Тасќаць ’штурхаць’ (жлоб., акц., ЛА, 2), таска́цца ’штурхацца’ (рэч., ЛА, 2), таскану́ць ’штурхануць’ (рэч., ЛА, 2), сюды ж, відаць, таскатня́ ’перацягванне з аднаго месца на другое; хаджэнне па розных месцах, куды пасылаюць’ (Нас.). Укр. таска́ти ’цягаць’, дыял. таска́ть ’занадта хутка ехаць; гнаць (пра скаціну’; кідаць (што-небудзь цяжкае)’, рус. таска́ть ’цягаць’, польск. дыял. taskać ’тс’, taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., Борысь, 628). Параўноўваючы з чэш. tasit ’сячы; вымаць з похваў’, славац. tasiť ’тс’, Махэк₂ (637) разглядае словы як вытворныя (т. зв. sk‑intensivum) ад кораня tes‑, параўн. чэш. tesatчасаць’, гл. таксама Голуб-Ліер, 478; Голуб-Копечны, 380), гл. бел. часа́ць, цясля́р. Магчыма, роднасныя да літ. tąsýti ’цягаць’, якое з’яўляецца інтэратывам ад tę̃sti ’цягнуць’, ст.-інд. táskaraḥ ’рабаўнік, злодзей’, з і.-е. *ten‑ ’цягнуць’ (ЕСУМ, 5, 525–526; Чарных, 2, 229; Фасмер, 4, 26). Малаверагодна вывядзенне са страчанага *taska ’мяшок, сумка’, параўн. ст.-в.-ням. tasca, італ. tasca і пад. (Абаеў, Этимология–1966, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рык1 ’роў жывёлы’ (ТСБМ), ст.-бел. рыкание, рыканье (Скар.), руск. рык, польск. ryk, славац. ryk, чэш. ryk, славен. rik, серб.-харв. рик, ри̏ка ’рык’, ’рокат’, ’шум’, балг. рик. Прасл. *rykъ адвербальнае ўтварэнне ад *rykati (> бел. ры́каць) (БЕР, 6, 255).

Рык2 ’тоўсты брус’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Няясна.

