Мага́, маго́ ’сіла’, ’магчымасць’ (Нас., Шат., Бяльк., Ян., Янк. 2). Укр. мога́ ’магчымасць’. Бел.-укр. архаізм, утвораны ад прасл. mog‑ti і суф. ‑a з абстрактным значэннем у выразе: як мага́ фалькл. як мога (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Слова мага з’яўляецца дзеепрыслоўем. Параўн. чэш. moha — дзеепрыслоўе м. роду адз. ліку ад moci ’магчы’ (Карскі 2-3, 274).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)