Тыл ‘ задняя частка, процілеглая пярэдняй; задні бок чаго-небудзь’ (ТСБМ, Яруш.; шчуч., ашм., Сл. ПЗБ), ‘зад, задняя частка (тушы)’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр.), ‘ніжняя частка тулава чалавека, клубы’ (трак., Сл. ПЗБ), ‘знешняя паверхня рукі, процілеглая далоні’, ‘тэрыторыя ззаду лініі фронта’ (ТСБМ), ‘задні двор’ (навагр., Дзмітр.), ‘сцяна ў хаце насупраць варотаў’ (ТС), ст.-бел. тылъ ‘задняя частка, старана чаго-небудзь, процілеглая пярэдняй; тэрыторыя ззаду вайсковага падраздзялення, асобы’ (ГСБМ): подали тылъ ‘набеглі, адступілі’ (XVII ст., Карскі 2-3, 393). Параўн. укр. тил(ь), тило́ ‘хрыбетнік, спіна’, ‘задняя частка чаго-небудзь’, ‘тыльная частка нажа, нажніц’, ‘заднік абутку’; рус. тыл ‘зад, задняя частка чаго-небудзь’, ‘спіна’, ‘адварот, спод, левы бок’; стараж.-рус. тылъ ‘задняя часткі шыі, патыліца’, польск. tył ‘бок, процілеглы пераду, фронту’, ‘цела чалавека ззаду ніжэй спіны’, ‘частка цела жывёлы, якая знаходзіцца найдалей ад галавы’; палаб. tål ‘патыліца’; н.-луж. tył, tyło ‘карак’, в.-луж. tył ‘тс’, ‘тупы край нажа’; чэш. týl ‘карак’, ‘прастора за фронтам’, славац. tylo ‘карак, патыліца’, ‘абух’, ‘прастора за фронтам’, славен. tȋl ‘задняя частка шыі’, tȋlnik, zatȋlnik ‘карак’, харв. zàtiljak, pòtiljak, серб. за̀тиљак, по̀тиљак ‘карак’, дыял. тил ‘патыліца’, балг. тил ‘карак, патыліца’, макед. тил ‘задняя частка, карак’, ‘прастора за фронтам’, ‘абух’, дыял. тило ‘карак’: фана га за тило. Прасл. *tylъ, *tylo ‘задняя частка галавы і шыі’ (Борысь, 658; Бязлай, 4, 180) роднаснае літ. tū́las ‘іншы, шмат які’, tūlė̃ ‘(вялікае) мноства’, ст.-прус. tūlanшмат’, вал. twl ‘круглае ўзвышэнне’, нова-в.-ням. бавар. Dollfuß ‘распухлая нага’, цірольск. doll ‘тоўсты’, ст.-грэч. τύλη ‘мазолістая спіна’, ‘падушка’, τύλος ‘мазоль’, ‘гуз’, алб. tul ‘мякіш (хлеба)’, ‘лытка, сцягно’, магчыма, таксама ст.-інд. tū́la‑ ‘пук валасоў’, утвораныя пры дапамозе суф. *‑l‑ ад і.-е. *teu̯ə‑/*tēu‑/*tu‑ ‘ацякаць, распухаць, павялічвацца’ > прасл. *tyti ‘таўсцець, пабухаць’, ‘густа расці’. Паводле Мартынава (Становление, 11), лексікалізаваны дзеепрыметнік на *lъ ад *tyti (як прасл. *ǫz‑l‑ъ ‘вузел’), параўн. харв. лак. til ‘тлусты’ — па паходжанні дзеепрыметнік ад titi ‘таўсцець’ (Борысь, Czak. stud., 110), гл. тыць. Куркіна (Этимология–1982, 23) падае яшчэ адзін апафанічны варыянт асновы *teu̯ə‑*tu̯el‑, параўн. каш.-славін. tvėla ‘тоўстая галіна, доўгі парастак’, аднак Борысь (SEK, 4, 184) выводзіць яго з н.