Ту́шнае ‘нясмачнае, нішчымнае, незапраўленае’: адно тушнае ядзім (Бяльк.). Відаць, да ту́шчы ‘парожні, пусты’ (гл.) > *тушчнае ‘пустое’ са спрашчэннем спалучэння зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мя́ккасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць мяккага. Мяккасць шэрсці. Мяккасць клімату. Мяккасць зычных. □ Карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за другой, песцячы погляд мяккасцю і разнастайнасцю фарбаў. Васілевіч. // перан. Адсутнасць рэзкасці; уступчывасць, спагадлівасць. Голас у.. [брыгадзіра] пагучнеў, але ў ім адчувалася мяккасць, ласкавасць. Хадкевіч. Пры ўсёй мяккасці свае натуры, панна Ядвіга была гордая дзяўчына. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з-пад і (перад збегам зычных) з-па́да, прыназ. з Р.
1. Абазначае накіраванасць дзеяння з якога-н. месца, што знаходзіцца пад чым-н.
Выбрацца з-пад снегу.
2. Абазначае накіраванасць дзеяння, паяўлення з якога-н. месца, што знаходзіцца каля чаго-н.
Прыехалі з-пад Баранавіч.
3. Указвае на вызваленне ад якога-н. становішча, стану і пад.
Выйсці з-пад агню.
Уцячы з-пад варты.
4. Указвае на былое прызначэнне прадмета як ёмішча для чаго-н.
Бутэлька з-пад малака.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Віёрка ’вавёрка’ (стаўб., ДАБМ, Сцяшк. МГ, КТС, Якуб Колас). Утварылася ў выніку распадабнення зычных в ад вавёрка. Параўн. таксама йайорка (ДАБМ, 897).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раўда́нь, раўдо́нь ’нізкі, роўны і шырокі бераг ракі, абалонь’ (Ласт.). Няясна; магчыма ў выніку перастаноўкі зычных з раўнадзь ’раўніна’. Гл. раўнядзь, роўнядзь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
я́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.
2. Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць! Барадулін. [Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я! Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́шальніца ’вусень’ (свісл., Шатал.). Да ву́сеніца (гл.) з «шапялявым» вымаўленнем мяккага c і распадабненнем неарганічнага падваення зычных: *вусянніца > вушальніца; параўн. вучальнік, ву́сяльніца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лішча́вы ’гладкі, тлусты’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Утворана ад *блішчавы ’бліскучы’, параўн. бяроз. бліскавы і з чаргаваннем зычных кораня: блішча́сты, блішча́ты, блішча́чы, блышче́чі (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райля́ ’ралля (звычайна веснавое ворыва)’ (астрав., навагр., ЛА, 2). Вынік нерэгулярнай дысіміляцыі доўгага лʼ, успрынятага як каранёвая група зычных, у ралля́ 1 (гл.): лʼлʼ > jлʼ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́залавак ’драўляны брусок над пярэдняй воссю ў возе’ (свісл., Шатал.), ву́залаўка ’тс’ (Жд., 2). Да вузгалавак ’тс’ са спрашчэннем спалучэння зычных, звязаным з дээтымалагізацыяй слова, гл. вузгалаўе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)