мяккасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць мяккага. Мяккасць шэрсці. Мяккасць клімату. Мяккасць зычных. ▪ Карціны роднага беларускага пейзажу мільгалі адна за другой, песцячы погляд мяккасцю і разнастайнасцю фарбаў. Васілевіч. // перан. Адсутнасць рэзкасці; уступчывасць, спагадлівасць. Голас у.. [брыгадзіра] пагучнеў, але ў ім адчувалася мяккасць, ласкавасць. Хадкевіч. Пры ўсёй мяккасці свае натуры, панна Ядвіга была гордая дзяўчына. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)