Пусты́р ’абложная зямля; незасеянае месца’ (ДАБМ, ТСБМ, Цых.), ’голае поле’ (брасл., Сл. ПЗБ); сюды ж пусты́рнік ’пустка’: у нас і добрая зямля, і пусты́рнікі (светлаг., Мат. Гом.). Ад пусты́ (< *pustъ), паралелі: рус. пусты́рь ’закінуты куток, пусташ’, серб.-харв. пу̀стара ’пусташ, стэп’, ст.-прус. paustre ’пусташ, дзікае месца’, параўн. таксама Мартынаў, Этимология–1982, 9.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Кракаво́ран ’груган’ (ТС). Магчыма, адзін са слядоў лакальнага гоцкага уплыву. Пра гоцкія назвы для Corvidae мы нічога не ведаем, але верагодна, што яны супадалі з паўночнагерманскімі, дзе krakr ’воран’, kraka ’варона’. Ясныя сляды германскага (гоцкага) уплыву мы знаходзім у кашубскім арэале. Параўн. адпаведна славін. krak ’воран’, кашуб. kraka ’варона’ (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 96).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Кі́рпа — ’пра кароткі задзёрты нос’ (ТСБМ, Жд. 2). Укр. кирпа ’тс’. Балтызм. Да *kirpa. Параўн. яшчэ літ. apkir̃pti ’абкарнаць’ і рус. курносый < корноносый. Гл. кірпаты, кірпаносы (Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143). Параўн. таксама з пункту погляду семантыкі кірзаты (гл.) ’кірпаты’. Існуе думка аб тым, што кірпа зваротнае ўтварэнне ад кірпаты (ЕСУМ, 2, 437).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Ла́мтух ’абжора’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Да ламаць (Мартынаў, Слав. акком., 131). Утворана пры дапамозе суф.‑ух ад ламота (параўн. гродз. есці ламоту ’есці усё, што папала’), які цяпер успрымаецца як ‑тух (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 65). Аўтары Сл. паўн.-зах. (616) мяркуюць, што гэта — фанетычны варыянт лексемы лантух ’гультай’, ’тоўсты і непаваротлівы’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Паслухмя́ны ’пакорны’, ’які слухаецца каго-н.’ (КЭС, лаг.; паўн.-усх., КЭС; віл., Сл. ПЗБ; Касп.). Карскі (2–3, 43) вылучае тут суфікс ‑мʼан‑ і прыводзіць яшчэ адзін прыклад руцʼмʼаны ’які з руты’ (Кліх). Аднак Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што ‑мʼ‑ узыходзіць да ‑нʼ‑ — ⁺паслухмяны, якое магло б паходзіць з паслу́хный ’паслухмяны’ (Бяльк.). Параўн. таксама ўкр. послухня́ний ’паслухмяны’, послухня́нство ’паслушэнства’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Алю́дзець ’вырасці, зрабіцца больш развітым’ (Шат.). Магчыма, з гоц. liudan ’расці’, бо ў славянскіх і балтыйскіх мовах і.-е. *leu̯dh‑ нібы не мае значэння ’рост, расці’, толькі ’людзі’. Параўн., аднак, серб.-харв. љӳда, љӳдина ’штосьці вялізнае, волат, гігант’ (бел.-серб. ізалекса?). Нарэшце, не выключана яшчэ адна версія алюдзець — зрабіцца людзьмі (у сэнсе ’зрабіцца дарослымі’) (Мартынаў, БЛ, 1972, 1, 16–17).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ку́рыца 1 ’свойская птушка; самка пеўня’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр., Жд. 2). Гл. кур 1.
Ку́рыца 2 ’vulva’ (Некр.). Слова, магчыма, яшчэ праславянскае. Укр. курка ’тс’. Параўн. славен. kȗrjica ’тс’, н.-луж. kurica ’тс’, традыцыйна да кура (гл.) (Штрэкель, AfslPh, 27, 50). Больш верагодна да прасл. kurъ ’род’ (гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 208–209). Параўн. курва (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Лецы́тва ’дзікая, вялікая качка’ (Нас.). Няясна. Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што гэта — старая лексема, якая накшталт чэш. koroptev, ляш. kurotva ’курапатка’ (Махэк₂, 278) складаецца з дзвюх: Іёіь (< letati ’лётаць’) і patva (< ipbtyt р. скл. ръlъие ’птушка’). У такім выпадку для лексемы лецытва можна было б вывесці значэнне ’лётаючая птушка’ паводле таго, як Махэк₂ (там жа) для прасл. кагорту ’курапатка’ вывеў ’бегаючая птушка’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Абрамяня́ць ’пачакаць’ (Шат.) да *аб‑верамяняць (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2). Калі гэты дзеяслоў утвораны ад назоўніка вераме (Нас.), не характэрнага зараз для беларускага арэала, прэфіксацыю можна вытлумачыць на аснове такіх выразаў, як аб ноч, аб дзень. Тады павінна быць аб вераме (< ob vьrmę). Сляды гэтага праславянскага выразу знаходзім у ст.-польск. brzemie, серб.-харв. брјѐме ’час’ < ob vьrmę. Гл. Ільінскі, PF, 11, 193.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Аканава́ць ’абяцаць, намеціць (= мець намер)’ (Касп.), магчыма, праславянскі архаізм. Тады да прасл. kaniti: серб.-харв. ка́нити ’мець намер’, балг. каня, макед. кани ’тс’. Параўн. яшчэ балг. каня ’запрашаць, прапанаваць’ макед. кани ’тс’ (Мартынаў, SlW, 62). Бернекер (1, 561) супастаўляе з лац. cōnor ’мець намер, намагацца’. Супраць Вальдэ-Гофман, 1, 262. Параўн. таксама Покарны, 564. Скок (2, 34) звязвае з прасл. konati, konъ (гл. канец). Неверагодна. Гл. канькаць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)