Рык3 ’вадзяны вол’ (добр.). Утворана безафіксальным спосабам ад ры́каць (гл.), як бай ад ба́яць, чос ад часа́ць (Сцяцко, Афікс. наз., 262–263).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізрэ́б’е ’валакно, якое засталося пасля ачоскі льну’, ’палатно з гэтага валакна’ (Касп.). Рус. дыял. изгре́бье, изгре́б, изгреба са шматлікімі суфіксальнымі варыянтамі ’ачоскі льну; валакно льну з ачоскаў’, ’палатно з ільняных ачоскаў’, изгре́боватьчасаць лён упершыню’ (наўг.), укр. згрі́бʼя, бʼя ’пакулле, ачоскі’ (Грынч.), ст.-рус. изгреби, изгребие (XIII ст.) ’пакулле, ачоскі льну, канапель’, ’грубыя адходы льну і канапель’. Ад ст.-рус. изгребие — прэфіксальна-суфіксальнага наз. з коранем ‑греб‑ (гл. грэбці) са стратай ‑г‑ у кансанантнай групе. Гл. зрэб’е.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ргаць1 ’цягнуць не роўна, а рыўкамі, рэзкімі рухамі’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ, ТС; бялын., Янк. Мат.): то́ргаў трактор трактора з ямы (ТС), ’тузаць за лейцы, прымушаючы каня ісці’ (ТСБМ), то́ргыць ’чапаць’ (Бяльк.), тарга́ць ’цягаць, валачы ў розныя бакі’, ’тузаць, шморгаць’ (Нас.), то́ргаті ’тузаць аснову красён’ (лун., Шатал.), то́ргаць ’кляваць, прыводзіць у рух паплавок’ (ТСБМ, ТС), ’дрыжаць, пацепвацца, перасмыквацца’ (ТСБМ), ’торгаць пры нарыванні (з болем), балець праз аднолькавыя прамежкі часу, тузаць пры нарыванні’ (ТСБМ, Шат., Жд. 2, Жд. 3, Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.), то́ргаты ’нарываць’ (бяроз., ЖНС), ’шморгаць, часаць лён’ (Клім., Горбач, Зах.-пол. гов.), ст.-бел. торгати ’тузаць, церабіць, рваць’ (Сл. Скар.), сюды ж то́ргацца ’тузацца’ (Касп.), выклічнік торг: торг‑торг ’тык-мык’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. харк. то́ргати ’тузаць’, рус. то́ргать ’штурхаць’, ’тузаць’, ’тармасіць’, ’цягаць, скубці’, ’ірваць (лён)’, ’вымотваць нервы’; польск. targać ’тс’, ст.-польск. tergać, н.-луж. tergaś ’ірваць, раздзіраць’, ’тузаць’, ’тармасіць’, ’шчыпаць’, ’цягнуць’, ’перакідаць, зносіць’, ’разбіваць’, в.-луж. torhać ’тс’, ’драць’, ’вырываць’, чэш. trhati ’тс’, ’зношваць (адзенне, абутак)’, ’падрываць (скалу)’, ’пацепваць (плячом)’, славац. trhať ’тс’, ’торгаць пры нарыванні’, ’зрываць (адзенне)’, ’рэзаць (слых)’, славен. tŕgati ’рваць, зрываць’, ’расхопліваць (тавар)’, ’разрываць (адносіны)’, ’раздзіраць (адзежу)’, ’адломваць, адрываць’, харв. tȑgati, серб. тр̏гати ’рваць’, ’зрываць (плады)’, ’тузаць пры нарыванні раны’, макед. трга ’торгаць, цягнуць рыўкамі’, ’ад’язджаць’, ’піць з бутэлькі’, ’цярпець, пакутаваць, мучыцца’, балг. тъ̀ргам (Младэнаў, 640), тръ̀гвам, тръ̀гна ’ад’язджаць, рухацца ў дарогу, адыходзіць’, ’лахаць па розных месцах’, ст.-слав. истръгати ’разрываць, перарываць’, истръгнѫти ’вырваць, выцягнуць’, ’адабраць ад каго-небудзь’. Прасл. *tъrgati, звязанае чаргаваннем галосных з *tьrg‑ (Фасмер, 4, 83), *tr̋gati або *trgãti (Сной₂, 782; Рэйзак, 673) ці *tr̥gati (Борысь, 627), роднасныя лац. tergēre ’выціраць, асушаць, чысціць’, ’казытаць’, ст.-грэч. τρώγω ’грызу, хрумстаю, ем’, арм. tʼurc ’сківіца’, тахар. A і тахар. B trask ’жаваць’. Махэк₂ (651) прасл. *tъrgati супастаўляе з лац. stringere ’зрываць з паверхні, абрываць’, ’жаць, касіць’, ’злёгку драпаць, раніць’, ’датыкацца’ (з s‑mobile, якое ў *tьrgati страцілася), сцвярджаючы, што ‑r‑ тут не з’яўляецца каранёвым, звязвае яго з прасл. *tęg‑ ’цягнуць’, а Фасмер (там жа) — са ст.-інд. tṛṇḗḍhi ’расколаты, раздроблены’. Тым не менш Скок (3, 499), як і Борысь, Рэйзак і Сной, мяркуе, што прасл. лексема ўзыходзіць да і.-е. *ter‑ ’церці’, пашыранага фармантамі ‑gh‑ і ‑g̑h‑. Блізкім да то́ргаць (варыянт з азванчэннем пачатковага зычнага?) з’яўляецца до́ргаць ’торгаць’, ’патузваць чым-небудзь’, ’прагна хапаць ежу’, ’ванітаваць’, раздо́ргаць ’стан, калі нападае лютасць, ашалеласць, раз’юшанасць’ (Нас.), дэ́ргаты, да́ргатычасаць лён на грэбні’ (Уладз.), якое да прасл. *dьrgati, параўн. укр. де́ргати ’тузаць, торгаць’, дыял. де́рʼгатичасаць (валакно)’, рус. дёргать ’торгаць’, ’рваць, выцягваць’, ’цягнуць’, ’рабіць рэзкі рух’, смал. дарга́ть ’раздзіраць’, стараж.-рус. дьргати ’торгаць’, польск. dziergać, старое dzierzgać ’фастрыгаваць’, ’вязаць’, н.-луж. źergaśчасаць лён’, чэш. drhati, ст.-чэш. držěti se ’трэсціся’, drhat ’калыхаць’, dŕhat ’шчыпаць курыцу’, славен. dŕgati ’церці, месці’, dŕzatiчасаць’, ’шчыпаць траву’, балг. дъ́рзам ’мяць лён, трапаць яго’, якія суадносяць з *dьrati пашыраным на ‑g‑ < і.-е. *derH‑gh‑ ’цягнуць, ірваць, торгаць, здзіраць скуру’ (Фасмер, 1, 500–501; ЭССЯ, 5, 221; Сной₂, 124; Махэк₂, 127; ЕСУМ, 5, 603).

