паску́дства, ‑а, н.

Разм. груб.

1. Бруд, нечыстоты. [Жывіцкі:] — Ты гатоў усякае паскудства далонямі мясіць. Не ідзеш ты ў вялікую добрую работу, а ўсё нюхаеш, рыбку ловіш... Чорны. // Пра каго‑н. дрэннага, пра што‑н. дрэннае, непрыстойнае. [Раман] памятаў, што Мікіта Бычок, гэтае паскудства, абібок і злодзей, лез да яго цалавацца. Чарнышэвіч. Лабановіч пазірае на рысунак, і па губах прабягае іранічная ўсмешка. Потым ён хапае газетку і шпурляе кудысь у куток. — Паскудства! — гаворыць сам сабе. Колас. [Гунава:] — Ён мне гаворыць рознае паскудства і спадзяецца на прыдворнае з ім абыходжанне... Самуйлёнак.

2. Дрэнны, агідны ўчынак. — Бі, яго, хлопцы, каб не рабіў паскудства людзям! Галавач. [Бацька:] Усё роўна не дагледзіш, калі зноў захоча якое паскудства зрабіць. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з ударнай працай, ударніцтвам. Ударная брыгада. □ Тлумач растлумачыў: «Наш цэх ударны. Усе стараюцца, каб ніводнай хвіліны не прапала дарма». Чорны. Ударны месячнік па нарыхтоўцы і вывазцы лесу дзяржаве прайшоў .. вельмі ўдала. Брыль.

2. Галоўны, першачарговы; неадкладны. Школа была ўдарным аб’ектам ударнай будоўлі. Грахоўскі. З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная. Крапіва.

уда́рны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з нанясеннем або атрыманнем удару. Ударны механізм. Ударная хваля ўзрыву. Ударныя музычныя інструмент.

2. Які наносіць рашаючы ўдар па ворагу, прызначаны для такога ўдару. Ударны полк. Ударная група. □ На краі хвойніку размяшчаўся ўдарны атрад, сабраны з найлепшых і дужэйшых байцоў усіх атрадаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непакаля́ны (непокаля́ны) ’незабруджаны, незапэцканы’ (Арх. ТС). Да пакалі́ць ’забрудзіць, запэцкаць; вымазаць’. Меркаванне Булыкі (Лекс. запазыч., 134) пра запазычанне ст.-бел. непокаляный (непокаланный, непоколяный) ’незаплямлены; бязгрэшны’ (1598) са ст.-польск. niepokalany ’тс’ грунтуецца, відавочна, на прыналежнасці да царкоўнай тэрміналогіі (параўн. niepokalane zaczęcie ’бязгрэшнае зачацце’ Брукнер, 214), аднясенні да польск. kałбруд, гразь’ і акцэнталагічных асаблівасцях слова, што, аднак, нельга лічыць дастаткова доказным: зыходны дзеяслоў калі́ць (каля́ць) ’мазаць, пэцкаць’ (гл.), з якога выводзіцца значэнне старабеларускага слова, мае праславянскі характар, а шырокае ўжыванне дзеяслова пакалі́ць (пакаля́ць) у народнай мове, у тым ліку і ў архаічных палескіх гаворках, якія дэманструюць значную ўстойлівасць у адносінах да польскіх запазычанняў, не дае падстаў прыняць выказанае меркаванне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разва́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разваліць (у 3 знач.) і разваліцца (у 3 знач.).

2. Поўнае расстройства, разруха. У час змагання цёмных мас, У час галечы і развалу, Была апанавала нас Гання драпежная шакалаў. Крапіва. На ўсіх дварах развал І там тут. Куды ні глянь — Памыі, бруд. Корбан.

3. Разм. Раскіданыя, раскладзеныя ў беспарадку рэчы; беспарадак. Паходныя нашы манаткі — у поўным развале ляжаць на траве. Брыль.

4. Спец. Ворыва з адвалам пласта на абодва бакі і ўтварэннем у выніку гэтага шырокіх барознаў. Узараць у развал.

5. Уст. Месца, дзе гандлююць ужыванымі, старымі рэчамі, расклаўшы іх проста на зямлі. Да «Вярбы» было яшчэ далёка, але на развале, ля муроў, некалькі чалавек гандлявалі кнігамі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

твань, ‑і, ж.

