*Вірыць, ст.-бел. вирити, вирить ’абвінавачваць’ (Гарб.). Дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑it‑i ад ві́ра2 (гл.).

Віры́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’; ’бурліць, кіпець, вірыцца’ (БРС, КТС). Польск. уст. wirzyć się ’віраваць’, чэш. vířiti ’кружыцца, узнімацца, віраваць’, славац. víriť ’кружыцца’, víriť sa ’кружыцца (пра снег, ваду, паветра)’. Утворана ад вір1 пры дапамозе суф. ‑it‑i.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Несатварэ́нны, несотворэнны ў выразе: несотворэнная сілапра незлічоную колькасць’ (ТС). Відаць, царкоўнаславізм (параўн. ст.-слав. несътворенъ ’няствораны, няўчынены’, ’иёсътворенк ’невыкананне’), з развіццём семантыкі ад ’неіснуючы, нерэальны’ да ’які цяжка сабе ўявіць’. Аднак асноўная фармальная прыкмета запазычання — прэфікс -со (замест -с; параўн. звычайнае стварыць) у тураўскай гаворцы можа мець мясцовае паходжанне (сокоўзнуцца ’паслізнуцца’ і пад.), што Ускладняе канчатковае рашэнне пытання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́мар (Яруш., ТСБМ), нумір (Бяльк.). Запазычана праз польск. numer, ням. Nummer з лац. numerus, першапачаткова са значэннем ’удзел, лік’, параўн. Кюнэ, Poln. 81. Праз рус. но́мер запазычана магіл. но́мір (гл. ныміра́, Бяльк.), спец. пра рус. слова гл. Сандлер, ЭИРЯ, 3, 20–26. Лац. numerus звязваюць з грэч. νέμω ’дзялю’, ст.-в.-ням. nēman ’узяць’ (Вальдэ-Гофман, 253, 538).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няршы́ць ’нераставаць’ (Крыв.). Відаць, вытворнае ад прасл. *пегьскъ ’нераст’, параўн. рус. перс ’тс’, нёршиться ’нераставаць’, н.-луж. nerk ’нераст’ і пад. (Шустар-Шэўц, 13, 996). Лаўчутэ выказвае меркаванне пра запазычанне з літ. neršti, nersiu ’нераставаць’ (Проблемы этнич. истории балтов. Тез. конф. Рига, 1985, 184), што цяжка давесці перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах. Гл. нераст, нераставаць, нерх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́ўкаць ’мяўкаць’ (Сл. ПЗБ; лін., Шатал.; Мат. Маг.); укр. нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’, рус. нявкать, нявгать ’мяўкаць; плакаць, хныкаць’, славен. njȃvkati ’мяўкаць’ серб.-харв. тьаўкати, крњаўкати ’тс’. Гукапераймальнае, роднаснае літ. niaukti, kniaūkti ’тс’. Зыходнае пяў разглядаецца як даўні дублет мяў (Бязлай, 2, 225), гл. мяўкаць, курмяўкаць (апошняе безпадстаўна разглядаецца як балтызм, параўн. прыведзеную вышэй паўднёваславянскую паралель), няўчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нікуды́шні, нікудышны ’нікчэмны, непрыдатны, няздатны’ (Касп., Сцяц., Сл. ПЗБ; драг., Нар. лекс.; Ян.; петрык., Мат. Гом.), нікудцчны ’слабы, стары’ (Ян.). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння нікуды не варты шляхам адсячэння яго часткі і афармлення канца слова суфіксам ‑шн (‑чн), параўн. заўтрашні, ранішні і пад. Меркаванні пра запазычанасць з рус. никудышний (Сл. ПЗБ), здаецца, не маюць падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчы́ў ’агарод, дзе расце гародніна’ (Касп.). Па этымалогіі складальніка рукапіснага слоўніка скарочана з авашчыў (овощивъ), параўн. ст.-бел. овощовый огородъ (1556 г., гл. Весці АН БССР, 1975, 3, 116) і маг. вашчэвінь ’агарод ці сад перад хатай’ (з авашчэвень, Крывіцкі, вусн. паведамл.), што сведчыць пра ўжыванне ў народнай мове стараславянізма овощь. Гл. сучаснае вашчэўе ’гародніна’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баскак, байскай, бойскак, боскак ’баскак, прадстаўнік ханскай улады, зборшчык даніны’ (ужо ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Рус. баска́к, укр. баска́к, польск. baskak. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. чагат. baskak. Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 131. Больш верагоднай здаецца версія пра запазычанне з тат. моў (ст.-тат. баскак). Гл. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Шанскі, 1, Б, 51–52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басо́н ’пазумент, кант, галун і г. д.’, рус. басо́н, укр. басо́н. Слова не вельмі яснага паходжання. Праабражэнскі (1, 18) лічыў, што рус. басо́н < ням. Posament ’пазумент’ (< франц. passement). Мацэнаўэр (Cizí sl., 105–106) сумняваецца (з фанетычных меркаванняў) і ставіць пытанне аб франц. façon як аб першакрыніцы. Фасмер (1, 131) падтрымлівае версію Праабражэнскага, але думае пра пасрэдніцтва ням. дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́каць1 ’рыкаць, мычаць, мыкаць’ (Юрч., Янк. 2, Ян.; паст., Сл. ПЗБ), мічэць ’тс’ (полац., Нар. лекс.), мік!пра мычанне (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Мена ‑і‑ (замест ‑ы‑) — уплыў балт. моў (параўн. літ. mỹkti, mỹkauti ’мычаць’). Гл. таксама мы́каць.

Мі́каць2 ’неразборліва гаварыць, запінацца’ (Нас., Шат.). Балтызм. Параўн. літ. mỹkti ’няясна вымаўляць словы, запінацца’, mikė́ti, miksė́ti ’заікацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)