Мцяй ’непаваротлівы, гарбатаваты’ (Шпіл.). Не зусім ясна. Магчыма да ля́мця (гл.). Суфікс паводле гультай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́укгультай, невуч’ (Нас.). Паводле Кюнэ (Poln. 81), з польск. nieuk ’тс’, гл. невук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбіндзюга́цца ’пачаць ленавацца, свавольнічаць’ (Нас.). Параўн. біндзюга́нне ’бязмэтнае блуканне’, біндзюгайнік ’той, хто бязмэтна блукае’ (Юрч.), біндзюга́йла ’той, хто швэндаецца, нічым не займаючыся’ (гл.), сюды ж бінды біць ’швэндацца без справы’, што звязваецца з літ. biñdeгультай’, bìndzaгультай, абібок’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Сюды ж, магчыма, розбіндова́ць ’адлупцаваць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лойтрагультай’ (Ян.). Да лотр (гл.); ‑й‑ выражае экспрэсіўнасць, магчыма, не без уплыву ло́йтры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́рабгультай, лодар’ (Сцяшк.). З не і рабіць (гл.) пры дапамозе т. зв. нулявой суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашта́йгультай’ (жлоб., Нар. словатв.). Укр. харк., дненрапятр. лаштабей ’тс’ (лаянка на дзяцей). Генетычна роднаснае да серб.-харв. lästan ’той, хто не хоча працаваць’, ла‑ стовати ’гультаяваць, жыць прывольна’. Да lastгультай, лядашчы’. Паводле RHSJ (5, 908), ‑а‑ ў гэтым слове стаіць замест старога ‑ь‑. У такім выпадку цяжка растлумачыць вакалізм усх.-слав. лексем. Прыняўшы ж версію пра запазычанне ва ўкраінскую мову (а адтуль — у бел. гаворкі) з серб.-харв. last (?), можна меркаваць аб самастойным словаўтварэнні пры дапамозе суф. ‑ай (як гультай, рус. слюнтяй, завсегдатай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыдуркава́ты, ‑ая, ‑ае.

Дурнаваты, бесталковы. Гэта быў бедны местачковы дзяцюк гадоў за дваццаць, бязвусы, безбароды, трохі заіка, трохі гультай і трохі прыдуркаваты. Колас. На тварах бандытаў з’явіліся ўхмылкі. Яны, відаць, паверылі, што перад імі сапраўды прыдуркаваты хлопец. Хомчанка. // Уласцівы прыдурку. Спакойны, ураўнаважаны, з застыглай прыдуркаватай усмешкай на няскладным твары, .. [Алёшка] ішоў да каменданта і думаў, па якой гэта патрэбе яго паклікалі да начальства. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́бургультай’ (стол., Нар. лекс.). З укр. лобурь ’грубы чалавек, боўдзіла, дубіна’. Параўн. таксама лабсір (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нява́ла экспр. ’гультай’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. nevalaнеахайны, апушчаны чалавек’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балдэ́с ’дурны, нерастаропны чалавек; вісус, гультай’ (Бяльк.), ’аболтус’ (Гарэц., Касп.). Бясспрэчна, кантамінаванае слова, параўн. балда́ і балбе́с.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)