Дзягно́ ’ежа з канапель’ (Бяльк., Касп.). Параўн. рус. дыял. пск. дягно́ ’пена пры кіпячэнні тоўчанага канаплянага семя’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 25–26) параўноўвае гэтыя словы з рус. дягло́ ’малокі ў рыбы’ і аб’ядноўвае іх пад праформай dęg(ъ)no, dęg(ъ)lo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нале́мбік ’слабіцельнае’ (Бяльк.). Відаць, са спалучэння на алембік (перагнаць), параўн. у слоўніку Насовіча пад алёмбік ’перагонны апарат, рэторта, куб’, вядомае з XVII ст.; ст.-бел. алембикъ (олембикъ) запазычана (Булыка, Лекс. запазыч., 94) са ст.-польск. alembik (< лац. alambicum, ад араб. al‑aribiq).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́слыж ’рыба верхаводка’ (гарадоў, Нар. лекс.). Магчыма, звязана з на́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.), якое можна зразумець і як ’ верхаводка ’вада паверх лёду’ (хутчэй за ўсё ад насцілиць ’накрываць, пакрываць’); іншая версія — ад сліж ’назва невялікай рыбкі, што плавае па паверхні вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неразгара́ка ’нязграбная, няўмелая асоба’ (кап., Жыв. сл.). Відаць, утворана ад разкарака ці раскірэка ’нязграбная асоба, клышаногі чалавек’ (гл.) пры дапамозе ўзмацняльнага не-, якое было далучана пасля дээтымалагізацыі зыходнага слова; пераход к > г у інтэрвакальным становішчы, як у дыялектным стаган < стакан і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́чка ’назва птушкі’: Чо́рная птушка, лета́е вечером, розбура́е гнёзда (Куч.), ну́чка ’кажан’ (Сіг.), ню́чка ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж ну͡очка ’начны матыль’ (Ніва, 1979, 4 лістап.). Да ноч, параўн. славац. nocka ’начны матыль’, балг. нощно пиле ’кажан’ і пад. Параўн. начні́ца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няхо́ха (нехоха) ’чалавек, абыякавы да ўсяго’ (Ян.). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад не хацець, параўн. ілюстрацыю да слова: «ён у нас нехоха такі, не хоча нічога делаць» (там жа); паралель: даха ’тое, што дае’: Бацькава рука не браха, а даха (ТС, пад рука).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паві́длівы ’зайздросны’ (Касп., Сл. ПЗБ). Да відзець; Лаўчутэ (Балтызмы, 70) разглядае як запазычанне з літ. pavydus ’тс’, якое славянізавалася пад уплывам рус. завистливый. Але, улічваючы бел. завідлівы, павідлівы, відавочна, трэба дэфіліраваць як марфалагічную кальку літ. слова. З іншай суфіксацыяй павідны ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архітэ́ктар. Слова адзначаецца ўжо ў Бярынды (побач з формай архитектон), але ў XIX ст. больш звычайнай была форма архітэкт (Нас.), таму можна меркаваць, што сучасная форма замацавалася пад уздзеяннем рускай мовы (< зах.-еўрап.). Форма архітэ́кт праз польскую з лацінскай мовы, дзе з грэчаскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачаро́мкі ’вокладкі’ (мазыр., ЭШ рук.). Ад чарон, чаранок ’ручка (у тым ліку нажа)’, параўн. чаро́нкі ’пласцінкі ў сцізорыку ці іншага нажа, зробленыя з дрэва або косці’ (Мядзв.); а прыстаўное (магчыма, пад уплывам акладкі, вокладкі), мк на месцы нк, як у пастромкі < пастронкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башня ’чатырохвугольны стог пад страхой’ (ДАБМ, 879). Укр. башня (у XVII ст.) ’вежа’. Запазычанне з рус. ба́шня ’вежа’, якое з’явілася ў XVI ст. як пераафармленне старога башта (гл.). Да рус. слова параўн. Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64. Параўн. бакшта і башта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)