ты́тул, ‑а, м.

1. Ганаровае радавое або дараванае дваранскае званне (барон, граф, князь і пад.), якое падкрэслівала прывілеяванае становішча асобы і патрабавала адпаведнага тытулавання (ваша благароддзе, ваша вялікасць, ваша яснавяльможнасць і пад.). Гаварылі, што .. [Гальвас] меў тытул не то графа, не то варона. Чорны. // Разм. Называнне асобы па роду занятку, займаемай пасадзе і пад. — Ну што ж, — сказаў Віктар. — Тытул домаўласніка — гэта якраз тое, чаго мне не хапала. Але нічога не зробіш, будзем будаваць свой дом. Палтаран. У каменданцкім загадзе, які быў расклеены па сценах дамоў гарадка, Паўлік значыўся поўным сваім тытулам: грамадзянін Арэшка Павел Фёдаравіч. Хомчанка. Новыя свацці (жадалі яны сабе гэтых тытулаў, прысвоеных ім дзецьмі, ці не) напярэдадні сышліся абмеркаваць план дзеянняў. Васілевіч. // Якое‑н. званне, што прысвойваецца каму‑н. у гонар прызнання заслуг. Францыск Скарына, узброены доктарскімі тытуламі, зарукай і грашыма віленскага гарадскога галавы, перакладаў, каменціраваў і друкаваў у Празе кнігі бібліі. «Полымя». Паказалі каляровыя афішы з партрэтамі [артыстаў]. У кожнага тытул: лаўрэат якогасьці конкурсу. Жычка. / у іран. ужыв. Акрамя выключнай схільнасці да красамоўства, уладальнік ёмістай лысіны быў надзвычай прагны да славы, да гучных тытулаў і чыноў. Лынькоў.

2. Загаловак кнігі. // Першая старонка кнігі, на якой надрукаваны загаловак, імя аўтара, год і месца выдання; тытульны ліст. Тытул набіраецца буйным шрыфтам. □ Устаючы, Алесь з нейкім дзіўным пачуццём пагладзіў пальцамі ліст тытула. Гэты сумны, нікому непатрэбны ліст з доўгім надпісам. Караткевіч.

3. У буржуазнай юрыспрудэнцыі — аснова якога‑н. права. Тытул уласнасці.

4. Спец. Назва каштарысаў капітальнага будаўніцтва ў СССР па аб’ектах, якія ўключаны ў тытульныя спісы.

[Лац. titulus — надпіс, ганаровае званне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крук1 ’род вялікага цвіка з загнутым тупым канцом’ (ТСБМ, Шат., Жыв. сл., Бяльк., Яруш., Сл. паўн.-зах., Касп., Сцяшк., ТС, Мат. Гом.). Ст.-бел. крукъ (з 1571 г.) разглядаецца як запазычанне праз польск. kruk (гл. Булыка, Запазыч., 179) з ням. Krücke. Аднак само польск. kruk лічыцца запазычаннем з бел. крук або ўкр. крук (Слаўскі, 3, 170). Гэтыя ўсходнеславянскія лексемы тлумачацца як паўночнагерманізмы. Параўн. ст.-ісл. krōkr ’гак, крук’ (Тэрнквіст, Studien, 63–68).

Крук2 ’матыка з двума зубамі’ (Шат., Нар. лекс., Жыв. сл., Сержп. Пр., Нар. сл., Шатал., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Гл. крук1.

Крук3 ’вочап у калодзежы’ (Шат., Нар. словатв., З нар. сл., ТС). Гл. крук1.

Крук4 ’крумкач’ (Нас., Сержп. Пр., Шатал., Касп., Сцяшк., ТС, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Ва ўсіх польскіх дыялектах kruk ’тс’ (апрача паўднёва-ўсходняй часткі малапольскіх, дзе ў тым жа значэнні — gawron) (Струтынскі, Nazwy, 12; Смыль, 18, 4, 149). У частцы вялікапольскіх і малапольскіх дыялектаў ’грак, Corvus frugilegus’ (пры поўнай дамінацыі ў тым жа значэнні). Кашуб. krek ’крумкач’. Руская тэрыторыя распаўсюджання гэтай назвы мяжуе з беларускай і ўкраінскай. Іншыя паўночнаславянскія дыялекты слова kruk не ведаюць. Не ведаюць яго і паўднёваславянскія дыялекты. Адзінае выключэнне, зафіксаванае толькі ў Скока, харвацкае дыялектнае kruk ’Corvus corax’ (2, 214). Таго ж паходжання балтыйскія вытворныя: літ. krauklỹsварона’, kriauklỹs ’крук’, лат. kraûklis ’тс’. Такім чынам, балтыйская геаграфічная арыентацыя слова даволі ясная. З іншага боку, вядома, што для балтыйскіх і славянскіх моў для ’Corvus corax’ і ’Corvus corone’ рэканструюецца vornъ (varnas) і vorna (varna). Таму ёсць падставы меркаваць аб іншамоўным паходжанні крук. Геаграфія наводзіць на думку аб гоцкай крыніцы. Паколькі пра гоцкія крыніцы нічога не ведаем, нельга не звярнуцца да паўночна-германскіх: ст.-ісл. krákr ’Corvus corax, kráka ’Corvus corone’ — hrókr ’Corvus frugilegus’. Kruk з hrōk/hrauk. Параўн. гутн. (дыялект вострава Готланд, які, магчыма, збярог архаіку, блізкую да гоцкай) rōk/rauk ’Corvus frugilegus’. У многіх польскіх гаворках kruk — ’Corvus frugilegus’ (Смыль, PF, 18, 4, 149). Ясныя сляды ўплыву гоцкай сістэмы на балта-славянскую бачым у кашубска-славінскім варыянце: krak ’Corvus corax’, kraka ’Corvus corone’, krëčk (< kruk) ’Corvus frugilegus’, які амаль што поўнасцю супадае з паўночнагерманскай (эвентуальна гоцкай), параўн. бел. палес. кракаворан ’воран’ (гл.). Такім чынам, бел. і польск. крук < гоц. *hrōks (ō > au > u, як bōka > прасл. bukъ). К на пачатку крук пад уплывам крак або канцавога к (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 95–97). Іншыя версіі параўн. у Слаўскага, 3, 172.