-ням. Twehl ‘галіна’, Twäl ‘развіліна’, с.-ням. twele ‘тс’. Гл. яшчэ Фасмер, 4, 131; Чарных, 2, 275; Брукнер, 589; Махэк₂, 664; Голуб-Копечны, 399; Сной, 764; ЕСУМ, 5, 567; Арол, 4, 125; ESJSt, 17, 1002. Гл. таксама тул. Сюды ж вытворныя ты́лак ‘ягадзіцы’ (Адм., Сержп. Прык.; лях., Сл. ПЗБ), ‘заднік абутку’ (гродз., Сл. ПЗБ), тыло́к ‘задніца, зад’ (Баршч.), тыльё ‘тыльная (тупая) частка нажа, касы’ (Чуд., ТС), тыло́к ‘зад (у асы)’ (ТС); тылавы́, ты́льны ‘задні’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘знешні, які знаходзіцца зверху’ (гродз., Сл. ПЗБ), апошняе, як і тыл, няма падстаў выводзіць з польск. tył, tylny (гл. Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 154); тылы́ ‘сукупнасць часцей, падраздзяленняў і ўстаноў, створаных для забеспячэння войск’ (ТСБМ, з рус. тылы́ ‘тс’), ты́льна сцяна, тылавая ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (баран., слуц., ЛА, 4), тылава́ць ‘адцягваць каня задам назад’, ‘адыходзіць задам’ (Шат.), з тылу ‘ззаду’ (Бяльк.; вільн., трак., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жма1 ’вялікая колькасць’ (чавус., Нар. сл., 132), ’стос, шмат’ (Мат. Гом.), жу́шмо ’сноп, некалькі жмень (ільну, канапель)’, (Лексика Пол., 211–212), ’мера льну, вязка, вялікая колькасць’ (Сл. паўн.-зах.), жу́шма ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жу́шма ’вялікая колькасць’, укр. жу́жмом ’у пераблытаным выглядзе; разам, вялікай колькасцю’, ляшск. žižmo ’вялікая колькасць’. Параўн. славен. žúželj, žušelj ’жмут’. Паводле Сцяцко (Афікс. наз., 54), жужма ад жужаць з суфіксам ‑ма са зборным значэннем. Махэк₂ (729) таксама лічыў, што тут сувязь з жужэць, а першаснае значэнне тыпу ’рой’. Але такое тлумачэнне не ўлічвае значэння ’мера льну’, якое цалкам, верагодна, было першасным: пераход ад ’вязка льну’ да ’вялікая колькасць’ зразумелы. Яно прадстаўлена, відаць, у слове жма ’процьма’, дзе на ўзнікненне значэння ’вялікая колькасць’ магло ўздзейнічаць слова цьма. Вывесці значэнне ’мера льну’, наадварот, ад значэння ’мноства’ цяжка. Параўн. і жужма2. Пачатковае жу‑ можа быць вынікам паўтарэння ‑ж‑ у корані ‑жма. Калі ўлічыць жулёмак ’некалькі жмень ільну’ (гл.), магчыма ў жу‑ бачыць рэфлекс кораня *geu, што меў значэнне ’сціскваць, згінаць’. Не выключана і кантамінацыя слова тыпу жма са словам, якое мела значэнне ’мноства’ і было звязана з жужэць (* < geu‑), напр., рус. дыял. жужг ’насякомыя; смецце’. Але шэраг слоў мае элемент жу‑ ў значэнні ’вязка’ і да т. п. Параўн. журжах1, жужалкі, жушмень.