То́ргаць2 ’крычаць (пра драча)’ (ТСБМ). Слова пабудавана на гукаперайманні крыку гэтай птушкі, падобнага да дорг! (рус. дёрг!, польск. der‑der!), якое паўтараецца да 15 разоў (Праабражэнскі, 1, 179; Фасмер, 1, 501; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 103; Струтынскі, Nazwy, 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скло́бка ‘від матыкі з жалезным пальцам замест лапаткі для чысткі ўнутры вялікіх прадметаў’ (Мат.), ‘скобля’ (Пятк. 1), скло́бка, шкло́бка ‘тс’ (ТС), склы́бка ‘тс’ (Шатал.), склэ́бка ‘тс’ (Сл. Брэс.), скло́бля ‘прылада для прыгатавання борці (нож з ручкай)’ (Сержп. Борт.). Укр. палес. скло́бка ‘прылада для здымання кары з дрэва’. Відаць, ад склобі́ць ‘здымаць кару з дрэва’ (ПСл), ‘скрэбці’ (ТС), ‘чысціць рыбу, скрэбці малую бульбу’ (Вешт.), што ў выніку метатэзы з скаблі́ць ‘ачышчаць кару з дрэва; ачышчаць бульбу ад шалупіння’ (Варл., Бяльк., Касп.), ‘часаць’: скабліла ногі (Касп.), ско́блыты ‘абіраць бульбу’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смы́каць ‘выскубваць, шчыпаць, тузаць’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Гарэц., Байк. і Некр., Ласт., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, ТС), ‘часаць’ (Уладз.). Параўн. укр. сми́кати ‘тс’, рус. дыял. смы́кать ‘тузаць, праць, церці’, польск. smykać ‘тузаць, зрываць’, чэш. smýkati ‘цягнуць, валачыць’, славац. smýkat’ ‘тс’, в.-луж. smykać ‘слізгаць’, н.-луж. śmykaś ‘соўгаць, тачыць’, серб.-харв. сму́цати ‘сцягваць, зрываць’. Прасл. *smykati, роднаснае літ. šmùkti ‘спаўзаць, спадаць’, лат. šmukt ‘уцякаць, саслізгваць’ < і.-е. *(s)meuk‑/*(s)meug‑ (Фасмер, 3, 694–695; Шустар-Шэўц, 1325–1326; SEK, 4, 325–326). Гл. таксама формы без рухомага s‑ пад мыкаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кол 1, кала, м.

1. Палка, шост з завостраным канцом. Сымон уваткнуў сякеру ў калоду, на якой часаў калы. Чарнышэвіч. Сапёры размотвалі скруткі калючага дроту, забівалі ў зямлю калы. Хомчанка. // Усякая доўгая палка. Сабака пачаў агрызацца, і Сімон, схапіўшы кол, пачаў ганяць яго па двары. Самуйлёнак.

2. Разм. Самая нізкая школьная адзнака; адзінка. Атрымаць кол па дыктанту.

