Савакупля́цца ’здзейсніць палавы акт’, савакупле́нне (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. совокупля́ться (Крукоўскі, Уплыў, 42), якое запазычана з ц.-слав., ст.-слав. съвъкоупити, вытворнага ад ст.-рус., ц.-слав. въкупѣ ’сумесна’, купъкуча’ (Фасмер, 3, 705).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кучугу́р’е ’вялікія шырокія купіны’ (ТС). Параўн. рус. кочура ’купіна’, кочка ’тс’ ад късь як аблаўтнага варыянта да куча (гл.). Зыходная форма *качурʼе. Форма кучугур е пад уплывам рада слоў на ‑горʼе (нагорʼе, пласкагорʼе і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лобжакуча галля’ (ветк., Мат. Гом.). Да лоўж ’тс’ (гл.). Мена губнога назіраецца і ў ветк. ломжа ’тс’ (там жа), а таксама ў тапоніме Ломжа (ПНР) — насуперак Сташэўскаму (Sł geogr., 1959, 173) і Брукнеру (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варахо́бкі ’старыя малавартасныя рэчы’ (КЭС): «збірай свае варахопкі ды ідзі вон з хаты». Да *ворохкуча, груда’ і суфіксаў ‑oba‑ і ‑ък. Аб суфіксацыі ‑oba‑ гл. SP, 1, 61–62. Пра *ворох Фасмер, 1, 355; Шанскі, 1, В, 168–169. -

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́лкам, прысл.

1. Так, каб было зразумела. — Які ячмень, хто пастрыг, раскажы толкам? — звярнуўся да Волькі Міхал. Васілевіч. — Ды раскажы ты [Віктар] толкам, у чым справа? — нецярпліва крыкнуў Мірон. Маўр. // Сур’ёзна, не жартуючы. [Цётка Ганна:] — Яму гаворыш, гаворыш толкам, а ён [доктар] пра перадачу знайшоў час думаць. Лынькоў.

2. Добра, як належыць. Праверылі — кучы не ўсе толкам зложаны. У некаторых месцах куча гною асобна, а торф асобна. Ермаловіч. // Доказна, лагічна. Аб выніках даследавання даложана толкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перавя́ць, смал. перевя́ть ’парваць, перацерці (пра вяроўку, ліну)’ (Этимология–1981, 72). Да пера- (гл.) і вять ’рваць, церці’, якое да прасл. *vęti < і.-е. u̯en‑ ’біць, раніць’, гоц. wunds ’раніць’, англ. wen (< прагерм. *wanja), кімр. ym‑wan ’біцца, змагацца’, карнуэлск. gwane ’праколванне’, англ.-сакс. Wenn ’пухліна’, ’гуз ад удару’ і інш. < і.-е. *u̯a‑/*u̯o‑/*u̯ə‑, параўн. лат. vâts ’рана’, літ. votìs ’адкрытая скула, нарыў’. З гэтым дзеясловам са значэннем ’рваць, церці’, рус. валаг. вя́хакуча, бярэмя, ноша’, а таксама ’ўдар, аплявуха, грымак, кухталь’ (семантыка ’біць’) звязваецца бел. полац. вяхотка2 (гл.) ’чарада, куча’, якое ў ЭСБМ (2, 336) падаецца з паметай “няясна” (Гарачава, Этимология–1981, 72–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́шня1 ’схіл гары з плоскімі выступамі’ (Яшк.). Гл. крушня2.

Кру́шня2куча камення’ (ТСБМ, Федар., Яшк., КЭС, лаг., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. крушня ’тс’, якое з літ. krū́snis ’тс’ (Булыка, Запазычанні, 179).

Кру́шня3 ’пажарышча’ (Мат. Гом.). Гл. крушня2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Субо́р ’натоўп, зборышча’ (маст., Нар. сл.), ’сходка’: субор дзеўкам; ’сабор’, ’куча камення’ (Станк.), субо́рна субо́та ’першая субота ў вялікі пост’ (ТС). Гл. субар; да апошняга параўн. збо́рна (збо́рава) субо́та ’тс’: идуть у цэркву люди, паминають радителяу (Талстая, Полес., 220), ад *sъ‑borъ, гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў. Груды развалін. □ Быццам вузей стала вуліца, заваленая грудамі бярвення. Васілевіч. Цёмнай грудай.. ляжалі непатрэбныя гаспадарчыя прылады. Самуйлёнак.

2. Замёрзлая, засохлая гразь. Ехалі ж мы яшчэ на калёсах, па замёрзлай грудзе. Гарэцкі.

3. Глыба, кусок чаго‑н. цвёрдага, звычайна зямлі. Затарахцелі, забрынчэлі пабітыя калёсы, падскокваючы на мёрзлых грудах. Шамякін. Збіваючы да крыві аб каменне і груды босыя ногі, бяжыць цыбаты Гараська Бусел. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кага́т ’бурт’ (БРС, ТСБМ), ’яма для захавання бульбы’ (Бяльк.), ’доўгі, мелкі капец бульбы’ (кобр., Нар. сл.), ’стог’ (чач., Мат. Гом.), параўн. у Яшкіна, 83, ветк. кагацішча ’месца, дзе стаяла сцірта (кагат) сена’. Укр. міргар. кагаткуча’, дан.куча рыбы, па-асабліваму складзеная і пакрытая чаротам’, палес. кагата ’яма для сховы бульбы зімой’, рус. смал. кагат ’конусападобная куча бульбы ў полі’. На думку Лучыца-Федарца, БЛ, 3, 1973, 57, кагат з’яўляецца іранізмам. Лінгвагеаграфія слова быццам не супраць гэтага, аднак існуюць пэўныя фармальныя і семантычныя цяжкасці. У якасці блізкіх да магчымай іранскай крыніцы Лучыц-Федарэц прыводзіць асец. къахт ’яма’, къахын ’выдзеўбаць’, kʼахуn : kʼaxt ’капаць’. Аднак, паводле Абаева, 1, 620, гэта слова з’яўляецца параўнальна рэдкім для асец. мовы прыкладам адназоўнікавага дзеяслова, ад kʼax ’нага’, першапачаткова такім чынам, ’капаць нагой’ (аб жывёлах), а само слова kʼax не іранскае, гл. Абаеў, 1, 619. Зразумела, што ненадзейнасць асецінскай паралелі вымушае яшчэ больш сумнявацца ў патэнцыяльнай іранскай крыніцы. Апрача гэтага, значэнне ’яма’, якое дазваляе меркаваць аб сувязі іран. і слав. слоў, нельга, безумоўна, лічыць першапачатковым для слав. лексем, тым больш што словы з такімі значэннямі суадносяцца геаграфічна і ўказваюць на другасны іх характар. Слова нагадвае вандроўны культурны тэрмін, аднак крыніца запазычання невядомая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)