Жу́жма2 ’неахайная жанчына’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, пераноснае ад значэння жужма1 ’вязка льну, сноп’. Але параўн. яшчэ польск. żużmant ’народная сукенка (з XVIII ст.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кама́р, къма́р, кома́р, кума́р ’двухкрылае насякомае-крывасмок Culex pipiens’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк., Яруш., Растарг., Сл. паўн.-зах., ТС; КЭС, лаг.), камарно́шмат камароў’ (Янк. 3.), камарня́ (Бяльк., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.; чэрв. Нар. лекс.), камарне́ча (Ян.), камарэ́ча ’тс’ і агульная назва мошак (Інстр. II, Некр., Янк. 3., Сержп., ТСБМ, ТС), мсцісл. кымарьё ’тс’ (З нар. сл.). Укр. кома́рь, бойк. комари́ці ’машкара’, рус. кома́р(ь) ’тс’, ’мурашка’, раз. кама́р ’тс’, польск. komar, ст.-польск. і дыял. komór, komor, kumar, kumor, komos, kumas, komosa, kamosa, kamor ’камар’, н.-луж. komar, в.-луж. komor, чэш., славац. komár, славен. komár, серб.-харв. ко̀мар, макед. ку́мар, ко́мар, комарец, балг. комар, кумар, кумарь ’тс’. Прасл. komarъ//komarь. І.‑е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. kamãnė ’сляпень; лясная пчала’, лат. kamane ’чмель, сляпень’, літ. kamìnė ’лясная пчала’, лат. kamine, kamene, ст.-прус. camus ’чмель’, далей с.-в.-ням. hummen ’гудзець’, humbal ’чмель’, ням. Hummel ’пчала’, нарв. humre ’іржаць, бурчаць’ (Фасмер, 2, 301; Слаўскі, 2, 377–378; БЕР, 2, 568). Немінен (Lingua Pozn., 3, 187–205) і Фрэнкель (212) гэту лексему звязваюць з прасл. komъ ’клубок, рой, камяк, камлыга, груда’ (гл. камы́), параўн. бел. выраз «камары мак таўкуць» — калі камары роем, слупам (клубком) круцяцца то ўгору, то ўніз. У такім выпадку вылучаецца суфікс ‑ар і ‑or, ‑ór таксама, як і ‑ах‑а ва ўкр. комаха ’насякомае’, ’мурашка’, ‑os‑, ‑os‑ у польск. лексемах (Гл. вышэй). А Махэк₂ (271) і Яначэк (Slavia, 24, 3) залічаюць у спіс балт. адпаведнікаў і літ. šamalуė́lis ’камар’ і mãšalas ’мошка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́скаць1, лу́скыць, луска́ць, лу́скатэ ’лушчыць, раскусваць, разгрызаць, есці з хрустам’ (ТСБМ, Растарг., Юрч.; віл., докш., кам., драг., Сл. ПЗБ). Укр. лу́скати, рус. пск., смал., варон., дан. лу́скать, польск. łuskać, в.-луж. łuskać (worjechi), чэш. louskati, luskať, славац. lúskať, славен. lúskati, серб.-харв. љу̏скати (се), luskati (beči), балг. люскам. Прасл. luskati, утворанае ад luska > луска́ (гл.). Слаўскі (5, 353) лічыць малаімаверным вывядзенне прасл. luskati з lup‑skati (першаснага інтэнсіва на ‑sk‑), як мяркуе Махэк (ZfslPh, 29, 353–354).

