вязацца, вяжуся, вяжашся, вяжацца; заг. вяжыся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзіцца ў адпаведнасці з кім‑, чым‑н.; узгадняцца. Версія не вяжацца з фактамі. ▪ Гэта была праўда, але праўда гэтая не вязалася з душой жанчыны. Чорны. // Ладзіцца, атрымлівацца. Гаворка не вязалася. Лявону больш не было чаго казаць. Чарнышэвіч.

2. Прыставаць, прывязвацца, чапляцца. — А ты таксама не вяжыся вельмі да людзей! — параіла Вычыха. Кулакоўскі.

3. Зал. да вязаць (у 1, 3 знач.).

•••

Вязацца слатою — прыставаць, чапляцца да каго‑н.

Вязацца ў сварку — умешвацца, увязвацца ў сварку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)