус. дыял. колыбка; што датычыць фактаў укр. мовы, апрача ст.-укр. колыбка (з XVII ст.) і палес. колибка ’калодка ў коле’ (спецыфічнае значэнне, параўн. яшчэ бел. калыска ’паглыбленне ў бервяне’, гл. ніжэй) надзейных фактаў як быццам няма. Гэта, аднак, можна тлумачыць як натуральную страту больш архаічнага, параўнальна з калыска, утварэння. Слова ведаюць яшчэ ў кашубскім рэгіёне: славін. kolipkă, памор. ku̯ólibka, kuólïbka з больш новых запісаў Сыхты kolibka ’калыска’, што вельмі цікава ў арэальным аспекце. Паводле Трубачова, Эт. сл., 10, 165, вытворнае з суф. ‑ka ад дзеяслова *kolybati (гл. калываць); статус слова (паўн.-слав.? дыял. прасл.?) акрэсліць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́шаль ’раптоўныя сутаргавыя выдыхі, якія суправаджаюцца хрыпамі і шумам пры запаленні дыхальных шляхоў і інш.’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ і інш.), ка́шляцьмець прыступ кашлю; хварэць на кашаль’. Прасл. слова. Параўн. рус. ка́шель, укр. ка́шель, польск. kaszel, чэш. kašel, славац. kašeľ, серб.-харв. ка̏шаљ, славен. kášelj і г. д. Прасл. *kaš(ь)lь. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 160–161. Звяртае ўвагу тое, што не ва ўсіх слав. мовах ёсць гэта лексема. Няма яе, напр., у балг. мове. Гэта сведчыць аб старой дыялектнай дыферэнцыяцыі слав. тэрыторыі. Слова *kaš(ь)lь выводзіцца з больш даўняй формы *kāsli̯o‑, а гэта з і.-е. *k​uās‑l‑i‑o‑, што ўтворана ад і.-е. кораня гукапераймальнага характару ’кашляць’. Роднаснымі формамі з’яўляюцца літ. kósti ’кашляць’, алб. kollë ’кашаль’, ст.-інд. kā́sate ’кашляць’, ст.-в.-ням. hwuosto, huosto і г. д. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 214–215; Бернекер, 1, 493; Траўтман, 119. Ад прасл. *kaš‑(ь)‑lь утвораны дзеяслоў; Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расава́ць ’цвісці, красаваць (пра злакавыя)’ (Скарбы, Сцяшк., Сл. ПЗБ), rasaváč ’тс’ (Арх. Федар., Смул.), росова́ты (зах.-палес., Выг.), расава́цца ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ’выпускаць вусікі, коцікі (пра вярбу)’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Станкевіч (Зб. тв. 1, 442–443) падкрэслівае, што побач з літаратурнай формай красу́е існуе дыялектная форма расу́е. Арэальнае ўтварэнне, што памылкова выводзіцца з красаваць (гл.), параўн. польск. дыял. rosowac ’цвісці, красаваць (пра збожжа)’. Першаснае значэнне магло быць не толькі ’цвісці’, але і ’натапырвацца, шчацініцца’, што вынікала з рознай семантыкі раса́2 (гл.) — ’вусік калосся’ і ’шорсткая поўсць’, параўн. славен. pšenica se resi ’пшаніца выпускае вусікі’, resíniti seмець натапыраную поўсць’, гл. расіцца. Смулкова (Białoruś, 165) мяркуе, што расаваць узнікла шляхам народнаэтымалагічнага спрашчэння з красаваць праз збліжэнне з раса́1, гл. (“żyto pokrywa się pyłkowatym kwiatem jak rosą”) і з’яўляецца інавацыяй, што малаверагодна. Па гістарычных і лінгвагеаграфічных прычынах хутчэй архаізм, захаваны ў міфалагічных уяўленнях, параўн. раса́4, расава́тначка (rasawátnaczka) ’патронка, апякунка квітнеючага збожжа’ (Тур.), магчыма і роса́ўка ’русалка’ (ТС), гл. расаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́паць ‘паводзячы вушамі, прыслухоўвацца’ (іўеў., ЛА, 1), стрэ́пацца ‘рабіць асцярожныя, слабыя шорахі’ (маладз., Янк. Мат.), стрэ́паны ‘апантаны : леціць, як стрэпаны (ТС), стро́паны (стрёпаный) ‘чысценькі, як бы адлупцаваны; што ачуняў ад лупцоўкі’: побѣгъ, якъ стрёпапый (Нас.), стрэ́паны ‘зношаны, падраны’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, ад трапаць (гл.), параўн. Варбат, Этимология–1985, 24–27 (з аглядам версій паходжання групы слоў з коранем *(s)trep‑, без беларускага матэрыялу), што можна звязаць з укр. страпа́тий, стріпа́тий ‘растрапаны, з настыбурчанымі валасамі’, стрепи́й ‘абтрапаны, кашлаты’, ст.-польск. strzępać ‘баяцца’, sstrzęply ‘напалоханыя’, чэш. střapiti ‘узлахмачваць’, ст.-чэш. střěpěti ‘клапаціцца, уважліва прыглядацца’, якія параўноўваюцца з літ. strim̃pti ‘варухацца; мець сілы’, лат. struopît ‘скакаць, насіцца туды-сюды (пра коней, авечак)’, с.-н.-ням. strampen ‘тупаць нагамі’, stramp ‘туга нацягнуты, нерухома выцягнуты’, гл. Слаўскі, SOr, 18, 255; Новое в рус. этим., 226–228. Адносіны да рус. стряпать ‘даваць корм жывёле; гатаваць ежу’ і інш., паводле Фасмера (3, 786), няясныя, тлумачацца назалізацыяй зыходнага *strep‑ (Варбат, там жа, 25). Параўн. стропіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)