Печалава́нне ’апека’, печалава́цца ’клапаціцца’, печалаві́ты ’клапатлівы’ (Нас.), рус. печаловатый ’трохі сумны’, печаловать ’клапаціцца, апекавацца’, печаловаться ’тужыць; сумаваць’, ’скардзіцца’, польск. старое pieczołować ’апекавацца’, pieczolowanie (šią) ’клопат, апека’, ст.-польск. pieczołować, pieczałować (šią) ’дбаць, старацца, клапаціцца; непакоіцца, перажываць’, ст.-слав. печаловати сє ’хвалявацца, засмучацца’. Да прасл. pečalovali () < pečaliti () ’хвалявацца; клапаціцца’ < pečalь. параўн. ст.-слав. печаль ’мучэнне, пакуты; смутак; клопат’, ’неспакой, турбота, трывога’ < ранняе прасл. *pekēlь (Міклашыч, 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плінтава́ць1 ’выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню (зямлі, балота)’, (ТСБМ, Нік. Очерки), ’высякаць лес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), плінтоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Інстр. 1), рус. пск. плинто́вка ’выраўняны, ачышчаны ад кустоў участак, прызначаны для раллі’. Да плянтава́ць (гл.).

Плінтава́ць2 ’расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ). Відаць, аднаго паходжання з плінта, плі́нфа ’плоская, шырокая цэгла’. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́тніца1 ’куча камення’ (шчуч., Сл. рэг. лекс.). Да пліта ’камень’ (гл.) і суф. ‑ніц‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 164).

Плі́тніца2 ’цагельня’ (добр., Мат. Гом.). Да пліта ’цэгла’, якое сустракаецца ўжо ў XII ст. (Кірыла Тураўскі) і, відаць, узыходзіць да ст.-грэч. πλίνθο, ’плоская цэгла, плінфа’ і суф. ‑иіц‑а са значэннем месца. Параўн. рус. пск. платня ’месца, кар’ер, дзе з горных парод здабываюць пліты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́быт1 ’быт’ (ТСБМ). Укр. по́бут, по́бит ’тс’, рус. по́быт ’звычка’. Ад *po‑ і *bytъ. Развіццё семантыкі: ’быццё, знаходжанне’ > ’агульны ўклад і умовы існавання, быцця’. Паводле Булахава (Развіццё, 43), запазычана з украінскай. Да быт, быць (гл.).

По́быт2 ’знаходжанне’ (ТСБМ). Ст.-укр. побытъ ’быццё’, польск., в.-луж., чэш., славац. pobyt ’знаходжанне’. Ад po‑ і *bytъ, якое ад *byti (ЭССЯ, 3, 155). Да быт, быць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йсаваць ’паўторна малаціць каласы пры малацьбе коннай малатарняй і ўручную’ (Мат. АС, Варл.), по́ясаваць, поі́саваць, по́льсаваць, по́йсаваць, пэ́йсаць ’аддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень)’, ’біць каго-небудзь’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ. paisýti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 48). Параўн., аднак, рус. дыял. полсова́ть ’моцна біць; паласаваць’, полысать ’рваць на часткі; біць, хвастаць’, арэальна не звязаныя з балтыйскай тэрыторыяй, паходжанне якіх застаецца нявысветленым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Полць, польць, полец ’кавалак’ (Нас., Сцяшк. Сл.), пэлць ’тс’; пэльц (лун., Шатал.). Укр. півть, пілть, рус. полть, польск. połeć ’сала, бок тушы; кавалак’, в.-луж. połć ’сала’, чэш. polt ’бок тушы’, славац. pôlt ’шматок сала (вэнджанага)’, славен. plȃt ’рассечаная палова’, балг. платъц ’вялікі кавалак сала’. Прасл. *polъtь, варыянт *poltь ад polъ ’бок’, аснова на як у *nogъtь, *lapъtь (Фасмер, 3, 316). Гл. таксама аполец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́мач, по́мыч, по́мац, по́машч, по́муч ’дапамога’ (ТСБМ, Янк. БП, Др.-Падб., Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС, Юрч. СНЛ). Укр. по́міч, рус. помощь, по́мочь, польск., н.-луж., в.-луж., чэш., славац. pomoc, славен. pomóč, серб.-харв. по̏моћ, балг. помощ, ст.-слав. помошть. Прасл. *pomokъtь < *pomogъtь < *mogъtь < *mogti. Гл. магчы. Форма на ‑ц запазычана з польскай, а на ‑шч — з царкоўнаславянскай праз рускую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рцыя ’пэўная колькасць чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’луста хлеба’ (Нас.), ’чарка’ (Дразд.; Нас.; пін., Сл. ПЗБ), ’частка’ (Ласт.), по́рца ’тс’ (Федар.; Шат.), ’шклянка; невялікая шклянка на гарэлку’ (бяроз., Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.). Параўн. рус. порция ’пэўная колькасць, доза’, ’чарка гарэлкі’. Лацінізм, ад лац. portio ’частка’, у Ластоўскага (Ласт., 513) адзначаецца як запазычанне з франц. Імаверна, звязана з аптэкарскай тэрміналогіяй, адсюль магло засвоіцца непасрэдна з лаціны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́тым ’праз некаторы час’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), по́том (ТС), по́тымака ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. потымъ, потомъ ’тс’, рус. пото́м, укр. по́тім, чэш., славац. potom, славен. potȅm, серб.-харв. pòtom, макед. дыял. потом, в.-луж. potom, н.-луж. pótom. Утворана ў выніку зрашчэння прыназ. по- (гл. па‑) ’пасля’ і ўказ. займ. той (гл.), М. скл. тым (*tъjь > ст.-бел. тый), варыянт том.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хаць, по́хоць ’хаценне, сквапнасць’ (ТС), рус. по́хоть ’грубая палавая цяга’, укр. по́хіть ’тс’, ’жаданне’, балг. по́хот ’тс’, ст.-слав. похоть ’юр’, похотьнъ ’юрлівы’, похотѣниѥ ’жаданне’. Прасл. *po‑chotь (БЕР 5, 564), гл. хаце́ць, але Сной₂ (536) мяркуе, што гэтыя словы, як і славен. pohóta ’пажадлівасць’, з’яўляюцца самастойнымі ўтварэннямі асобных славянскіх моў, аднак параўн. балг. по́хта, для якога Экерт (Зб. Бернштэйну, 488–490) рэканструюе прасл. *poxъta (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)