Трумо́ ‘высокае стаячае люстра’, ‘прасценак, упрыгожаны арнаментам’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), труно́ ‘тс’ (Мат. Гом.). Запазычана з франц. trumeau ‘прасценак паміж войнамі’, ‘люстра, якое займае гэту прастору’, праз рускае трюмо́ ‘тс’; французскае слова выводзяць са ст.-в.-ням. drum (памянш. drumel) ‘кавалак, частка’, ‘канец, асколак’, параўн. англ. thrum ‘шляк, беражок, аблямоўка’ (Фасмер, 4, 112; Даза, 731; Васэрцыер, 237). Запісаная дыялектная форма нейкім чынам збліжана з труна (гл.), магчыма, праз польск. trumna ‘труна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́па ‘калектыў артыстаў тэатра, цырка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з рускай мовы, у якой слова труппа паходзіць з ням. Truppe ‘трупа’, ‘атрад’, ‘войска’, апошняе запазычана з франц. troupe ‘натоўп, банда’, якое з позналац. trouppus ‘гурт’ і ст.-франк. þrop ‘група’, што ўзнікла ў выніку метатэзы з þorp ‘натоўп, гурт’, ‘сяло’, параўн. ст.-англ. þorp, þrop, англ. thorp ‘вёска’, ням. Dorf ‘тс’ (Фасмер, 4, 109; Чарных, 2, 267; Даза, 729; Васэрцыер, 237; ЕСУМ, 5, 657).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́шанка ‘трасянка, сумесь, салома, змешаная з сенам’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Байк. і Некр., Некр., Пятк. 1, Мат. Гом., Янк. 1, Др.-Падб.; мазыр., З нар. сл., Яшк. Мясц.), ‘мешаніна розных дробных частак’ (Гарэц.): боб, гарох і віку скалаціць — тру́шанка (чэрв., бярэз., Сл. ПЗБ); тру́шанка і стру́шанка, тру́шаніца, трушо́нка ‘трасянка’ (гродз., мін., маг., гом., ЛА, 2). Параўн. (ц.-слав.?) труша, смешение («Лексисъ съ толкованіемъ словенскіх мовъ просто», гл. Ст.-бел. лексіконы, 18). Да тру́сіцца 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыні́ца ‘лёгкая верхняя накшталт кашулі адзежа, якую просты чалавек надзяваў паверх світкі ці кажуха ў выпадку дажджу’ (Нас., Некр. і Байк.), трыні́цы ‘кароткія світкі з белага палатна’ (вільн., Кіркор). Параўн. польск. trynica, trenica ‘апанча з грубага палатна, якую сяляне надзяваюць зверху світкі ці кажуха’. Балтызм, параўн. літ. trinỹčiai ‘верхняя кашуля хатняга вырабу’ < *trỹs + nỹtys ‘ніт’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 50). Мяркуецца, што трапіла праз польскую мову, што неабавязкова. Гл. яшчэ Урбуціс, Baltistica, V, 1, 154.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыра́н ‘правіцель у старажытнасці, які захапіў уладу сілай’ (ТСБМ), ‘правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце’, ‘кат, прыгнятальнік’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт.), ты́ран ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел. тыраннъ (1562 г.), тиранъ (1574 г.), тираннъ, тыранъ ‘тс’ (ГСБМ). Культурнае запазычанне праз еўрапейскія мовы з лац. tyrannus < ст.-грэч. τύραννος ‘неабмежаваны уладар’, паходжанне не вызначана (Махэк₂, 664; Брукнер, 590; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 571). Сюды ж тыра́ніць ‘праяўляць дэспатызм, мучыць, прыгнятаць’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэмп 1 ‘ступень хуткасці, развіцця’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), те́мпо ‘тс’ (Вруб.). Еўрапеізм, пранікненне праз рускую мову (темп), дзе з XVIII ст. выводзіцца з ням. Tempo ці непасрэдна з італ. tempo < лац. tempus ‘тс’ (Фасмер, 4, 41; Арол, 5, 59); беластоцкае слова праз польск. tempo ‘тс’ таго ж паходжання.
Тэмп 2 ‘гатунак бульбы’ (Брасл. сл.), тэ́мпа ‘тс’ (слонім., Расл. св.). Ад рэгіянальных варыянтаў назваў гатунку, першапачаткова тэмп (БелСЭ, 2, 464), гл. тэмп 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́прадкі, по́прады ’вячоркі’, ’збор дзяўчат у адну хату прасці’, ’час дзявочых пасядзелак за калаўротам і прадзеннем’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Уладз., Шат.; ст.-дар., віл., Сл. ПЗБ; карм., нараўл., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; ТС; Бяльк.). Сюды ж таксама по́прадка ’дзяўчына, што прыйшла да сваёй кумпанкі з кудзеляй, каб разам прасці’ (Варл.). Вытворнае ад прасці паводле агульнаславянскай мадэлі, параўн. рус. посиделки, польск. pogawędki ’размовы’, славац. posiedka ’тс’ і пад. Гл. таксама папраду́ха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́прыч ’асобна, паасобку’ (Нас., Байк. і Некр.), попрыж ’тс’ (ТС), параўн. укр. попріч ’насуперак’. Відавочна, звязана з апрыч ’асобна’ (Нас.), апрычны ’асобна, паасобку’ (Нас.), што разглядаюцца як вынік кантамінацыі з апрача (гл.). Украінскае слова выводзяць з прыназоўнікаў попри ’пры, насуперак, паўз’ і пріч ’акрамя’ (ЕСУМ, 4, 519). З улікам формы попрыж можна дапусціць сувязь з прыгаць, прылсыць ’скакаць’ (гл.), параўн. попрыг ’асобна, паасобку’ (Нас.), прыіскі ’скакуны’, тады семантычна ідэнтычнае слову адскок ’адыход, аддзяленне’ (гл. адсека).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́ршы мн. л. ’парша’ (Шат.; лях., Сл. ПЗБ), ’парша, шалуды’ (Байк. і Некр.), vперхаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж пархаты ’што мае паршу: вашывы, які чэшацца’, рус. дыял. перх ’перхаць’, польск. parchu каш. pjerx, н.-луж. parch ’кароста’, славен. дыял. pfh, параўн. таксама лац. porgō / porrigö ’струп, перхаць’. Першаснае значэнне ’тое, што сыплецца’, прадстаўленае ў роднасных порскаць / пырскаць ’кідаць, сыпаць, цярушыць’ (Мяркулава, Этимология–1970, 153. 154, 170). Вытворнае ад прасл. *рых‑ > *рьгх‑ > *pors‑, гл. перхаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ступ 1 ’хада’ (ТСБМ), параўн. укр. по́ступ ’крок, хада’, рус. пос́тупь ’тс’, ст.-рус. постꙋпь, постѫпь ’рух, дзеянне’, польск. postęp ’ход, захад, працэдура’, чэш., славац. postup ’ход, метад, рух наперад’, балг. по́стъп ’тс’. Прасл. *postǫpь, з арэальным зацвярдзеннем канцавога губнога. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай па‑ з семантыкай выніковасці дзеяння. Да ступа́ць (гл.).
По́ступ 2 ’прагрэс, рух паперад’ (Байк. і Некр., ТСБМ), у значэнні ’прагрэс’, магчыма, з польск. postęp ’тс’. Гл. по́ступ 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)