Манта́ч ’хлус, марнатравец’, манта́чыць ’марнатравіць’, ’падманваць’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.), манты́чыць ’транжырыць’ (Нар. Гом.). З польск. mantacz ’спрытнюга, махляр, круцель, хлус’, якое з matacz ’тс’. Устаўное ‑н‑ з’явілася пад уплывам пачатковага насавога м‑ або пры ад’ідэацыі франц. menteur ’хлус’ (Варш. сл., 2, 876).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Механоша ’непаседа’ (Ян.) у выніку пераносу значэння пад уплывам маха́ць з механоша ’які носіць мяхі’. Параўн. механош ’рабочы ў млыне’ (Бяльк.), механоша ’чалавек, які ў час калядавання збірае ў мех падарункі для шчадроўшчыкаў’ (ТС, Растарг.). Да мех і насі́ць (гл.). Гл. таксама маханоша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Модла1 ’размер, шаблон’ у выразе пад адно модла (Ян.). Укр. модло. З рус. модель ці польск. model ’мадэль’, заканчэнне якіх аформілася паводле nomen instrumenti (мяла, скрэбла, вілы).

Модла2 ’матавіла’ (Бяльк.). Наватвор, з ⁺мотла (< матаць), якое ўзнікла ў выніку скарачэння матавіла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́гле ’вельмі’ (Бяльк.), на́гле, на́гло ’надта, вельмі’ (ТС), на́гля ’тс’ (лях., Янк. Мат.; Сцяшк. Сл.). Мясцовае семантычнае ўтварэнне на базе прыметніка наглы (гл.) са значэннем ’вялікі, высокі’, параўн. ду́жа ’вельмі, надта’ ад ду́жы ’моцны, вялікі’ і пад., параўн. Варбат, Этимология–1964, 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагонка ’ўшчуванне’: Дырэктар прыдзе, нагонку дасць (Крапіва). Наўрад ці звязана з польск. nagonka, naganka ’загон жывёл пад стрэлы паляўнічых, што сядзяць у засадзе’, хутчэй самастойнае ўтварэнне ад гнаць, параўн. наганяць ’насварыцца’ (Нас.), нагонка ’прыгон жывёлы на рынак’, ’даганянне’ і ’строгая вымова’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накале́снік ’воз (сена)’ (жытк., Мат. Гом.), рус. уральск. наколёсник ’невялікі воз (сена)’. Да калёсы ’воз’, параўн. каляснік ’воз (сена і інш.)’, літаральна ’колькі змяшчаецца на калёсы’, тая ж мадэль — навільнік ’колькасць чаго-небудзь, што змяшчаецца на вілы, можна ўзяць на вілы’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лязно ’колькі’ (Сцяшк. Сл.). Першая частка гэтага складанага слова ўзыходзіць да kole (гл. калі), другая — да дзеяслова znati (гл. знаць). Магчыма, пад уплывам форм тыпу польск.kolwie (< z‑kolwiek) у дзе другая частка ўспрымаецца як звязаная па паходжанню з дзеясловам wiedzieć (гл. ведаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адке́ле ’адкуль’ (Касп.). Параўн. рус. пск. откеля, откель і ў іншых рускіх дыялектах з отколь пад аналагічным уплывам отселе (Бернекер, РФВ, 48, 225). Формы адселе на Віцебшчыне няма (замест яе тыпова бел. адсюль), таму, трэба думаць, адкеле — запазычанне з рус. (Мартынаў, SlW, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Злот, злоты ’польская грашовая адзінка’, адкуль ’манета вартасцю 15 кап’ (Нас., Бяльк.) і г. д. З польск. złoty ’грашовая адзінка (< ’залаты’, гл. золата). Злот, відаць, утварэнне назоўніка шляхам усячэння для падвядзення пад тып назвы іншых грашовых адзінак (рубель, дукат, талер і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парасо́н ’прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе замацаванага на палцы складнога каркаса, абцягнутага матэрыяламі; стрэшка над чым-небудзь’ (ТСБМ). Праз польск. parasol ’тс’ з італ. parasole ’тс’ (para‑ ’абараняць’, sole ’сонца’) (Брукнер, 395). Канечнае ‑н, відаць, пад уплывам сонца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)