Бруне́т. Рус. брюне́т, укр. брюне́т. Запазычанне (бел. і ўкр., можа, праз рус. мову) з франц. brunet (< brunкарычневы’). Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мурава́ты, мурова́ты ’цёмна-шэры’ (ТС), му́ры ’светла-карычневай масці’ (мазыр., З нар. сл.), ’цёмна-сівы’ (лельч., Нар. лекс.), ’смуглы, светла-карычневы’ (ТС), рус. мурый ’цёмна-карычневы’, укр. му́рий ’цёмна-шэры з плямамі (аб масці)’, ’смуглы’, чэш. mourovatý ’пачарнелы, цемнаваты’, moura ’шэрая (бурая) карова’. Да прасл. murъ, і.-е. адпаведнікамі якога з’яўляюцца: ст.-грэч. ἀμαυρός ’цёмны’, аркадск. μαῦρος, с.-грэч. μαῦρος ’цёмны, чорны’ (Цупіца, BB, 25, 101; Фасмер, 3, 15; Махэк₂, 377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мя́тлік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Тое, што і метлюжок. Раса была і на доўгім кавылі, на пушыстым мятліку, на пунсовых чашачках макаў. Даніленка.

2. ‑а. Абл. Матылёк. На сіні званочак за дарогай сеў мятлік — карычневы, з белымі кропкамі на крыльцах. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазу́ха ’суп, запраўлены льняной макухай’ (акц., Мат. Гом.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад ма́заць ’брудзіць’ (гл.) і суф. зніжаючай ацэнкі ‑уха, як і маку́ха (гл.) (ільняная макуха мае цёмна-карычневы колер).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарыжава́цца (нарыжовицца) ’нарумяніцца’ (ТС). Відаць, да ружовы ці да руж ’румяны’ (< польск. ruż, rużoimć з франц. rouge ’чырвоны’), збліжанае да рыжы ’рыжы, светла-карычневы’, параўн. наружова ’да падрумяненага стану’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабёр ’бабёр, бабровае футра’, бабра́к ’бабёр’ (Шат.). Рус. бобр, бобёр, укр. бобе́р, бібр, польск. bóbr, чэш. bóbr, балг. бо́бър, бъ́бър, бе́бер, ст.-серб. bobr і г. д. Прасл. bobrъ, bebrъ, bьbrъ ’бабёр’. Роднаснае літ. bebrùs, bẽbras, bãbras, лат. bębrs, ст.-прус. bebrus, ст.-в.-ням. bibar, лац. fiber, ст.-іран. bawra‑ ’тс’ і г. д. І.‑е. *bhe‑bhru‑карычневы’ (рэдуплікаваная форма), параўн. ст.-інд. babhrúṣкарычневы’. Гл. Бернекер, 47; Траўтман, 28–29; Фасмер, 1, 180–181; Слаўскі, 1, 40; Фрэнкель, 38; БЕР, 1, 60; Махэк₂, 59 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руды́, ‑ая, ‑ое.

Рыжа-карычневы. І ўсё ў гэтым чалавеку было рудым — і яркая каўбойка і калматая чупрына, і густыя калючыя бровы. Лынькоў. Хлопцы ўбачылі, як вялікая рудая вавёрка ледзь справілася ўскочыць на тоўстую елку. Ваданосаў. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка.

•••

Загінуў як рудая мыш гл. загінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашта́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каштана, складаецца з каштанаў (у 1 знач.). Каштанавае дрэва. Каштанавае лісце. Каштанавыя прысады.

2. Колеру капітана, чырванавата-карычневы. У Веры Засуліч цудоўныя пышныя валасы цёмна-каштанавага колеру. Зарэцкі. Ззаду, прывязаная да воза, ішла кабылка каштанавай масці. Чарнышэвіч. // З цёмна-бурай афарбоўкай верхняга слою (пра глебу). Каштанавыя глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бро́нзавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да бронзы. // Зроблены з бронзы. [Багуцкі] так ударыў кулаком па стале, што перакулілася бронзавая чарніліца. Лынькоў.

2. Цьмяна-залацісты або карычневы; колеру бронзы. Хлопчык быў у адных трусіках на шлейках, моцна складзены, увесь бронзавы ад загару. Хадкевіч. Над дрэвамі ўжо ўзляталі бронзавыя хрушчы. Караткевіч.

•••

Бронзавы век гл. век.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дарашава́ты ’брудна-карычневы, жаўтаваты (аб конях)’ (Шат.). Шатэрнік (79) выводзіць гэта слова з польск. deresz (гл. дэ́раш). Але хутчэй гэта запазычанне прама з польск. dereszowaty ’тс’. Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 14; Брукнер, 87 (лічыцца запазычаннем з венг. мовы; параўн. венг. прыметнік deres ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)