Лу́скаць2, лу́скыць, лу́скаць ’патрэскваць, ламаючы што-небудзь сухое’, ’хрусцець (аб пальцах)’, ’трэскаць, лопаць’ (ТСБМ; ваўк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), (перан., іран.) ’забіваць, знішчаць’, ’піць, выпіваць’ (Юрч.), лу́снуць ’лопнуць, трэснуць’ (ТСБМ, Растарг., Сцяшк., ТС). Укр. лу́скати ’лопацца з трэскам’, ’удараць’, біць крыламі’, рус. лу́скать: пск., цвяр. ’біць’, ’шчоўкаць’, пск. ’лапатаць, балбатаць’, лу́снуть: кур. ’лопнуць’, наўг., пск., цвяр., калін. ’ударыць, стукнуць’, лу́снуцца ’ударыцца аб зямлю’; польск. łuskać ’злёгку патрэскваць’, ’шмат піць’, каш. nalëskac są ’налопацца, наесціся’, в.-луж. łuskać ’лопацца, патрэсваючы’, чэш. luskati ’шчоўкаць пальцамі’, louskati ’выдаваць трэск’, łuskač ’біць вошы’, славац. lúskať пстрыкаць, трашчаць’; славен. lúskati ’біць; бразгаць дзвярыма, ляскаць бічом’, серб.-харв. љу̏скати ’лупіць мячом’, ljuskati ’лапатаць, пляткарыць’, балг. люскам ’удараю, пляскаю; жлукчу, п’ю’, пірдопск. лускам ’б’ю, катую’. Прасл. luskati, якое ад lusъ!, luskъ! (Слаўскі, 5, 353–355; гэтак жа і Бязлай, 2, 157). Махэк₂ (344–345) лічыць luskati інтэнсівам, утвораным ад lupati. Аўтары БЕР (3, 581) мяркуюць, што лускаць1 і лускаць2 маюць адно і тое ж паходжанне (да luska).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магчы́, магці́ ’быць у стане’, ’мець магчымасць’ (Гарэц., ТСБМ, Шат., Бяльк.), ’верагоднасць дзеяння’, ’мець сілы выканаць’ (Сл. ПЗБ, ТСБМ, Шат., Бяльк.), махчы́ (Мал.), драг. можтэ́, можу́ (КЭС); укр. могти́, могчи́, мочи́, можу; рус. мочь, могу, ст.-рус. мочи, могу; польск. móc, mogę; н.-луж. móc, mogu; в.-луж. móc, móžu; чэш. moci, mohu (разм. můžu); славац. môcť, môžem; славен. móči, morem; серб.-харв. мо̀ћи, мо̀гу, макед. може, балг. мо́га; ст.-слав. мошти, могѫж. Прасл. mogťi, mogǫ з’яўляюцца рэліктам непадвоенага перфекта атэматычнага дзеяслова (гл. Трубецкой, Slavia, 1; Ваян, RÉS, 14, 27; Траўтман, KZ, 46, 180; Фрэнкель, IF, 53, 57; Бернекер, AfslPh, 38, 269). Таксама як і адзіны адпаведнік і.-е. *māgh‑/*mōgh‑ ’быць у стане’ ў герм. мовах: гоц., ст.-в.-ням. magan, mag, ням. mag, mögen (Махэк₂, 371), гэты славянскі дзеяслоў не мае самастойнага рэальнага значэння, а толькі вызначае пэўную акалічнасць пры дзеі. Збліжаецца некаторымі вучонымі з літ. magė́ti ’хацецца’, māgulasшмат які’ (Буга, РФВ, 72, 192), параўн. чэш. moc ’многа’, ст.-інд. mahān ’вялікі’, maha‑raja ’вялікі цар, махараджа’, лац. magaus ’вялікі’, літ. magùs ’жаданы’, mė́gti ’мне падабаецца’, mokė́sti ’магчы’, лат. mêgt ’тс’ (Эндзелін, RS, 11, 37). Гл. таксама Фасмер, 2, 635–636; Брукнер, 342; Скок, 2, 446–247 з л-рай; Бязлай, 2, 190. Сюды ж мага́ (гл.), магу́тны (гл.), маге́нне ’магчымасць, сіла’ (Нас.), магчыма ’можа, быць можа’ (ТСБМ, Гарэц.), магчымасць, магчымы ’які можа здарыцца, адбыцца’, ’які можна здзейсніць’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ви́деть несов., в разн. знач. ба́чыць;

