Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гукаперайма́нне, -я, н.
Імітацыя голасам або тэхнічнымі сродкамі прыроднага гучання (напр., ква-ква, ку-ку, мяў-мяў), а таксама слова, якое ўтварылася шляхам такога пераймання (напр., квакаць, кукаваць, мяўкаць).
|| прым.гукаперайма́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гукаперайма́ннеср. звукоподража́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Гукаперайманне 3/47; 4/80
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
гукаперайма́нне, ‑я, н.
Перадача голасам або тэхнічнымі сродкамі якога‑н. прыроднага або механічнага гучання, напрыклад: ку-ку, мяў-мяў.// Слова, утворанае шляхам пераймання прыроднага гучання абазначанага ім прадмета. Сустракаюцца словы, утвораныя спосабам гукапераймання (гукавая метафара), напрыклад: гудок, свісток, .. стукат, грукат, тупат, гром і да т. п.Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУКАПЕРАЙМА́ННЕ, анаматапея,
1) у мовазнаўстве ўмоўная імітацыя тых ці іншых гукаў рэчаіснасці фанет. сродкамі пэўнай мовы (напр.: «ква-ква», «мяў», «цік-так»). Умоўнасць выяўляецца ў тым, што адно і тое ж гучанне ў кожнай мове перадаецца па-свойму: па-беларуску певень крычыць «кукарэку», па-англійску cock-a-doodle-doo. Карэнныя гукапераймальнікі-выклічнікі з’яўляюцца асновай утварэння шматлікіх слоў у мове, у першую чаргу дзеясловаў: «кукарэку < кукарэкаць < кукарэканне», «бух < бухаць < буханне < выбух < выбухны» і г.д. 2) У паэзіі імітацыя з дапамогай гукаў мовы тых ці іншых прыродных гукаў. Дасягаецца і назапашваннем гукапераймальных слоў, і падборам слоў з аднароднымі, блізкімі гукамі. Інструментоўка на асобныя (перш за ўсё зычныя) гукі можа асацыятыўна ўзнаўляць свіст, грукат грому, шум і рокат вадаспаду: «У горных жорнах перацёрты, // Па схіле, як па латаку, // Паток ссыпаўся, распасцёрты, // І ніцма падаў у раку» (М.Лужанін).