арэ́х, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -а. Плод некаторых дрэў, кустоў з ядомым ядром у цвёрдай шкарлупіне.

Кедравыя арэхі.

Какосавы а.

Смачны жабе а., ды зубоў бог не даў (прыказка).

2. -у. Дрэва, куст, якія даюць такія плады, а таксама цвёрдая драўніна, што ідзе на сталярныя вырабы.

Мэбля з арэху.

Пад арэх вырабіць (разм.) — зрабіць што-н. вельмі добра.

Зарабіць на арэхі — пра вымову, пакаранне.

|| памянш. арэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. арэ́хавы, -ая, -ае.

А. стол.

А. торт (з арэхамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлі́к, -у, м.

1. гл. разлічыць, разлічыцца.

2. Плата за работу, паслугі і пад.

3. Намер, меркаванне.

Хітры р.

4. Карыслівыя намеры, меркаванні.

Матэрыяльныя разлікі.

5. Расплата, пакаранне.

Р. будзе суровы.

6. Беражлівасць у расходаванні сродкаў.

Жыць з разлікам.

7. Група байцоў, якая абслугоўвае гармату, мінамёт, кулямёт і пад.

Мінамётны р.

Брацца (прымацца) у разлік — улічвацца, брацца пад увагу.

Браць (узяць) у разлік — улічваць (улічыць), прымаць (прыняць) пад увагу.

Звесці разлікі з кім

1) узаемна разлічыцца грашамі;

2) адпомсціць каму-н. за абразу, знявагу.

|| прым. разліко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Р. месяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́рка1пакаранне розгамі’ (Нас.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад па́рыць < па́ра1 (гл.). Адносна семантыкі параўн. чэш. napařiti ’пакараць’, першапачаткова ’пакараць розгамі, якія клаліся ў гарачую ваду, каб распарыліся’.

Па́рка2 памяншальнае да па́ра2 (Нас.), ’пара коней’ (Янк.), ’двайны колас, спарыш’ (ТС). Да пара2 з суф. ‑к‑.

Па́рка3 ’парка (адзенне)’ (ТСБМ). Праз рус. па́рка (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74) з нямецкага parka ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́ха, ‑і, ДМ пласе, ж.

1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна; плашка. Партызаны валілі асіннік і ельнік, калолі яго на доўгія плахі. Грахоўскі.

2. Вялікая калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне. І за мяне кладзе пры ўсім народзе На плаху Сценька Разін галаву. Грахоўскі. Земан выпадкова Глянуў на падворак і замёр ад жаху: Там ужо камусьці рыхтавалі плаху. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчу́нак, ‑нку, м.

1. Пакаранне, спагнанне. Не зважаючы на ўсю сваю пераканаўчасць, гэты выпрабаваны сродак ушчунку [пужкаю па пятах] не дапамог: хвароба была загпана ў сярэдзіну. Лужанін. [Маці] сказала якраз пра тое, пра што я думаў: — Які з яго настаўнік! Ён жа дзіця яшчэ. А малыя ж вунь якія гарэзы! На іх ушчунак патрэбен. Якімовіч.

2. Дакор, папрокі. [Служанка:] — Бегаеш, таўчэшся за якіх-небудзь няшчасных восем рублёў у месяц, і яшчэ колькі ўшчункаў ды папрокаў атрымаеш. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взыска́ние ср.

1. спагна́нне, -ння ср.; (взимание) сыска́нне, -ння ср.;

пода́ть ко взыска́нию юр. пада́ць да сыска́ння;

2. (наказание) спагна́нне, -ння ср.; пакара́нне, -ння ср., ка́ра, -ры ж.;

наложи́ть взыска́ние налажы́ць спагна́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воздая́ние ср., уст. падзя́ка, -кі ж., аддзя́ка, -кі ж.; (чести, должного и т. п.) ушанава́нне, -ння ср.; (награда) узнагаро́да, -ды ж.; (отплата) адпла́та, -ты ж.; (возмездие) ка́ра, -ры ж., пакара́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак., каго-што.

1. Вынесці прыгавор, назначыць якое‑н. пакаранне. Прыгаварыць да расстрэлу. □ Марціна судзілі ў лютым. Прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўлення волі. Чарнышэвіч.

2. з інф. Разм. Рашыць, вырашыць.

3. Разм. Дамовіцца з кім‑н. аб чым‑н.; угаварыць каго‑н. зрабіць што‑н. Галена дзве гадзіны стаяла на вялікай дарозе, кіламетраў за два ад Пераброддзя. І такі прыгаварыла падарожнага шафёра, што якраз гнаў машыну яшчэ далей за Перавоз. Чорны.

4. Уст. Прываражыць, прывярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑садзіць; зак.

1. што. Доўга або ў нязручнай паставе седзячы, давесці да здранцвення якую‑н. частку цела. Адседзець нагу.

2. Прабыць, праседзець нейкі час дзесьці. [Эма] скардзілася, што ёй цяжка, што.. [Іван] не памагае ў хатняй рабоце. А яму хіба лёгка было? Яна ж адседзіць, адбалбоча .. восем гадзін, і ўсё, які там цяжар. Марціновіч.

3. Адбываючы пакаранне, прабыць які‑н. тэрмін у турме. Я. Колас за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе і рэвалюцыйныя творы адседзеў тры гады ў ліпскім астрозе. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́ня1 ’гарачы, запальчывы чалавек’ (ТС), пеня́цца ’крыўдзіцца’ (чач., Мат. Гом.), пеня́ць ’скардзіцца’ (лудз., Сл. ПЗБ). Укр. пеня́ ’напасць, бяда; прыдзірлівы чалавек’, пеня́ти ’наракаць’; рус. пе́ня, пеня́ ’дакор, нараканне’, пеня́ться ’крыўдзіцца, наракаць’; ст.-рус. пеня ’вымова, дакор, папрок’, пеняти ’скардзіцца’; польск. pienia, pieniacz, pieniaka ’суцяга, зваднік’, pieniąc się ’зваднічаць’, чэш. pěnivý ’ўзбуджальны’, pěniti ’кіпець (пра кроў, жоўць)’, ’шалець, лютаваць’, в.-луж. pěnić so ’тс’, славен. pẹ́niti se ’злавацца на каго-небудзь’. Да прасл. *pěna, гл. пе́на. Утварылася пры дапамозе суф. *‑ja, які наслаіўся на асноўнае *‑n‑a > *nʼa, параўн. *tonʼa (< topnʼa) — tonǫti, соня < sopnʼasъpati. Семантыка лексемы стаіць бліжэй да зах.-слав. (уключаючы і славен.), а пеня́ць — да рус. моўнай тэрыторыі, хаце ў ст.-рус. мове пеня — ’спрэчка, судовая справа’, таму можна меркаваць, што гэтае значэнне — адно са старажытных, з якога пазней развілася сема ’пакаранне, штраф’. Фасмер (3, 233) мяркуе, што апошняе прыйшло з польск. мовы. Булыка (Лекс. запазыч., 84) таксама мяркуе, што ст.-бел. пеня ’пеня’ (1392 г.) паходзіць са ст.-польск. pena (якое з XVI ст.) < лац. poenaпакаранне; штраф; пакуты’. Можна, аднак. дапусціць, што гэтае падабенства лац. і слав. лексем — вынік больш ранніх генетычных сувязей.

Пе́ня2, пе́на ’штраф’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), пе́нія ’пеня’ (Юрч. СНЛ). Да пе́ня1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)