попра́ть сов.
1. (наступить на кого-, что-л.) высок. патапта́ць;
2. перен. патапта́ць; растапта́ць; (грубо нарушить) (гру́ба) пару́шыць; (оказать неуважение, оскорбить) знява́жыць; см. попира́ть.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
узлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; заг. узламі; зак., што.
1. Ломячы, разбіць, адкрыць што‑н. замкнутае, запёртае. Узламаць дзверы. □ Ігнась сякерай узламаў замок, і жудасць ахапіла яго. Чарнышэвіч. // Праламаць, разламаць. У вагоне нумар дзесяць палонныя ўзламалі сцяну і выскачылі на хаду. Лупсякоў.
2. Зрабіць прарыў у чым‑н., парушыць што‑н. Узламаць абарону праціўніка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пачапа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.
1. Дакрануцца некалькі разоў; пакратаць. [Галя] не кранулася іх рукою. Ведала звычай некаторых птушак: калі пачапаеш яйкі рукамі, птушкі цураюцца іх. Сабаленка. [Дзед] адкашляўся, разгладзіў, убачыўшы нас, вусы, пачапаў кароценька пастрыжаны клінок бародкі. Янкоўскі.
2. Крануўшы, парушыць. Пасля.. [жонка] расказвае, што цяпер пачалі паказвацца ваўкі. Мабыць, гэта пачапалі іхнія гнёзды. Скрыган.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
устрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Выклікаць у кім‑н. трывогу, страх. Нечаканы прыезд няпрошаных гасцей устрывожыў гаспадароў хутара. Якімовіч. Масавыя ўцёкі з лагера ўстрывожылі фашыстаў. Мяжэвіч. // Парушыць спакой. Не бойся, любая, не бойся, Я не ўстрывожу твой спакой. Пысін. — Да рання далёка яшчэ, — устрывожыў сусед маўчанку і бліжэй прысунуўся да вогнішча. Каваль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
змяць, самну, самнеш, самне; самнём, самняце; зак., каго-што.
1. Зак. да мяць.
2. Моцным націскам расстроіць рады, парушыць баявыя парадкі ворага. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі з іх уцалелі. Гурскі. // Адолець у бойцы, барацьбе; пабіць, зламаць. [Рэндалу] хацелася зараз жа змяць і растаптаць гэту нахабную, пачварную істоту, якая прадала за долары сваю маладосць. Гамолка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
непару́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога нельга парушыць; моцны. Непарушнай дружбай моцна мы з’яднаны. Журба. Тое, што здавалася раней непарушным, усталяваным назаўсёды, цяпер паліў, руйнаваў, захопліваў вораг. Мележ. // Які нічым не парушаецца. Спіце, нашы таварышы, Ваш спакой непарушны! Мы стаім каля вас — І браты і сыны. Броўка.
2. Які захоўваецца ў цэласці, не падлягае расходаванню. Непарушны запас харчоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́біць, -б’ю, -б’еш, -б’е; -біты; зак.
1. каго-што. Ударам выдаліць; з боем выгнаць, адцясніць.
В. акно.
В. ворага з горада.
В. з каляіны (перан.: парушыць прывычны спосаб жыцця).
2. што. Ударамі ачысціць ад пылу.
В. дыван.
3. што. Ударамі зрабіць паглыбленне ў чым-н.; вычаканіць.
В. медаль.
4. што. Знішчыць градам, вытаптаць і пад. (пасевы, поле і г.д.).
Град выбіў жыта.
В. сцежку ў жыце.
5. што. З цяжкасцю дамагчыся атрымання чаго-н. (разм.).
В. дадатковыя сродкі.
|| незак. выбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
захава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1. Аберагаючы, не даць каму-, чаму-н. прапасці, загінуць, зберагчы цэлым.
З. дзяржаўную маёмасць.
З. здароўе.
З. прадукты ад цвілі.
З. успаміны (перан.: не забыць).
2. што. Пакінуць у сіле, у дзеянні.
З. за сабой права.
З. добрыя звычкі.
3. што. Не парушыць чаго-н.
З. умовы дагавору.
З. знешні спакой.
4. каго-што. Пакласці, размясціць так, каб не маглі знайсці (разм.).
Кнігу так захаваў, што я не знайшоў.
|| незак. захо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. захава́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
зблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Пераплесці ў беспарадку; пераблытаць. Зблытаць ніткі. Зблытаць валасы. □ Каб рукі, ногі пакруціла Нячыстай, цёмнай сіле той, Якая долу паваліла, Памяла, зблытала, скруціла Цябе, лянок харошы мой. Бялевіч. // Парушыць парадак чаго‑н. Зблытаць лісты рукапісу. □ Тут на момант .. [дзеці] збіліся, зблыталі строй. Ракітны. // перан. Унесці блытаніну; пазбавіць яснасці, выразнасці, дакладнасці. [Выступленне сакратара] яшчэ больш зблытала і ўскладніла [Максімавы] думкі. Шамякін. Але зноў усё зблытаў, нечакана паявіўшыся, Каляда. Скрыган.
2. Памылкова прыняць адно за другое; пераблытаць з кім‑н., чым‑н. [Аўсянку] можна нават з вераб’ём зблытаць: такая ж шэранькая. Ігнаценка. Галя пагражальна паківала каля яго носа пальцам і строга сказала [Змітраку]: — Ты толькі не зблытай мяне з Інай. Ваданосаў.
3. Разм. Збіць з толку, прывесці ў замяшанне. Падказка зблытала вучня.
•••
Зблытаць карты чые або каго — разладзіць, парушыць чые‑н. планы, намеры.
Зблытаць сляды (след) — збіць са следу каго‑н., накіраваць па няправільнаму следу.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Нару́жнік ’неслух’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Яўс.), пару́жпіца ’непаслухмяная, упартая дзяўчына’ (Нас., Яўс.), сюды таксама наружна ’здзекліва’ (Яўс.), наружонік, наружоніца, наружоны, наруглівы ’здзеклівы’ (ушацк., Пытанні лексікал., фразеал. і стылістыкі. Мн., 1985, 51–53), рус. наружник ’насмешнік, лаяльнік’. Да наруга (гл.), роднаснае польск. naręzyć ’парушыць’ (Брукнер, 355), серб.-харв. мак. naruzlt ’аблаяць, абразіць’, сюды ж, магчыма, і чэш. náruzivy ’заўзяты, заядлы, страшны’, да якога Махэк рэканструюе дзеяслоў *na‑ružiti (Махэк₂, 390), іншыя версіі паходжання апошняга слова гл. Шаур, Etym, Brun, 1978, 140 (роднаснае славен. ruziti ’лушчыць, абдзіраць’, рус. ружь, наружу), Варбат, Куркіна, Этимология–1979, 182 (да прасл. *ruz‑ ’драць, рваць’).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)