краі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. краі́на краі́ны
Р. краі́ны краі́н
Д. краі́не краі́нам
В. краі́ну краі́ны
Т. краі́най
краі́наю
краі́намі
М. краі́не краі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

краі́на, -ы, мн. -ы, краі́н, ж.

1. Мясцовасць, тэрыторыя, край (у 2 знач.).

Горная к.

Цёплыя краіны.

2. Дзяржава.

Родная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

краі́на ж.

1. (государство) страна́;

2. ме́стность; край м., страна́;

го́рная к. — го́рная страна́е́стность);

цёплыя краі́ны — тёплые края́ (стра́ны)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

краі́на, ‑ы, ж.

1. Мясцовасць, тэрыторыя, край (у 2 знач.). Горкая краіна. Цёплыя краіны. Азёрная краіна. □ Я моцна-моцна звязан з вамі, Малюнкі роднае краіны! Колас.

2. Дзяржава. Сацыялістычныя краіны. Капіталістычныя краіны. □ Краіна родная, Савецкая краіна, Табе я ў песнях сэрца аддаю. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Краі́на ’мясцовасць, тэрыторыя’ (ТСБМ, Шат., Яшк., Сл. паўн.-зах.). Гл. край1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

краіна, край, зямля; старана, старонка (паэт.) / цёплая, куды ляцяць за зіму птушкі: вырай

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чужы́на, -ы, ж.

Няродная, чужая краіна, зямля.

Жыць на чужыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыдзявя́ты, -ая, -ае.

У выразе: трыдзявятае царства — вельмі далёкая краіна, зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыдзяся́ты, -ая, -ае.

У выразе: трыдзясятае царства — вельмі далёкая краіна, зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратэктара́т, -а і -у, Ма́це, м.

1. -у. Форма залежнасці, пры якой слабейшая краіна, фармальна захоўваючы свой дзяржаўны лад, фактычна падпарадкавана мацнейшай імперыялістычнай дзяржаве.

2. -а. Краіна, што знаходзіцца ў такой залежнасці.

На тэрыторыі пратэктарата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)