Пу́цкела ’перапёлка’ (воран., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 127), запазычана з літ. putpelė, piitpela ’тс’, хаця неарганічная для беларускай мовы субстытуцыя tpe‑ > цке- застаецца невытлумачальнай; хутчэй за ўсё, з *пуцькала ад пу́цькаць у выніку “пераносу” мяккасці (гукаперайманне пуць-пуць) у спалучэнні ‑цьк‑ > цк’ магчыма, пад уплывам балтыйскіх назваў. Параўн. таксама харв. púcka ’перапёлка’ і пад., в.-луж. pocpula, н.-луж. paćpula ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́каць 1 ’часта ўжываць слова так, падтакваць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.). Укр. та́кати ’згаджацца; падтакваць’, рус. та́кать ’тс’. Да так, гл. Паводле Фасмера (4, 12), стараж.-рус. такати ’згаджацца’ ўтворана ад тако ’гэтак’; сюды ж аналагічнае рус. да́кать.

Та́каць 2 ’рытмічна тахкаць, стукаць’ (ТСБМ). Укр. та́кати ’тс’, дыял. ’кракаць, кахкаць (пра гусей)’, дзіц. так‑так ’качка’ (Горбач, Дитяч.), рус. та́кать ’тахкаць’. Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуць-пуць — выклічнік для падзывання курэй (Сцяц., Дразд.; швянч., Сл. ПЗБ), путь‑путь ’тс’ (Сл. Брэс.; лін., Шатал.), пу́тю‑путь‑пу́тька ’тс’ (пін., Нар. лекс.), параўн. укр. путь‑путь, літ. put’‑put’, лат. put‑put і пад. Гукаперайманне, якое перадае галасы розных птушак, параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 170; Скок, 3, 66. Лучыц-Федарэц (БЛ, 17, 66–67) адносіць да балтызмаў, што сумнеўна. Гл. пуця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшык — выклічнік для перадачы інтэнсіўнага згарання (Шымк. Собр.), імітуе гукавы эфект ад запаленага пораху, гарачага жалеза, апушчанага ў ваду; выпусканне газаў (Нас.): зрабіў пшык (Сержп.), ’нічога, пустата’ (ТСБМ, Сцяшк.), пшы́каць ’рабіць успышку порахам; ціха выпускаць газы’ (Нас.), пшы́чыць ’сіпець (пра гадзюку)’ (ЛА, 1), сюды ж пшы́каўка ’порхаўка’ (ЛА, 1; смарг., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне, параўн. укр. пшик, якое Смаль–Стоцкі (Приміт., 170) трактуе як “стары выгук”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыр 1 (пырь) ’вецер’ (Шпіл., у прыпісцы): чы пыр, чы негода, чы будзеш заўтра пагода? (Нік. Посл), параўн. рус. урал. пырять, пырну́ть ’дунуць, падуць (пра вецер)’. Няясна. Магчыма, да пыр 2, гукаперайманне, імітуючае пырханне, лёгкі подых, параўн. таксама стараж.-рус. пьрѣ ’ветразі’ (“Аповесць мінулых гадоў” пад 907 г.), тады звязанае таксама з⇉*per‑ (“o locie”, Брукнер, 438), якія выступаюць у прапар, перапёлка (гл.). Інакш адноснастараж.-рус. слова Фасмер, 3, 392 (запазычанне з фінскай); адзінкавыя фіксацыі і адсутнасць тлумачэння семантыкі слова ў дзіцячай помаўцы (’спёка, гарачыня’?) не выключаюць сувязі з *ругь ’агонь’, параўн. рус. урал. пырья ’напор, струмень паветра (з мяхоў у кузні)’: огонь горит под пырьей (СРНГ). Зрэшты, гэта можа сведчыць пра вельмі даўняе змяшэнне асноў са значэннем ’раздуваць’, параўн. пырыць (гл.), і ’гарэць’ (гл. пырнік 2).