Дрыгва, багністае месца. Перад хлопцамі ляжала гнілая зыбучая твань. Гамолка. Як у той час [вясной 1941 года] .. [Нікодыма] радавала і хвалявала кожная асушаная пядзя зямлі, дык цяпер, наадварот, ён нецярпліва чакаў, каб гэтая зямля зноў ператварылася ў першабытную твань, па якой не прашыецца на Воўчую выспу нават мыш. «Беларусь». Твань вакол была такая, што калі ступіш на яе, дык, здаецца, увесь свет зыбаецца. Броўка. Залезлі [маці з Алёшкам] па самую шыю ў густую рыжую твань і сядзелі там, аж пакуль па іх не напароліся карнікі. Сачанка. // Гразь. Дзядзька Марцін вытрас сетку, а потым выпаласкаў з яе розны бруд і твань па чыстай бягучай вадзе. Колас. // Ціна. Падводная гаць з жэрдак і палак спружыніць пад нагамі .. Ногі слізгаюцца па жэрдках, якія абраслі пад вадой зялёнай тванню. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буза́1 ’падонкі, мут, асадак; азаддзе’ (БРС, Нас., Касп., Яруш., Бяльк.), ’бруд, мут на вадзе’ (КЭС, лаг.), ’пустазелле сярод зярнят’ (Шат.). Укр. буза́ ’татарскі напітак з проса; бруд у нямытай авечай шэрсці; асадак у вадкасці’. Рус. буза́ ’напітак; мутная вадкасць; дрэнны суп; мутная вада ў рацэ; іл, гразь і г. д.’. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тат. buza ’напітак з проса і да т. п.’ < перс.; Локач, 31). Міклашыч, 25; Бернекер, 105; Фасмер, 1, 232; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21; Шанскі, 1, Б, 214–215. Шмат значэнняў у выніку метафарызацыі. Параўн. буза́2.

Буза́2 ’рачны і азёрны іл; гразь; разведзеная гліна; твань з травой на дне вадаёма, гразкае балота’ (Яшкін), буза́, бузяна́е балота (полац., гл. Талстой, Геогр., 192), рус. (пск.) буза́. Перанос назвы ежы, напіткаў на геаграфічныя аб’екты. Параўн. буза́ ’астаткі вадкасці; напітак буза; адходы’. Падрабязней Талстой, Геогр., 192 (там і некаторыя семантычныя паралелі). Гл. таксама Макіенка, Зб. Ларыну, 102. Паводле Нік. Очерки, 103, адсюль паходзіць бузава́ць, ’пэцкаць, муціць, тускліць; мяць, псаваць адзенне’ (БРС, Бір. Дзярж., Бяльк., Касп., Шат.), буза́ніць. Але параўн. і бузава́ць ’біць’.

