пару́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.
1. што. Перашкодзіць нармальнаму стану, развіццю чаго-н., перарваць.
П. маўчанне.
П. сон.
2. што. Не захаваць чаго-н., пераступіць што-н.
П. дагавор.
П. дысцыпліну.
П. граніцу (незаконна перайсці яе).
3. каго-што. Скрануць, разварушыць.
П. пчол.
П. яйкі ў птушыным гняздзе.
|| незак. паруша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. парушэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пару́шыць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пару́шу |
пару́шым |
| 2-я ас. |
пару́шыш |
пару́шыце |
| 3-я ас. |
пару́шыць |
пару́шаць |
| Прошлы час |
| м. |
пару́шыў |
пару́шылі |
| ж. |
пару́шыла |
| н. |
пару́шыла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пару́ш |
пару́шце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пару́шыўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
парушы́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
парушу́ |
парушы́м |
| 2-я ас. |
парушы́ш |
парушыце́ |
| 3-я ас. |
парушы́ць |
паруша́ць |
| Прошлы час |
| м. |
парушы́ў |
парушы́лі |
| ж. |
парушы́ла |
| н. |
парушы́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
парушы́ |
парушы́це |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
парушачы́ |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
парушы́ць несов., см. церушы́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пару́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
1. Перашкодзіць далейшай плыні, ходу чаго‑н.; перапыніць. Парушыць маўчанне. Парушыць спакой. □ Гэтая акалічнасць парушыла ранейшыя сяброўскія адносіны паміж хлопчыкамі. Кавалёў. [Васіль Маркавіч] быў задаволены пачаткам экскурсіі, хоць здарэнне з качкай трохі і парушыла яго планы. Скрыпка. // перан. Падарваць, пахіснуць. Максім бачыў, што шчырую веру Алеся ў гэтага чалавека нельга нічым парушыць. Машара.
2. Не захаваць чаго‑н., пераступіць што‑н. Парушыць парадак. Парушыць дысцыпліну. □ Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі. Сабаленка. А калі б я парушыў прысягу, Гнеў сяброў хай мяне не міне, Хай ад рук партызанаў я лягу, Пакарайце за здраду мяне. Астрэйка. Людзі ведалі — Парфенчык заўсёды ў лесе — і раніцою, і ўвечары — і баяліся парушыць правілы лесакарыстання. Шчарбатаў.
3. і каго. Скрануць, разварушыць. Вось вырваў [Мядзведзь] пень, асінак пару, Мурашнік пад ялінай раскапаў, Узлез на ліпу, пчол парушыў, Задзёр карову у лагу... Корбан. Ніхто іх не трывожыў — Кранаць буслоў няможна, Бо гавораць людзі — Бусел злосны будзе, Як гняздо хто разварушыць Ці яйкі парушыць. Блатун. // Разбурыць, пахіснуць. — Ясна адно, што добра твая жонка зрабіла, што парушыла гэтае пекла, якое, мусіць, было ў вашай сям’і. Чорны.
парушы́ць, ‑рушу́, ‑ру́шыш, ‑ру́шыць; незак.
Тое, што і церушыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Парушы́ць ’церушыць’. Рус. пороши́ть, укр. пороши́ти, польск. prószyć, н.-луж. prošyś, в.-луж. prošić, чэш. prášiti серб.-харв. пра́шити, славен. prašiti ’тс’. Прасл. poršiti. Да порах (гл.); ‑у‑, мабыць, у выніку ўплыву польскага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парушыць; зламаць, перайсці, пераступіць (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
нару́шить сов. пару́шыць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пару́шаны нару́шенный; по́пранный; см. пару́шыць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
преступи́ть сов., книжн., уст. пераступі́ць; (нарушить — ещё) пару́шыць;
преступи́ть зако́н пераступі́ць (пару́шыць) зако́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)