Басо́к ’лёска вудачкі; кручок, прымацаваны да лёскі’ (Маш.). Бясспрэчна, да бас ’струна’ (гл.), параўн. і ўкр.басо́к ’басавая струна’. Значэнне ’лёска вудачкі’ зразумелае (перанос), а ’кручок, прымацаваны да лёскі’ — рэзультат забыцця ўнутранай формы слова.