Кашчу́нства ’адзін з відаў злачынства супраць веры ў праваслаўнай царкве і ў заканадаўстве царскай Расіі: знявага рэлігійнай святыні’; ’зневажальныя адносіны да таго, што паважаюць, чым даражаць і інш.’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. кощу́нство, укр. кощу́нство. Бел. слова, здаецца, не мае даўняй гісторыі, таму можна меркаваць, што яно запазычана з рус. мовы. Параўн. у ст.-рус. мове: кощуна, коштюна, косщуна ’забаронены грэх’ (XII ст.), ’блазенства, кпіны’ (XV ст.), рус. кощу́н ’хто блюзнерыць’ (Даль), укр. кощу́н. Параўн. Фасмер, 2, 362; Трубачоў, Эт. сл., 11, 187. Прасл. *koščunъ, *košcuna з’яўляецца вытворным пры дапамозе суф. ‑junъ ад дзеяслова *kostiti ’лаяць, ганьбіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляпа́ць1 ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., Выг.). Укр. клепати, рус. клепать ’тс’, балг. клепя, макед. клепа, серб.-харв. кљѐпати, славен. klépati ’тс’, польск. klępaćy чэш. klepati, славац. klepať, в.-луж. klepać ’тс’. Значэнне ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’, зыходзячы з агульнага яго распаўсюджання, праславянскае і з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Корань дзеяслова гукапераймальны.

Кляпа́ць2 ’паклёпнічаць’ (Нас., Мат. Гом., Сцяшк.). Гэта значэнне яшчэ праславянскае, паралельнае з кляпаць1 (гл.).

Кляпа́ць3 ’ляпаць, удараць’ (Сл. паўн.-зах., ТС, Др.-Падб.), ’плёскаць, падаць на ваду’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае. Кантамінацыя з ляпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакомы ’прагны’ (Сл. паўн.-зах.), ’сладастрасны; юрлівы’, ’прынадны, спакуслівы, ласы’ (Нас.), гродз. ’працавіты’ (БНТ, Лег. і пад.), укр. лакомий ’спакуслівы, сквапны, прагны’, рус. ’смачны’, ’ласы’, польск. łakomy ’прагны’, ’прагны да ежы’, ’скупы’, ’які выклікае хцівасць’, н.-луж. łakomy ’хцівы’, в.-луж. łakomy ’ласы’, чэш. lakomy, славац. lakomy ’хцівы, скупы’, славен. lakom ’пражэрлівы, прагны, пажадлівы’, серб.-харв. лаком ’прагны, сквапны’, ’скупы’, »макед., лаком ’прагны, скупы, ненажэрны, хцівы’, балг. лаком ’тс’, спелае. лакомь ’прагны’, ’скупы’. Прасл. оШотъ ’прагнучы, вельмі галодны’, ’хцівы’ — дзеепрыметнік залежнага стану ад дзеяслова *olkati. Параўн. аналагічныя ўтварэнні відомы, вядомы (гл.). Гл. таксама папярэдняе слова Айкнуць (Фасмер, 2, 453; Слаўскі, 4, 443–444).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́рыва ’трымцячы слой цёплага паветра каля паверхні зямлі ў гарачае надвор’е, смуга’ (ТСБМ). Укр. ма́рево, рус. мар, арханг. ма́рево, маск. мара́ ’тс’, арханг., перм. ма́ра ’туман на моры’; перм. марева ’туман, шкодны для збажыны, садавіны’, уладз. ’гарачы, сонечны дзень’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑ivo/‑evo ад дзеяслова mariti. Параўн. таксама в.-луж. womara ’напаўсон, непрытомнасць’, серб.-харв. о̏‑мара ’духоцце, духата’, балг. мараня́ ’марыва’. Да прасл. marъ або marь, якія з’яўляюцца роднаснымі да ст.-інд. marīciṣ, marīcī ’прамень’, marīcīkā ’міраж’, ст.-грэч. άμαρύσσω ’ззяю’, ἀμαρυγή ’бляск’, μαῖρα < ’Сірыус’ (Бернекер, 2, 21; Фасмер, 2, 571; Скок, 2, 407, БЕР, 3, 662–663).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мена ’абмен’ (ТСБМ), укр. мі́на, рус. ме́на, ст.-польск. miana, польск. zmiana, в.-луж. měna, чэш. měna, славац. mena, славен. męna, серб.-харв. мијѐна, макед. мена, балг. мя́на, мена́, ст.-слав. мѣна. Прасл. měna. Роднаснымі да яе з’яўляюцца літ. maĩnas, ãtmainas ’тс’, atmaina ’перамена’, лат. maîna, maĩņa ’тс’, гоц. ge‑mains, лац. commūnis ’агульны’, ірл. móin, máin ’каштоўнасць’, ст.-інд. máyatē ’мяняе’, — і.-е. *moi‑nā (Бернекер, 2, 48; Фасмер, 2, 598; Махэк₂, 359; Скок, 2, 421; Аткупшчыкоў, Из истории, 148; Мартынаў, Лекс. взаим., 164). Сюды ж мяня́ць (гл.). Бязлай (2, 177) мяркуе, што прасл. mena ўзнікла з дзеяслова měniti ’мяняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паці́ра ’страта’ (чэрв., Сл. ПЗБ), кліч. пацёр ’страта парасят ад недагляду’ (Жыв. сл.). Утворана ад дзеяслова + паціраць, параўн. в.