•••

Забіць асінавы кол гл. забіць.

Калом стаяць гл. стаяць.

Калом яму зямля гл. зямля.

Пасадзіць на кол гл. пасадзіць.

Стаяць калом у горле гл. стаяць.

У віру на калу гл. вір.

Хоць кол на галаве чашы каму гл. часаць ​2.

(Яго) і калом не заб’еш гл. забіць.

Як сарока на калу гл. сарока.

кол 2, кала, м.

Даўнейшая мера ворнай зямлі.

•••

Ні кала ні двара ў каго — нічога няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачассе, па́часся, па́часі, па́часы, па́часкі, пачоскі, пачосы, па́чосэ, па́часніна, па́часніца ’другі, горшы гатунак ільну’, ’адыходы пры часанні льну, канапель’, ’грубы матэрыял з ільну хатняга вырабу’, ’лён пасля апрацоўкі’ (ТСБМ, Нас., Гарб., Гарэц., Др.-Падб., Шат., Касп., Уладз., Сл. ПЗБ, Варл., Мат. Гом., Ян.; віц., Шн. 3; гродз., Мат. АС; драг., Лучыц-Федарэц; малар., лун., Сл. Брэс.). Укр. па́чо́си, пачіски́, рус. па́чеса, па́чесь, па́чеси, па́чески, пск. па́чесье; польск. pacześ, paczesie, paczesi, paczosy, paczeski, в.-луж. pačosy ’тс’, чэш. pačes(y) ’кудлы’, pačíska ’пачассе’, славац. pačesy ’адыходы пры часанні льну’. Паўночнаславянскае. Да па: і часа́ць (гл.) < прасл. česati < česti (Трубачоў, (Эт. сл., 4, 85–87; Трубачоў, Ремесл. терм., 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́чыць ’цягнуць’ (Нар. Гом.), ’несці’ (Юрч.): скачы не скачы, а грошы тарачы (Сержп. Прык.), тыра́чыць ’везці ў маленькай калясачцы’ (Бяльк.). Гл. тарочыць1.

Тарачы́ць1 (торочы́ті) ’многа раз паўтараць’ (Шатал.), ’сакатаць; бурчаць, сварыцца; размаўляць з прыемнасцю’ (Яўс.). Гл. тарочыць2.

Тарачы́ць2 ’сохнуць (у горле)’ (навагр., Сл. ПЗБ). Няясна; семантыка, відаць, вызначана недакладна, параўн.: што‑та горла тарачыць (там жа), г. зн. ’дзярэ’. Тады, магчыма, да прасл. *torščiti, параўн. рус. дыял. торо́щитьчасаць’, значэнне якога, паводле Варбат (Этимология–1971, 14), блізкае да значэння ’скрабсці’ ў зыходным прасл. *toršiti, *tьrxati, што да асновы і.-е. *ter‑ ’драць’ (Варбат, Супр. чыт., II, 17). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́сіць ’высякаць агонь крэсівам’ (ТСБМ). Укр. кресати, рус. кресать ’тс’, серб.-харв. крѐсати, славен. krésati ’тс’, польск. krzesać, чэш. křesati, славац. kresať, в.-луж. křesać, н.-луж. tśasaś ’тс’. Прасл. kresati не мае надзейных этымалогій (агляд версій гл. Слаўскі, 3, 227). Заслугоўвае ўвагу думка Атрэмбскага (LP, 1, 137–138) аб кантамінацыі лексем česatiчасаць, скрэбці’ і kremy ’крэмень’. На карысць гэтай гіпотэзы гаворыць магчымасць узнікнення праславянскай figura etymologica *kresati kresem (параўн. бел. красаць красавам) ад *česati kremenem. Для такіх выпадкаў, як вядома, рыфмаванае словаўтварэнне даволі тыповае (параўн. Вуд, IF, 22, 166, Гюнтарт, 13). Іншая этымалогія: kresati да krasa. Тады kresati ognь ’ствараць агонь’. Параўн. лац. creare ’ствараць’. Гл. краса (Трубачоў, Эт. сл., 12, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)