Віхта́ ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 270). Няясна. Верагодна, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *віхтаць ’хістацца, качацца’, якое да віхаць з т устаўным у выніку экспрэсіўнага характару слова. Параўн. маг. віхто́вы ’скоры, рашучы, актыўны, энергічны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гула́ ’лухта, глупства’ (Нас.). Няясна. Магчыма, з хула́. Аднак не выключаецца, што ёсць сувязь са слав. дзеясловам *guliti. Параўн. рус. гу́лить ’жартаваць’, укр. гули́ти ’абдурваць’ і г. д. (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курку́ль ’селянін-кулак’, ’хцівы, скупы чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк.). Параўн. каракуль (гл.). Няясна. Ці не звязана гэта з караголь ’ястраб’? Іншая версія: запазычанне з бурсацкай мовы. Параўн. лац. curculio ’хлебны жучок’ з радам пераносных значэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заквэ́цаць ’запэцкаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. заке́ўзаць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), рус. цвяр. заке́кать ’тс’. Фанетыка бел. слова ўказвае на экспрэсіўны ці запазычаны характар. Ці не звязана з лат. kvept, kvēpināt ’закурваць, закурадымліваць’? Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паплаве́ц1, паплавок ’невялікі поплаў’ (ТСБМ). Памяншальнае да по́плаў (гл.).

Паплаве́ц2 ’палачка з завостраным канцом для пячэння сала на агні’ (Шат.). Няясна. Этымалагічна, мабыць, тое ж, што і паплаво́к, але з іншай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разэ́ля ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад уласнага імя Разэ́ля (ад Разалія), зафіксаванага ў творах Л. Калюгі. Нельга выключыць і магчымы ўплыў літ. rė́zla ’пузаты, чараваты чалавек’, rė̃zlinti ’плесціся, павольна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́зік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angusfolium Jacq.’, су́зіц ’тс’ (Кіс.), укр. су́зик ’пылюшнік; дзікая пятрушка; піжма’, у́зик ’дзікая пятрушка’, рус. су́зик ’пылюшнік; піжма’. Няясна. Мажліва, ад вузкі, першапачаткова адносілася да пылюшніка вузкалістага (ЕСУМ, 5, 469).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыгла́цца ’пасябраваць’ (Мат. Гом.). Няясна; магчыма, да *jьgъla ’клін, шып, пры дапамозе якога злучалі часткі чаго-небудзь’ (гл. ігла). Паралельнае ўтварэнне сыглі́чыцца ’злучыцца металічнымі скобамі’ (Юрч. Вытв.) ад ігліца ’брусок, што злучае дошкі’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́к(а) ‘драўляная лаўка’: бацько зробіў трыка (пруж., Сл. Брэс.), відаць, трык м. р. Няясна. Магчыма, ад трык ‘баран’ (гл.). Падобны перанос назіраецца ў каза́ ‘назва падставак, зэдлікаў’, смал. козю́лечка ‘зэдлік’, кабы́ла, саба́ка ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэліе́шчыті ‘падымаць, перавозіць з цяжкасцю’ (беласт., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з зах.-палес. teĺiš ‘цурбан, абрубак; тулава без канечнасцей’ (Арх. Вяр.), ст.-бел. телеш ‘той, хто апрацоўваў калоды’ (1569 г., ГСБМ). Гл. цялеш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)