Крук5 ’строй птушак клінам пры палёце’ (ТС). Гл. крук1.

Крук6 ’сляпень (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да крук1, улічваючы яго моцны колюча-рэжучы ротавы апарат (БелСЭ, 9, 598). Параўн. кручок3 (гл.).

Крук7 ’кроква’ (Мат. Гом.). Гл. кроква.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́лы в разн. знач. бе́лый;

б. снег — бе́лый снег;

б. хлеб — бе́лый хлеб;

б. афіцэ́р — бе́лый офице́р;

бе́лая гва́рдыя — бе́лая гва́рдия;

бе́лыя крывяны́я ша́рыкі — бе́лые кровяны́е ша́рики;

бе́лае мя́са — бе́лое мя́со;

бе́лая гара́чка — бе́лая горя́чка;

бе́лая ра́са — бе́лая ра́са;

б. біле́т — бе́лый биле́т;

б. верш — бе́лый стих;

бе́лыя но́чы — бе́лые но́чи;

б. грыб — бе́лый гриб;

бе́лае зо́лата — бе́лое зо́лото;

бе́лае духаве́нства — бе́лое духове́нство;

б. ву́галь — бе́лый у́голь;

бе́лая пля́ма — бе́лое пятно́;

б. свет — бе́лый свет;

рабі́ць бе́лае чо́рным — де́лать бе́лое чёрным;

сяро́д бе́лага дня — среди́ (средь) бе́лого дня;

шы́та бе́лымі ні́ткамі — ши́то бе́лыми ни́тками;

бе́лая варо́на — бе́лая воро́на;

я́сна, як б. дзенья́сно, как бе́лый день;

све́ту бе́лага не ба́чыць — све́та бе́лого не ви́деть;

бе́лая косць (ко́стка) — бе́лая кость;

у б. свет як у капе́йку — в бе́лый свет как в копе́йку;

ка́зка пра бе́лага бычка́погов. ска́зка про бе́лого бычка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бая́цца (кого, чего и без доп.) несов.

1. боя́ться, опаса́ться, страши́ться, робе́ть (без доп.); тру́сить (перед кем, чем и без доп.);

не бо́йся, не загі́нем — не бо́йся (не опаса́йся, не страши́сь, не робе́й, не трусь), не поги́бнем;

баю́ся, што з гэ́тага нічо́га не вы́йдзе — бою́сь, что из э́того ничего́ не вы́йдет;

2. (портиться от чего-л.) боя́ться;

фане́ра баі́цца ві́льгаці — фане́ра бои́тся сы́рости;

б. — дыхну́ць боя́ться дохну́ть;

ду́ху б. — трепета́ть;

б. як агню́ — боя́ться как огня́;

бо́йся ты бо́га! — бо́йся ты бо́га!;

ваўко́ў б. — у лес не хадзі́цьпосл. волко́в боя́ться — в лес не ходи́ть;

баі́цца як чорт кры́жапогов. бои́тся как чёрт ла́дана;

не баі́шся кі́ва, пабаі́шся кі́япосл. не слу́шался отца́, послу́шаешься кнутца́;

хто баі́цца, таму ўваччу́ дваі́ццапосл. у стра́ха глаза́ велики́;

воўк саба́кі не баі́цца, але звя́гі не лю́біцьпосл. волк соба́ки не бои́тся, но ла́я не лю́бит;

пу́жаная варо́на і куста́ баі́ццапосл. пу́ганая воро́на и куста́ бои́тся;

спра́ва ма́йстра баі́ццапогов. де́ло ма́стера бои́тся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)