-дзв. паціраць ’згубіць’ (там жа), у якім ‑і‑ узнікла ў выніку рэдукцыі ‑е‑© рус. потерять, укр. теряти, ст.-рус. терлти ’разбураць, спусташаць’, потерпти ’загубіць, знішчыць’. У якасці роднасных слоў Фасмер (4, 50) прыводзіць серб.-ц.-слав. тѣряти ’праследаваць, праганяць, абвінавачваць, імкнуцца’, балг. терам ’ганю, падганяю’, славен. terati ’катаваць’, серб.-харв. Tjeparu ’забіваць’, чэш. ter: крканошск. ’рэз ствала ўпоперак’, poter ’малькі’, Апалонікі’, ’крухмаленне’, а таксама potre‑ti ’перамагчы, пабіць, адольваць, знішчыць’. Да церці, тру (гл.). Сюды ж карм. падранка ’згубленая рэч’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераста́рак ’састарэлы’, ’старая дзеўка’, ’хлопец, які доўга ходзіць у халасцяках’, пераста́рка ’старая дзеўка’, перэста́рыцца ’не выйсці замуж у пару’ (Шат., Нар. Гом., ТС, ТСБМ), укр. пере́ста́рок, пере́ста́рка, рус. переста́рок, переста́рка ’стары халасцяк, старая дзеўка’, ’жывёла, якая з-за старасці не можа даваць прыплод’. Усходнеславянскае. Утворана ад дзеяслова пераста́рыцца, што ўзыходзіць да прасл. *per‑stariti (), параўн. яшчэ ст.-слав. прѣстарѣти ’састарыцца’, серб.-харв. прѐстарети, в.-луж. přestarić, н.-луж. pśestarkaś, польск. przestarzeć (się), славац. prestarnúť ’тс’. У зах. і паўд.-слав. мовах лексеме перастарак адпавядаюць спалучэнні з прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі (przestarzały, pśestarjety, přestárlý, prestarnutý, prestár, пре̏стар). Гл. старэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбудо́ва, прыбудо́ўка ’прыбудаваны будынак да асноўвай пабудовы’ (Гарэц., Інстр. 1, Янк. 2, ТСБМ; смарг., баран., швянч., Сл. ПЗБ), ’прыбудоўка да хаты або хлява, пуні для дроў; павець’ (Шушк.), прыбудуо́вка ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), прыбудо́віна ’прыбудова (прыбудаваны будынак)’ (Нар. Гом.), прыбудава́ньня, прыбудува́ньня (Бяльк.), прыбуды́нак ’прыбудаванае памяшканне’ (Байк. і Некр.). Утвораны ад дзеяслова прыбудава́ць, да будава́ць (гл.). Больш слушна, аднак, меркаванне Лер-Сплавінскага (Studia, 184–185) аб першасным характары польскай дзеяслоўна-назоўнікавай пары przybudowaćprzybudówka, адкуль формы без прэфікса. Такім чынам, прыбудо́ўка таксама запазычана з польскай, а форма прыбудо́ва з’яўляецца другасным уласнабеларускім ўтварэннем, параўн. укр. прибудо́ва ’прыбудова’, прибудо́вати, прибуду́вати ’прыбудоўваць, прыбудаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пніць ’запінацца, гаварыць з перапынкамі; рабіць нядбала, абы-як’ (вілен., Нас.), ’рабіць павольна, марудна, неахайна’ (Чач.: “używany w Litwie w polszczyźnie”), ’няўмела прасці’ (пруж., Сл. ПЗБ), пьтніцца ’рабіць вельмі марудна’ (клец., Жыв. сл.). Лічыцца балтызмам, у якасці крыніцы падаецца літ. ру́рпіоіі ’корпацца, марудзіць; з цяжкасцю выбірацца з хваробы’, pipnóti ’марудна вастрыць касу’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); аднак фармальная і семантычная блізкасць з пыпліць (гл.) дазваляе лічыць больш пераканаўчай версію пра імітатыўны характар дзеяслова (заіканне, пыхканне і пад.), параўн. лат. pipinät ’курыць’; балг. пипна, питу́вам ’дакранацца пальцам, хутка рабіць’, пипнеж ’марудная работа’, пипнив ’марудны’ і пад. (гукаперайманне, гл. БЕР, 5, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свер ‘вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, к. 243), свір ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ‘саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 808), ‘падважнік, доўгая палка, якая адным канцом упіраецца ў зямлю’, свіра́ ‘вага ў студні з жураўлём’ (Нік., Оч., 64), сві́рэц ‘вочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 810). Узыходзіць да літ. sver̃ti, svḗrt ‘узважваць, нахіляць, падважваць’, у якасці крыніц запазычання прапануецца літ. svirtìs, лат. svēre, svira, svīra ‘вага ў студні з жураўлём’, ‘рычаг’, параўн. асвер (гл.), дзе а‑ пратэза або вынік уздзеяння дзеяслова аcве́рыць ‘падняць’ (Ласт.), гл. Краўчук, Лекс. балтызмы, 15; Лаўчутэ, Балтизмы, 52; Анікін, Опыт, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)