член, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба (а таксама краіна, арганізацыя), якая ўваходзіць у склад якога-н. саюза, аб’яднання, групы, таварыства.

Правадзейны ч.

Нацыянальнай акадэміі навук.

Ч.

Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

2. Адна з састаўных частак якога-н. цэлага.

Ч. прапорцыі (спец.). Ч. сказа.

3. Частка цела чалавека або жывёлы (часцей пра канечнасці).

4. Тое, што і артыкль (спец.).

Азначальны ч. (напр., у нямецкай мове — der, die, das).

|| прым. чле́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і чле́нны, -ая, -ае (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяціго́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Тое, што і пяцігоддзе (у 1 знач.). — Дзве пяцігодкі прастаіць, — азваўся з печы Лапко, закладаючы цэглу. Колас.

2. Пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі СССР. Гэта быў час, калі наша краіна набіралася індустрыяльнай сілы, выконваючы свае першыя пяцігодкі. Сабаленка.

3. Разм. Хто‑, што‑н. ва ўзросце пяці год. Яблыня-пяцігодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Краіна або тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), пазбаўленая палітычнай, эканамічнай і дзяржаўнай самастойнасці.

2. Паселішча выхадцаў, перасяленцаў з другой краіны, вобласці.

Нямецкія калоніі ў Расіі.

3. Згуртаванне землякоў, якія жывуць у чужой краіне, у чужым горадзе.

4. Месца жыхарства асоб, паселеных разам з той або іншай мэтай.

Дзіцячая працоўная к.

5. Сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у злучэнні адзін з адным (спец.).

К. мікраарганізмаў.

К. каралаў.

|| прым. каланія́льны, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.).

Каланіяльная палітыка.

Каланіяльныя водарасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заце́пліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць і зацяплі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Запаліць (агонь, свечку і пад.). Зацеплілі трубкі гуралі. Танк. Паўночных віхураў краіна Лагодна сустрэла яго: Паклікала ў дом між ялінак, Зацепліла ў лямпе агонь. Лось. // перан. Прымусіць узнікнуць, з’явіцца. [Ірына] прыціскала да сябе дзіця, хутала яго ў старую коўдрачку, сагравала сваім дыханнем, як бы збіраючыся зацяпліць жыццё ў гэтым маленькім.. цельцы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.

1. Запоўніцца, усыпацца, усеяцца чым‑н. па паверхні. Зямля пакрылася снегам. Поле пакрылася ўсходамі. □ Хмызняк бліжэй падышоў да рэчкі, голыя мясціны пакрыліся асакой. Дуброўскі. // Выступіць, распаўсюдзіцца па паверхні чаго‑н. Волах пачаў чытаць, і раптам яго твар і шыя пакрыліся чырвонымі плямамі. Прокша. Маладое жыта пакрылася расою. Мележ. // перан. З’явіцца ў вялікай колькасці, у многіх мясцінах. Краіна пакрылася сеткай электрастанцый.

2. Разм. Апладніцца (пра жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхвалява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расхваляваць.

2. у знач. прым. Які моцна хвалюецца, бурны (пра мора, возера, раку і пад.). Краіна падобная была да расхваляванага мора, над якім .. грукочуць грымоты. Самуйлёнак.

3. у знач. прым. Які моцна хвалюецца, непакоіцца; расстроены. Апусцілі заслону, выйшаў ніўскі настаўнік, падняў руку, каб суцішыць расхваляваных дзяцей. Пальчэўскі. Расхваляваны ішоў я на ўрок, і на ўроку ў тлумачэннях маіх не было ранейшага складу і ладу. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэспу́бліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўныя дзяржаўныя ўлады выбіраюцца на пэўны тэрмін, а таксама краіна з такім дзяржаўным ладам.

•••

Буржуазная дэмакратычная рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання, пры якой сапраўдная ўлада належыць буржуазіі.

Народная дэмакратычная рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання сацыялістычнага тыпу, палітычную аснову якой складаюць народныя сходы і народныя саветы.

Савецкая сацыялістычная рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання, калі ўся ўлада належыць працоўным у асобе Саветаў народных дэпутатаў, якія складаюць палітычную аснову дзяржавы.

[Лац. respublica.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчынакраіна Прусія’ (Варл.). Рус. пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́к ’немец’, дыял. пруц, укр. прус ’прусак’, ст.-рус. Прусы ’Прусія’, польск. prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус. prū́sis ’прус’, літ. prū́sas, лат. prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũsti ’мыць’, prusnà ’морда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сельскагаспада́рчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сельскай гаспадаркі, звязаны з ёю. Сельскагаспадарчыя культуры. Сельскагаспадарчыя шкоднікі. // Які атрыманы ад сельскай гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя прадукты. Сельскагаспадарчая сыравіна. // Які займаецца перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі. Сельскагаспадарчая фабрыка. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Сельскагаспадарчая вытворчасць. // Які выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. Сельскагаспадарчая тэхніка.

2. Які адносіцца, звязаны з формамі кааперавання ў сельскай гаспадарцы. Сельскагаспадарчая кааперацыя.

3. Звязаны з землекарыстаннем, з развіццём сельскай гаспадаркі; аграрны. Сельскагаспадарчая краіна.

•••

Сельскагаспадарчая арцель гл. арцель.

Сельскагаспадарчая камуна гл. камуна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Рабіцца сівым. «Ці то сівець пачаў [Глеб], ці то проста святло на валасах пераліваецца... Мы ж амаль равеснікі», — падумаў Макар. Дуброўскі. Дармо, што сівеюць мае аднагодкі — вучы нас, краіна, сягоння нанова! Вялюгін.

2. Віднецца, вылучацца здалёк (пра што‑н. шаравата-белае, сівое); шарэць. Сівелі ўзгоркі ад палыну і шэрай квецені лебяды, іржа кепскага шчаўя зацягнула пожні. Хадкевіч. Яшчэ не прыбіты дажджом попел сівеў на тым месцы, дзе стаялі хата і хлевушок. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)