Пыр 2 — гукаперайманне, імітацыя ўзлёту, палёту: пыр-пыр ’пырх’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’пра ўзмахванні крылцамі птушкі” (Шат.), пыркаць ’падлятаць, скакаць’ (пух., З нар. сл.; ашм. Стан.), ’парушыць’ (смарг., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнага паходжання, параўн. пырх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыр-тыр, тырь‑тырь — пра гукі стрэлаў з ружжа (Канкард. XIX ст.). Гукаперайманне. Паводле Брукнера (589), польск. tyr ‘стрэл’ можа паходзіць з іт. tiro ‘тс’, якое, у сваю чаргу, ад франц. tirer ‘страляць’, англ. tear ‘разрываць’, ням. zerren ‘цягнуць’, што сведчыла б аб польскім уплыве. Параўн., аднак, выклічнік тырр (гл.) з шырокай семантыкай, якая ўключае і названае значэнне, а таксама ты́ркало ‘гульня ў вайну, калі крычаць тырр — страляюць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́мкаць 1 ‘іграць на шчыпковым музычным інструменце’, ‘гаварыць неразборліва’, ‘няўмела іграць’ (ТСБМ, Янк. 3., Рагаўц.), тро́мкаты ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.), тры́мкаць ‘тс’ (Сцяц. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне: trom‑trom ‘гук пры нацягванні струн у скрыпцы’ (ваўк., Федар. 4), параўн. укр. дыял. тромкат ‘каркаць’, тром ‘крык крумкача’ (Ніканч. Єндем.), польск. trom (прыспеў) і інш. (Фасмер, 4, 98; ЕСУМ, 5, 648).

Тро́мкаць 2 (трёмкыць) ‘есці з апетытам, паспешліва’ (слаўг., Нар. словатв.). Гукаперайманне, магчыма, пераноснае ўжыванне папярэдняга слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лататы́ (за)даць ’збегчы, імкліва ўцякаць’ (ТСБМ, Янк. БП, Янк. БФ, Сл. паўн.-зах.), ’хутка ўцячы’ (Яруш.), зада́ць латата́ ’тс’ (Растарг.), глыб. лататы́‑лататы́ (па гародзе) ’аб гойсанні, хуткім бегу з матляннем адзежы’ (Л. А. Малаш, вусн. паведамл.), полац. латату́х‑латату́х — гукаперайманне едучага рыссю каня (Нар. лекс.). Рус. латата́ ’хуткі ўцёк’, лататай ’тс’ (ЛітССР). Балтызм. Параўн. літ. latatì, latatái ’выклічнік, які перадае гук хуткага бегу’ > latatóti, latatúoti ’хутка бегчы’ (Лучыц-Федарэц, БЛ, 13, 1978, 65; Лаўчутэ, Балтызмы, 118).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстрык, ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага кароткага гуку (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’шчаўчок па носе або па вуху’, ’папрок’ (Нас.), пстры́каць, пстры́кнуць ’даваць пстрычку (пстрычкі)’; ’шчоўкаць, ляскаць (пальцамі)’, ’хутка і лёгка рухацца, пырхаць’, ’раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь)’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’скакаць’ (астрав., Сл. ПЗБ), пстры́кнуць ’рэзка штурхнуць нагой’; ’ускочыць’; ’сфатаграфаваць’ (Жд. 2, 3). Гукаперайманне, параўн. аналагічнае польск. pstryk ’пстрык’, pstrykać ’шчоўкаць’, ’фатаграфаваць’. Польскі дзеяслоў фіксуецца з 1776 г., утвораны ад prztyk, prztykać (Банькоўскі, 2, 959).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́баць ‘скакаць’ (Ласт.), стрыбуля́ць ‘ісці падскокваючы’ (хойн., Шатал.); сюды ж стрыбо́к ‘скок, скачок’, стры́баўка, стры́бля ‘страказа’ (Ласт.), стрыбутне́йшы ‘здаравейшы, мацнейшы’ (Ян.). Параўн. укр. стриба́ти ‘скакаць’, стрибо́к ‘скачок’. Прасл. дыял. *stribati ‘скакаць’, роднаснае літ. stribuliúoti ‘падскокваць, скакаць’ (ЕСУМ, 5, 439), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 132) лічыць крыніцай запазычання аднаго з дзеясловаў. Параўн. таксама літ. stripuliúoti, strãpaliuoti ‘тс’, звязаныя з strapulnė́ti ‘стукаць нагамі’ (Куркіна, Этимология–1974, 52), што дазваляе ў аснове названых слоў бачыць гукаперайманне, параўн. стропаць, тро́паць ‘стукаць нагамі’ (гл.), дры́паць ‘часта пераступаць нагамі’ (Скарбы) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)