Вэ́гаўка ’гушкалка’ (Сцяшк. МГ). Мабыць, фанетычная трансфармацыя слова *вага́ўка (да вага́цца ’калыхацца, гайдацца’). Вэ́гаўка атрымала свой вакалізм э́ па суадносінах тыпу багно́бэ́гна, барса́цьбэ́рсаць, вархо́лвэ́рхал (дзе пад націскам нібы «аднаўляецца» э).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гандэ́лак ’закусачная’ (Сцяшк.). Па паходжанню памяншальная форма ад дыял. га́ндэль ’гандаль’, запазычанага з польск. мовы (гл. га́ндаль). Гандэ́лак ’закусачная’ утварылася на базе іншага значэння зыходнага га́ндэль, менавіта ’гандлёвае прадпрыемства’, вядомага ў польск. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недасі́лак ’слабы, хілы чалавек’: Заплыве недасылак — магутам стаў (Бічэль–Загнетава). Магчыма, паэтычны наватвор па узору асілак (гл.), з неда- ’недастаткова’ і сіла ’моц, сіла’, параўн. недаростак ’чалавек малога росту’, недамовак ’заморак’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́ца ’адгоннае слова на каня’ (Мядзв.), ’= рус. нуте’: Ноца ў поле (Касп.). Ад но (гл.) + ца (узмацняльная часціца, па паходжанню, відаць, форма він. скл. энклітычнага займенніка, параўн. рус. ‑те у той жа функцыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабіра́цца ’прасіць міласціну, жабраваць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Рус. побира́ться ’тс’. Ітэратыўная прыставачная форма да браць (гл.). У бел. мове, мяркуючы па крыніцах, магчыма пранікненне з рус. тэрыторыі, дзе яно выглядае як семантычная інавацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашы́йна ’не вельмі, неабавязкова’ (Шат.). Няясна; параўн. блізкае па семантыцы чэш. ošivati se ’адмахвацца’, ц.-слав. ошити сѧ ’abstinere, адказвацца’ (якія Махэк₂, 607, узводзіць да праслав. šibati) і серб.-харв. ошѝјати ’перавярнуць, завярнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагіна́ць ’схіляць, нахіляць’ (ТСБМ, Нас., ТС), укр. нагина́ти ’тс’, польск. naginać ’тс’. Другаснае ўтварэнне ад гнуць (< *gybnǫti) па мадэлі пну, піна́ць замест першаснага гну, гіба́ць, якое дае рэгулярнае нагіба́ць ’тс’, параўн. Брукнер, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыла́тка1 ’верхняе мужчынскае адзенне’ (ТСБМ). Па форме яна нагадвае крылы. Параўн. крыло1 (гл.).

Крыла́тка2 ’плод некаторых раслін з тонкім крылом, якое дае магчымасць ляцець у паветры’ (ТСБМ). Гл. крыло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дывано́вы, прыметнік ад дыва́н1 (БРС). Паколькі само слова дыва́н1 запазычана з польск. мовы, то можна меркаваць, што і прыметнік дывано́вы, які дакладна адпавядае па значэнню і націску польск. dywanowy, таксама запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жытло́ абл. ’жыллё’. Укр. житло́ ’тс’. Суфікс ‑ло далучыўся да асновы жит‑, выдзеленай у зах.-рус. з жити, житие, магчыма, пад уздзеяннем (па ўзору) свѣтло ці польск. слоў на ‑tło: уст. miotło, wiertło.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)