Прысі́ліць 1 ’прывязаць, зрабіўшы зашмаргу (па тыпу сіла)’ (Мат. Гом.). Укр. приси́лити ’прывязаць’. Да сіло́ (гл.).
Прысі́ліць 2 ’прымусіць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прісі́ліць ’прымусіць’, прісі́л ’гвалт; насілле, прымус’, прысі́ле́ньня ’прымус’ (Бяльк.). Рус. паўд.-зах. приси́лить ’прымусіць’, укр. приси́лувати, славац. prisiliť, серб.-харв. прѝсилити, славен. prisíliti. Да сі́ла, сіліцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыўлашча́ць, прыўла́шчыць, прыўла́шчваць ’прысвойваць’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.). Працягвае ст.-бел. привлащати, прывлащати ’тс’, якое са ст.-польск. przywłaszczać, przywłaszczyć ’тс’, апошняе лічыцца калькай са ст.-чэш. přivlastniti (Булыка, Лекс. запазыч., 197; SFPS, 13, 24; інакш Банькоўскі, 2, 954). Іншыя ўсходнеславянскія формы таксама з польскай, параўн. рус. привласти́ть ’завалодаць, прысвоіць’, укр. привлаща́ти, привласти́ти ’прысвойваць, прысвоіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псі́на ’пра сабаку, звычайна вялікага; пра пах сабакі, яго поўсці’; ’пра чалавека, які выклікае агіду, абурэнне’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’сабачае мяса’ (Нас., Растарг.), псі́ны ’сабачы’ (Нас., Бяльк.). Параўн. укр. пси́на ’сабака’, рус. пси́на ’тс’, польск. psina ’тс’, славен. psína ’сабачына’, дыял. ’злосць, здрада’: psina mu gieda iz oči. Вытворныя ад *pьsъ ’сабака’, параўн. Бязлай, Etyma, 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пужа́ць ’палохаць, страшыць’ (ТСБМ; Нас.; Шат.; Сержп.; ТС; швянч., Сл. ПЗБ), пужа́цца ’палохацца, лякацца, жахацца’ (Гарэц.; Шымк. Собр., Растарг.; швянч., Сл. ПЗБ), рус. пужа́ть ’палохаць’. Ітэратыў ад пу́дзіць ’палохаць, гнаць’, першапачаткова, магчыма, *пуджаць, параўн. радзі́ць — раджа́ць, хадзі́ць — дыял. ха(д)жа́ць ’даглядаць пчол’ і пад.; параўн. таксама польск. дыял. pędzać ’гнаць; паганяць’ ад pędzić ’прымушаць бегчы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустагра́к (pustohräk) ’чалавек ні да чога не здатны; непрыдатная рэч; самахвал, хвалько’ (Чач.). Чачот (там жа) адносіць да грак (“gawron, ptak”), відаць, пад уплывам слоў тыпу сіваграк ’від птушкі’; параўн., аднак, бранск. пустогряка ’гультай’, рус. дыял. пустограй ’балбатун, насмешнік’, пустограйничатъ ’гультаяваць’, што дазваляе суаднесці з пусты ’непатрэбны, несур’ёзны’ і граць ’гуляць’ або гракаць ’шумець, крычаць’ (< *grajatH).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́ні ’маўляў, моў’ (Яруш., Гарэц., Бяльк.), выклічнік (націск залежыць ад папярэдняга слова) ’та, вось, моў’’: я пыни не таковскій; ’прыяцель, вашэць’: тобе, пыни, можно гето сказаць (Нас.). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. рус. пынь‑пынь ’пра чалавека, які гаворыць невыразна, заікаючыся’, або дэфармаванае слова-паразіт, што ўзыходзіць да звароту пане ці васпане (гл.), пра гэта сведчыць заўвага Ярушэвіча “гор.” (гарадское).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́рка ’кукіш’: дай яму пырку (шальч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, пераноснае ад нырка ’курыца’ (гл. ныр 2), параўн. рус. нырка ’penis’ (гл. Фасмер, 3, 420, ад нырять, пыр, гл. таксама Этимология–1997–1999, 50) і ’курыца’, што звязана з пырыць ’распіраць, пучыць’ (гл.), пра аднакарэнныя пашыраныя асновы *рык‑, *рьпкі‑ і пад. гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 312.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярэ́ж (пере́жъ) ’раней’, пярэ́жні (пере́жній) ’ранейшы, былы; пярэдні’ (Нас.), ст.-бел. перѣже (XIII ст., Карскі, 1, 248), переже ’раней, спачатку’ (Ст.-бел. лексікон), укр. періже, рус. прежде ’тс’ (з ц.-слав. прѣжде), ст.-слав. прѣжде. Ступень параўнання ад перад (гл.), першапачаткова *perdje (< perdъ), параўн. укр. передше ’тс’. Гл. Міклашыч, 241; Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357; ЕСУМ, 4, 340.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пісьмя́, ‑мені ’граматнасць’ (Нас.), пісьмёны ’старажытныя пісьмовыя знакі, літары’ (ТСБМ), стараж.-рус. письмя ’пісьмовы знак, літара’ (1057 г.), ’пісьмовы тэкст, тое, што напісана’ (XII ст.), святая, священная писмена ’Святое письмо’ (1073 г.); ст.-польск. piśmię = польск. pismo, чэш., славац. písmeno ’літара’, ст.-слав. писмѧ ’літара’, ’пісьмёны’. Прасл. дыял. *pisьmę паходзіць з *pisьmo (Бязлай, 3, 41). Да пісьмо (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разе́тка ’сабраныя ў пучок стужка, шнур’, ’маленькі сподачак’, ’элемент арнаменту’, ’прыстасаванне для ўключэння электрычных прыбораў’, ’абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба’, ’кружок з адтулінай у сярэдзіне, каб засцерагчы падсвечнік ад кропель стэарыну, воску’ (ТСБМ, Сцяшк.). З ням. Rosette ’разетка (упрыгожанне)’ або франц. rosette ’ружачка’ непасрэдна або праз пасрэдніцтва рускай мовы, параўн. рус. розе́тка з шэрагам значэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)