Басо́к ’лёска вудачкі; кручок, прымацаваны да лёскі’ (Маш.). Бясспрэчна, да бас ’струна’ (гл.), параўн. і ўкр. басо́к ’басавая струна’. Значэнне ’лёска вудачкі’ зразумелае (перанос), а ’кручок, прымацаваны да лёскі’ — рэзультат забыцця ўнутранай формы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канволь ’паркаль з атласнымі палосачкамі’ (ветк., Мат. Гом.). Відавочна, з ням. Kammvolle ’часаная воўна’, што не звязваецца семантычна. Магчыма, недакладна запісана значэнне ў інфарматара або гэта семантычны перанос: паркаль вырабляецца таксама з часанай бавоўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ласі́цы, ласыцы, ласыцэ, ласымі ’марозныя ўзоры на войнах’ (Сіг., Нар. лекс., З нар. сл., Шатал.), ’дробныя кавалачкі лёду пры замярзанні вады, шарош’ (Шатал.). Семантычны перанос паводле падабенства з ласіцах (Вярэніч, БЛ, 13, 67–68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́к(а) ‘драўляная лаўка’: бацько зробіў трыка (пруж., Сл. Брэс.), відаць, трык м. р. Няясна. Магчыма, ад трык ‘баран’ (гл.). Падобны перанос назіраецца ў каза́ ‘назва падставак, зэдлікаў’, смал. козю́лечка ‘зэдлік’, кабы́ла, саба́ка ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паянці́на, панці́на ’выступ з доўгай шэрсцю на назе каня ззаду над капытом’ (гродз., Нар. сл.), паянчы́на ’клок поўсці, напрыклад, каля капыта’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. pajęczyna ’павуціна’. Перанос значэння паводле падабенства. Гл. таксама пауць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́чышча, пе́чышчо ’хацішча’ (чавус., зэльв., слонім., ЛА, 4). Да печ (гл.). Аб суф. ‑ішч‑а са значэннем ’месца, дзе знаходзіўся прадмет’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 159. Семантычны перанос ’печышча’ > ’хацішча’: пасля пажару заставалася толькі печ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыба́лка1 ’рыбная лоўля’ (ТСБМ). Ад ры́ба (гл.)

Рыба́лка2 ’рыбак’ (Нас., Ян., Бяльк.; гом., Нар. словатв.; КЭС), ’чайка’ (хойн.), ’крачка балотная’ (Байк. і Некр.). Ад рыба́лка1 (гл.). Перанос назвы працэсу на ўтваральніка дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жучкі́ ’сухія скваркі’ (мядз., Нар. сл., 59). Параўн. рус. пенз. жучо́к ’шалупінне ў крупах’. Відаць, сем. перанос паводле формы (памянш. жучок ад жук1 (гл.). Параўн., аднак, яшчэ рус. кур. жу́рки, балг. журнулѝни ’скваркі’; параўн. журэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́наўкапалонка’ (Юрч., СЭС–1, 36), напеўна (Гарэц., Др.-Падб.), паніўка (Нар. сл., Мат. Гом.), панаўка, пану́ўка, пашыўка, паняўка (Бяльк.) ’тс’. Рус. смал. панавка, панавка, пановка, зах.-бран. панаўка, арл. пакоўка ’тс’. Метафарычны перанос ад панва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́паст ’без перадышкі’ (Сл. паўн.-зах.). Кантэкст прыкладаў у слоўніку не пацвярджае дакладнасці ўказанага значэння: «Два дні запаст рубілі». Не выключаны перанос ад *за‑пост ’загавіны’ (запусты) > ’спачатку’ ці скажэнне слова запас або польск. zápas ’запас’, ’спаборніцтва’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)