Буза́3 ’скандал’ (БРС). Рус. буза́ ’тс’, укр. буза́рус.?). Не вельмі яснае слова. Па адной версіі, метафарызацыяй з буза́ ’напітак’ (так Трубачоў, Дополн., 1, 233; супраць Шанскі, 1, Б, 215). Шанскі, там жа, мяркуе, што буза́ ’скандал’ < польск. buza ’лаянка, вымова’ (падрабязней гл. пад бузава́ць ’біць’). Ад буза́ ’скандал’ утворана бузі́ць, рус. бузи́ть (гл. Трубачоў, Дополн., 1, 233; наўрад ці ёсць сувязь з англ. арго boose ’моцны напітак’, boosy ’п’яны’, аб гэтым Трубачоў, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каз ’скажэнне’ (Гарэц.), магчыма, сюды ж kazý (Федар. Рук.). Укр. каз ’шал, шаленства’, толькі ў прымаўцы «Нехай на тебе каз найде!», рус. наўг., кем., арх. казь ’дрэнь, бруд; падла’. Рус. слова адрозніваецца фармальна і семантычна і, магчыма, наогул сюды не адносіцца, польск. дыял. kaz ’загана’, ’бяльмо’, чэш. kaz ’агрэх, дэфект (напрыклад, у тканіне)’, славац. kaz ’недахоп, дэфект’, славен. kàz ’загана, немач’, ’дэфект у тканіне’, серб.-харв. каз ’вырадак’ (слова адзначана ў XVIII ст.). Меркаваць аб статусе як бел., так і іншых слоў цяжка; Трубачоў (Эт. сл., 9, 174–175) лічыць, што прыведзеныя формы дазваляюць рэканструяваць прасл. kazъ — адваротнае вытворнае ад kaziti, гл. казіць. Што датычыцца статуса бел. каз, параўн. яшчэ ўсх.-бел. кажены ’пракажоны’ і сказа ’дэфект і да т. п.’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перага́джваць (піріга́джываць) ’псаваць значную колькасць рэчыва, прадметаў’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і га́дзіць, якое да прасл. *gaditi, gadjǫ ’рабіць паскудным, гнюсным, брыдкім, агідным’ (Махэк₂, 154), параўн. укр. га́дитися ’гадзіцца, выклікаць агіду’, рус. га́дить, ’ванітаваць; сварыцца, лаяць’, га́диться ’псавацца (аб прадуктах)’; ст.-польск. żadać się ’гадзіцца, адчуваць агіду’, в.-луж. žadławić so ’выклікаць агіду’, н.-луж. žadaś se ’адчуваць агіду’, чэш. haditi ’няславіць, ганіць, адракацца’, славен. gaditi ’прыводзіць да грэбавання’, серб.-харв. га̏дити ’пэцкаць, апаганьваць’, макед. гади се ’адчуваць агіду’, балг. гадя ’пэцкаць, забруджваць, ганьбіць’ < і.-е. *gōd‑/*gēd, параўн. літ. gė́da ’сорам’, ст.-прус. gīdan (В. скл.) ’тс’, с.-ням. quad ’благі, мярзотны, агідны’, с.-в.-ням. kōtбруд, смецце’, ням. Kot ’тс’ ’кал, памёт’ (< *kvōd, цірольск. kōt ’звер, які выклікае агіду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.

1. Мыючы, ачысціць ад чаго‑н.; вымыць. Я толькі цяпер заўважаю на Міхайлавых далонях чорныя крапінкі. Іх не адмылі ні вада, ні час. Даніленка. А маці цэлы экзамен учынілі [жандары], загадалі ёй вагон звонку адмыць. Лынькоў. // Мыццём зняць, вывесці (плямы, пахі і пад.). Адмыць чарнільныя плямы. □ Рукі пахнуць травой — лебядой, Сырадоем і кропам. Гэтых пахаў ніякай вадой Не адмыеш ні троху. Гілевіч. // перан. Зняць віну, ганьбу, грэх, вярнуць гонар. [Змітрок:] — Бруд, калі ён зверху, адмываецца, а вось калі душа чорная, яе ніколі не адмыеш! Ваданосаў. Нікому, нават Кастусю, ніколі.. [Толя] аб гэтым не гаварыў. Нічым, здавалася яму, нават тысячай забітых ім фашыстаў, нельга будзе хоць трохі адмыць з яго страшную ганьбу. Брыль.

2. Размываючы плынню, патокам, аддзяліць. Рака адмыла частку берага.

3. Спец. Аддзяліць, ачысціць ад прымесей прамываннем. Адмыць залаты пясок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́рма, ‑ы, ж.

1. Складная перасоўная перагародка, якая зроблена з абцягнутых тканінай ці паперай рам-створак. Бязлітасная да сябе, рашучая, Лёдзя надзела ў прыемнай, за шырмай, шэры мультановы халат. Карпаў. // Заслона, якая адгароджвае частку пакоя і выконвае ролю такой перагародкі. Ад шафы да сцяны была павешана рабенькая крамная шырма. Кулакоўскі. Толік спіць у калысцы, за шырмай. Брыль.

2. перан. Той, хто (або тое, што) служыць для прыкрыцця сапраўдных мэт, спраў, намераў і пад. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць Даволі густа. Корбан. — Я сказаў «фікцыя», — паўтарыў Шынкевіч.. Больш правільна будзе — шырма, за якою схаваны факты. Паслядовіч. — Выходзіць, я ілгу! О не! Я вам не лялька для забавы, Я шырмай вашай бруднай справы Не стану!.. Заадно й мяне Звальняйце! Бачыла.

[Ням. Schirm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)