ого́, выкл.
1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне. Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі.
2. Ужываецца пры выказванні пярэчання. — Ого, — не згаджаецца Іван, — усё вам ды вам! Якімовіч. [Шэмет:] — А ты так зрабі, каб не трэба было табою камандаваць, каб з табою раіліся. [Мацвей:] — Ого, яна параіцца. Лобан.
3. Тое, што і о-го-го (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нанасі́цца, ‑нашуся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.
Разм. Многа, доўга або ўволю панасіць каго‑, што‑н. Нанасіцца вады за дзень. □ Эх ты, лёс чалавечы! Што ты робіш са мною? Я яшчэ не нанасіўся.. Сяргейкі, не нацешыўся ўсмешкамі. Сабаленка. // Напрацавацца, носячы што‑н. — Я прынясу [вады] яшчэ, — кажу я, — прынясу!.. Ды мама не дае мне вядра. — Наносішся яшчэ, — гаворыць яна. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насцяро́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і насцярожаны (у 2 знач.). У паставе, у чуйным нахіле галавы, у насцярожлівым чаканні, што, відаць было, ахапіла яе, угадвалася жанчына, якая ўжо ведала, хто яна ёсць. Карпаў. Раней.. [Максім] заўсёды думаў, што падобны на маці. А цяпер, як у бацькі, выпукліліся надброўі.. І прабіўся ў вачах сухі, насцярожлівы бляск. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небара́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рацы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Няшчасны чалавек, які выклікае спачуванне, жаль і спагаду. Паблізу гаварылі: — Напэўна, ужо нічога не будзе з небаракі, каторы дзень не прыходзіць у прытомнасць... Васілевіч. Агату ўжо неадчэпна грызе клопат: калі не выпусцяць чалавека, дык што яна, небарака, будзе рабіць вясной. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак., што.
1. Спрасці ўсё, многае. [Жанкі:] — А што тая Сымоніха з ільном зробіць! Калі яна яго папрадзе? Чарнышэвіч.
2. чаго і без дап. Прасці некаторы час. Бабка Наста ўздыхнула. — Чаму ж, можна і папрасці. Колас. [Настасся:] — Ой, Андрэй! Хоць бы лёну добрага папрасці... У нас жа такі малы, такі кароценькі, а слабы-слабы... Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўстава́ць 1, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑ставіць; зак.
Устаць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Фільм канчаўся, і пакрысе аціхала музыка. Паўставалі, застукалі крэсламі людзі. Вышынскі. Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, бы і не мерла, а толькі змяніла свой колер за зіму. Пташнікаў.
паўстава́ць 2, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае.
Незак. да паўстаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́чна,
1. Прысл. да смачны.
2. безас. у знач. вык. Апетытна, са смакам, з задавальненнем. Смачна было есці ягады з цукрам. // перан. Разм. Прыемна, лёгка, па душы. [Юльцы] вельмі смачна рабіць тое, чаго няможна. Бядуля. А дзеду, бабцы яна [Марынка] удзячна, Што так ласкавымі былі І ім прытулак тут далі. Хоць і самім жыць не так смачна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смярдзю́чы, ‑ая, ‑ае.
Які вылучае смурод; смуродны. Іван сеў побач з Гэляю, Звесіўшы кудлатую галаву, прагна курыў смярдзючы самасад. Грахоўскі. Хворы Нор тры тыдні ляжаў паміж гарачымі катламі, на кучы смярдзючай прамасленай паклі. Шамякін. // Які насычаны смуродам, прапах ім. А вось жа брала яна мяне за душу. І мяне, і ўсіх, хто слухаў у смярдзючым бараку светлую музыку. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссумава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак., па кім-чым і без дап.
Разм. Сумуючы, змучыцца, стаміцца. [Вася:] — Я без вагання аддаў бы ўсё, што было ў мяне,.. абы я толькі мог паглядзець .. [Зіне] у вочы і ўбачыць, што яна таксама ссумавалася па мне. Гаўрылкін. Ссумаваўся Макар па Закружжы, па маці, па вечарынках, ды што граху таіць, і па Еве. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
судо́к, ‑дка, м.
1. Невялікая міска з ручкай (для страў, подлівак і пад.).
2. Прыбор з невялікімі пасудзінамі (для перцу, гарчыцы і пад.).
3. толькі мн. (судкі́, ‑оў). Набор каструль, якія злучаюцца ручкай асобай канструкцыі. У двух судках яна прынесла танкістам ваду .. Судкі былі маленькія, літры па тры кожны. Беразняк. Усе яны неслі пакункі, судкі, вёдры. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)