Скнепа ‘скнара, жмінда’ (Шымк. Собр.). Няясна; магчыма, да кніпацьвязаць’ (гл.), што лічыцца балтызмам (Лаўчутэ, Балтизмы, 68), або роднаснае ўкр. скні́ти ‘ныдзець, мучыцца’, якое звязана з склець, гл. (ЕСУМ, 5, 276). Менш верагодная сувязь з рус. скни́па ‘вош’ (< с.-грэч. σκνίπα ‘камар, блыха’, гл. Фасмер, 3, 643).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праўзу́к ’матузок, вяровачка’ (Сцяшк.), правзу́к ’тасёмка фартуха’ (Сл. Брэс.), праўзакі́ (слуц., Сл. ПЗБ). Рус. приу́з ’вяровачка, завязка’, ’рамень цэпа’, дыял. пск. приву́з, при́вузи, при́вза ’тс’. Беларускае слова — конфікснае ўтварэнне (пра- + ‑ук) ад кораня ‑уз‑, які ў словах вузел, уза і роднаснага вязаць (параўн. Фасмер, 3, 368). Гл. прузук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мізгі́р ’павук’ (Растарг.), укр. мизгир, рус. мизгирь і мазгарь ’тс’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. mègsti (1‑я ас. mezgù), лат. mezgt (1‑я ас. megžu) ’вязаць, завязваць’, mazgs, літ. mãzgas ’вузел’, ст.-в.-ням. mâsca, ст.-ісл. mo̦skvi ’пятля’ (Траўтман, 172; Мюленбах-Эндзелін, 2, 591; Фасмер, 2, 619; Дзмітрыеў, RÉS, 39, 1961, 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пульсэ́тка ’цёплы рукаўчык, манжэта, нацэўнік, напульснік’ (ТСБМ; Сл. рэг. лекс.; ашм., Стан.), ’своеасаблівы ўзор вязання, якое моцна расцягваецца; гэтым узорам пачынаюць вязаць шкарпэткі, рукавіцы’ (маладз., Янк. Мат.; Жд. 1), pulzétki ’трыкатажны выраб з цёплых нітак, што надзяваюць на цэўкі рук’ (Варл.). Запазычана з польск. pulsetka ’тс’, ад puls ’пульс; цэўка рукі, дзе адчуваецца пульс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужышча (БРС, Янк., Бір. Дзярж., Сцяшк., Хрэст. дыял., 233). Рус. у́же н. р. ’вяроўка’, ужище, ужища ’тс’, ст.-рус. уже ’вяроўка, ланцуг’, ст.-слав. ѫже ’вяроўка’, балг. въже ’вяроўка’, серб.-харв. у́же, род. скл. у́жета, у́жа ’тс’, славен. vọ̑že н. р. ’канат’, палаб. vǫže ’вяроўка’. Прасл. *vǫže з *vǫzi̯o, роднаснае вузел, вязаць (гл.) (Фасмер, 4, 152; Скок, 3, 583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэшты, мёшты ’плеценыя кручком лапці з тонкіх вяровачак’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), мэштачкі, мэштачкё ’тапачкі з нітак, вяровак, старога сукна для дзяцей, нябожчыкаў’, ’апоркі’ (Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. megztiвязаць, плесці’ (Цыхун, Лекс. балт., 52). Лаўчутэ (Балтизмы, 146) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх недастаткова аргументавана. Параўн. таксама зах.-укр. мешти ’татарскія туфлі, лёгкія чаравікі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́вязь ’сувязь’ (ТСБМ). Да вязаць, параўн. сувязь (гл.). Сюды ж powiezi ’падоўжныя жэрдкі, што кладуцца наверх плыта’ (барыс., JP, 54, 1–2, 29), паводле Бяднарчука (тамсама), па фанетычных прычынах (е < ę на месцы чакаемага ja запазычана з арх. польск. powięź ’звязка, пута’, што неабавязкова, параўн. пераход я > е ў паслянаціскной пазіцыі (за́ец, по́ес) у некаторых беларускіх гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяза́цца, вяжуся, вяжашся, вяжацца; заг. вяжыся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзіцца ў адпаведнасці з кім‑, чым‑н.; узгадняцца. Версія не вяжацца з фактамі. □ Гэта была праўда, але праўда гэтая не вязалася з душой жанчыны. Чорны. // Ладзіцца, атрымлівацца. Гаворка не вязалася. Лявону больш не было чаго казаць. Чарнышэвіч.

2. Прыставаць, прывязвацца, чапляцца. — А ты таксама не вяжыся вельмі да людзей! — параіла Вычыха. Кулакоўскі.

3. Зал. да вязаць (у 1, 3 знач.).

•••

Вязацца слатою — прыставаць, чапляцца да каго‑н.

Вязацца ў сварку — умешвацца, увязвацца ў сварку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаза́, ‑ы; мн. лозы, лоз і лозаў; ж.

1. Кусты некаторых парод вярбы, вінаграду. Вінаградная лаза. □ Астраўкі параслі кучаравай лазой і здалёк нагадвалі копы сена. Шашкоў.

2. Галлё вінаграду, вярбовых кустоў; матэрыял з лазовай драўніны ці кары. Вязаць лазою венікі. □ Дзеці, падлеткі неслі пучкі лазы, вербалозніку. Бялевіч. Сярод пастушкоў ваколіцы мае складаныя ножыкі карысталіся вялікай славай.. За гэтыя ножыкі пастухі вучылі мяне плесці кашы з лазы, лапці. Бядуля. // толькі адз. Дубец як прадмет пакарання; розга. А чарвячок грызе сумленне — Прадвеснік лазні і лазы. Колас.

•••

Даць лазы гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нязбе́дны (незбедный) ’паганы’ (Карскі, Труды, 312), ст.-бел. незбедный ’подлы, нізкі’ (XV ст.) з польск. niezbędnyпаганы, няўклюдны’ (Карскі, там жа), ст.-польск. niesbedny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Апошняе з чэш. nezbedny ’гарэзны’ ад прасл. *bъděti, *buditi (Брукнер, 363), гл. будзіць, узбуджаць, або з *ne‑sъ‑będ‑ьnъ ’нявытрыманы, нястрыманы’, дзе ‑będ‑ суадносіцца з ням. bindenвязаць, путаць’ (Махэк₂, 398).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)