ви́деть самолёт ба́чыць самалёт;

мно́гое ви́деть в жи́зни шмат што ба́чыць у жыцці́;

ви́деть оши́бку ба́чыць памы́лку;

ви́деть не могу́ ба́чыць не магу́;

ви́деть свои́ми (со́бственными) глаза́ми ба́чыць на свае́ во́чы;

не ви́деть ничего́ осо́бенного не ба́чыць нічо́га асаблі́вага;

ви́деть во сне сніць, ба́чыць у сне;

как ви́дите вводн. сл. як ба́чыце;

ви́дите ли вводн. сл. ба́чыце;

не ви́деть све́та (бе́лого) не ба́чыць све́ту (бе́лага);

рад вас ви́деть ра́ды вас ба́чыць;

то́лько и ви́дели (кого) то́лькі і ба́чылі (каго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стесни́ть сов.

1. прям., перен. (сжать) сці́снуць;

сел ещё оди́н челове́к и всех стесни́л сеў яшчэ́ адзі́н чалаве́к і ўсіх сці́снуў;

тяжёлое предчу́вствие стесни́ло се́рдце перен. ця́жкае прадчува́нне сці́снула сэ́рца;

2. (ограничить) абмежава́ць;

стесни́ть в сре́дствах абмежава́ць у сро́дках;

3. (затруднить) перашко́дзіць (каму), нарабі́ць турбо́ты (каму), патурбава́ць (каго), абцяжа́рыць (каго);

э́то поруче́ние о́чень стесни́ло меня́ гэ́та даручэ́нне нарабі́ла мне шмат турбо́т;

приезжа́йте к нам в го́сти, вы нас ниско́лько не стесни́те прыязджа́йце да нас у го́сці, вы нас зусі́м не патурбу́еце (вы нам зусім не перашко́дзіце);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страх, ‑у, м.

1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху; боязь. Калаціцца ад страху. Умлець ад страху. □ Грыша раптам прыгадаў бацькоў і здрыгануўся: яго апанаваў страх. Пальчэўскі. Карн ніколі не ведаў пачуцця страху, ніколі не думаў аб смерці. Шамякін. А дужасцю славіцца той, Хто можа любою парой — Хоць радасць, хоць гора ці страх — Трымаць сябе моцна ў руках! Непачаловіч. Алень, адчуўшы на сабе драпежніка, ад болю і страху памчаў, як шалёны. В. Вольскі. // Выражэнне, праяўленне трывогі, неспакою, боязі. І з кожным пытаннем голас у Васіля змяняўся: то ў ім гучэў малады задор, то чуўся страх утраты любай дзяўчыны. Колас. У .. вачах [жанчыны] быў страх. Мележ. // звычайна мн. (стра́хі, ‑аў). Разм. Тое, што страшыць, выклікае трывогу. Юстын плакаў. Ніколі ён яшчэ не бачыў столькі страху. Няхай. Аб .. [Радзівіле] старац шмат страху казаў, Ажно з жалю сціскаліся грудзі, Як ён вёскі паліў, мужыкоў забіваў, Як бязвінную кроў лілі людзі. Чарот. / у вобразным ужыв. [Бабка Ягася:] — Ціха, дзіцятка, спі, Лізанька, я страхі прэч прагнала, яны больш не вернуцца. Арабей. У страха вочы лупатыя і лыжка здаецца лапатаю. Грахоўскі.

2. у знач. вык. Разм. Страшна, жах. [Маці:] — Юрку Пакамісяваму хоць бы што, а Шуру ноччу так разварыла — проста страх. Ставер.

3. у знач. прысл. Разм. Вельмі, надзвычайна. А колькі зелені там летам! Як у вяночку, стаіць хата. Грыбоў і ягад — страх багата!.. Там выгад болей, чалавеча!.. Колас. [Дзед Нічыпар:] — Наадварот, гэта я вам дзякаваць павінен: страх не люблю адзін па дарогах ездзіць. Васілёнак. // (у спалучэнні са словам «колькі»: страх колькі). Вельмі многа, вельмі моцна. Цераз верх плота па снягу лазілі зайцы. Шмат — страх колькі — папсавалі прышчэпаў. Баранавых.

•••

Набрацца страху — нейкі час быць у стане моцнага спалоху.

Нагнаць страху на каго гл. нагнаць (у 6 знач.).

На свой страх — тое, што і на сваю рызыку (гл. рызыка).

Не вялік (і) страх — не мае значэння, няважна.

Не за страх — свядома, па сваёй волі; вельмі старанна, добрасумленна (рабіць што‑н.). Мы не за страх — за сваё рабілі. Куляшоў.

Пад страхам чаго — пад пагрозай.

Страх бярэ (браў, узяў) — а) становіцца (станавілася, стала) страшна. Не было начной рашучасці, і млявасць была ў нагах, у руках. Аж брыдка, браў страх... Мележ; б) становіцца (станавілася, стала) неспакойна, дзіўна. [Фрэйда:] — Вучыцца ён добра, і ў яго такі сталы розум, што мяне аж страх бярэ. Бядуля.

Трымаць у страху (пад страхам) каго — поўнасцю падначаліць сабе, падпарадкаваць пагрозамі каго‑н.

Увагнаць у страх каго — тое, што і нагнаць страху (гл. нагнаць у 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглыну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Увабраць, уцягнуць у сябе. Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду. □ Магутная плынь паглынула ўсе.. струменьчыкі і паўстае перад намі ўжо адзінай і маналітнай. Кучар. // Заглушыць (пра гукі). [Асуджаны] яшчэ нешта выкрыкваў, але слоў яго ўжо не было чуваць — іх паглынуў гром барабанаў. Машара.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Схаваць у сабе, прыняць у свае нетры, межы. Рукі.. [байца] саслізнулі, і плынь у адзін момант бясследна паглынула яго. Краўчанка. Ля дуба і далей за ім — вывернутыя, карэннямі ўгору, дрэвы. Колькі іх вырвала, паглынула за свой век рака? Сачанка. Разросся горад над Пінай, паглынуў ваколіцы, упарадкаваўся, папрыгажэў. В. Вольскі. // Пакрыць сабою, зрабіць нябачным. Туман паглынуў усё наваколле. □ Цемра адразу паглынула мястэчка. Шахавец.

3. і чаго. Патраціць на сябе многа чаго‑н. (часу, энергіі і пад.). Падрыхтоўка да ўрокаў паглынула шмат часу. Паездка паглынула многа грошай.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цалкам захапіць (свядомасць, думкі і пад. каго‑н.). Язэпка пакуль што не прыглядаўся да сваіх сяброў: усю яго ўвагу паглынула доўгае і шырокае карыта з бульбаю, якую яму трэба, перадзяўбці секачом на дробную кашу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбы́так, ‑тку, м.

1. Сума, на якую даход перавышае выдаткі; грашовы даход. Чысты прыбытак. Валавы прыбытак. // Спец. Даход капіталістаў, крыніцай якога з’яўляецца прыбавачная вартасць. Максімальны прыбытак. Прыбыткі манаполій. // Спец. Даход дзяржаўных прадпрыемстваў у сацыялістычным грамадстве, які атрымліваецца ў выніку павышэння прадукцыйнасці працы. Прыбытак дзяржаўных прадпрыемстваў. Адлічэнне прыбыткаў.

2. Даход, які атрымліваецца ад якога‑н. роду заняткаў, дзейнасці і пад. Пан Кудзілоўскі лічыў, хата сады даюць больш прыбытку, чым збожжа, і збожжа зусім не сеяў. Хомчанка. — Але хіба кіраўніцтва завода не ведае без вашых табліц і лічбаў на некалькіх старонках, што пераабсталяванне цэха дало б вялікія прыбыткі заводу? Арабей. Выдавецкая справа ў той час не толькі не прынесла беларускаму першадрукару прыбыткаў, а патрабавала шмат выдаткаў. С. Александровіч.

3. Разм. Карысць, выгада. [Міхал:] — А што за шчасце тут, спытаем? Які прыбытак мы тут маем? Колас.

4. Разм. Пра з’яўленне патомства (у сям’і, гаспадарцы і пад.). Жадаем яшчэ вам Прыбытку ў хаце, Ні мала, ні многа — Штогод па дзіцяці. Русак. Рамізнік сядзіць на козлах і ўсміхаецца, гледзячы, як я нясу на руках дзіця. — З прыбыткам вас, — кажа ён. Сабаленка. Конюху дзядзьку Мікалаю не было каму ў тую часіну пахваліцца і свежай навіной і жаданым прыбыткам на сваёй канюшні. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)