Пункт ’кропка’ (ТСБМ, Гарэц.), ’страфа, куплет песні’ (валож., Жыв. сл.) ’частка ў музычным творы, калена’ (ПСл), ст.-бел. пунктъ ’кропка’. Запазычана праз польск. punkt (з 1566, гл. Банькоўскі, 2, 965) з ням. punkt < лац. pūnctus ’укол’ ад pungere ’калоць’; значэнне ’частка’ развілося на падставе нумарацыі асобных строфаў, куплетаў і г. д. лічбай з кропкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́ме ’полымя; гарачыня’ (Нас.), томя ’полымя’ (Сл. ПЗБ; Шатал.; Сцяшк. Сл.), ’тс’ (іўеў., Борай., ЛА, 2). З польск. płomień ’тс’, канчатак, як у прасл. *pol‑mę > полымя (гл.), магчыма, праз польск. ст.-мазав. płomię, якое ўжывалася ў мове т. зв. крэсавякаў (А. Рымша, Ю. Крашэўскі, Э. Ажэшка, В. Спасовіч і інш., гл. Банькоўскі, 2, 625).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́міна ’палонка, незамёрзлая частка ракі або возера’ (Сцяшк. МГ). З польск. plonina ’палонка, пелька’, якое з польск. ріо ’багна’ < рві, параўн. кацеўск. рві, plisty ’багністы (пра зарастаючыя азерцы)’ < прасл. *ръlъ ’балота, якое часова заліваецца вадою’, параўн. ст.-рус. пол ’тс’, рус. полая вода, половодье; роднаснае літ. pūliai ’гной’ < *і .e.pul‑o‑s (Банькоўскі, 2, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пія́вы ’працавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць літ. pyti ’размакаць (пра зямлю), станавіцца мяккім (пра характар)’; papijęs ’добры, мяккі, які ўвесь аддаецца працы, дабрыні і г. д.’ (Грынавяцкене, тамсама, 3, 527), што не пераконвае; хутчэй, з пілявы ’рухавы’ (гл.), да піліць2, параўн. польск. pilać ’дбаць’, варыянт pilić ’старацца, дбаць’, што звязана з pilny ’старанны’ (Банькоўскі, 2, 579), гл. пільны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хап ’спрыт, хватка’ (ТС), по́хапкам ’наспех’ (Сцяшк. Сл.); параўн. укр. по́хапки, по́хапцем ’спяшаючыся’, ст.-польск. pochop ’хватка, захоп’, ’пачатак’, чэш. pochop ’разуменне’, старое ’памочнік ката’, ’зборшчык падаткаў’, славац. pochop ’разуменне; уяўленне’. Да па‑хапі́ць, гл. хапа́ць, параўн. по́хват. Банькоўскі (2, 647), іранізуючы над ужываннем слова pochop у Міцкевіча (“użyte normalnie tylko 2 razy”), не улічвае магчымы ўплыў беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́тнік ’часціна мовы, ад’ектыў’ (ТСБМ). Фіксуецца з пачатку XX ст. (Красней, Бел. лекс., 90). Відаць, запазычана з польск. przymiotnik ’тс’ (з першапачатковага imię przymiotne як пераклад лац. adiectivus, г. зн. ’імя, якое перадаецца, дадаецца’, гл. Банькоўскі, 2, 941–942); гл. таксама Кюнэ (Poln., 90). Булахаў (Развіццё, 43) у якасці ўзору дапускае укр. прикме́тник ’тс’, што менш верагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыўлашча́ць, прыўла́шчыць, прыўла́шчваць ’прысвойваць’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.). Працягвае ст.-бел. привлащати, прывлащати ’тс’, якое са ст.-польск. przywłaszczać, przywłaszczyć ’тс’, апошняе лічыцца калькай са ст.-чэш. přivlastniti (Булыка, Лекс. запазыч., 197; SFPS, 13, 24; інакш Банькоўскі, 2, 954). Іншыя ўсходнеславянскія формы таксама з польскай, параўн. рус. привласти́ть ’завалодаць, прысвоіць’, укр. привлаща́ти, привласти́ти ’прысвойваць, прысвоіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуло́нь ’непакрытая лесам прастора (на сухім месцы)’ (малар., Сіг.). Фанетычны варыянт зафіксаванага на Палессі полонь, полоня (гл. палоня)9 што працягваюць польск. płonią ’лужок у лесе’, н.-луж. płoń ’гала, раўніна’, укр. полонь, полонина ’адкрытая прастора, альпійскі луг’ і пад., адносна іх гл. Банькоўскі 2, 626; Ніканчук, Этимология–1984, 168; ЕСУМ, 4, 486 (да поле, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупя́лькі ’палявы хвошч, Equisetum arvense L.’ (воран., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё запазычаю з літоўскай мовы, пра што сведчыць акцэнтуацыя; параўн., аднак, польск. pąpel, pępel ’вадыр на скуры’ (< *рор‑уІь, Банькоўскі, 2, 521), што можа адпавядаць балтыйскай форме тыпу pupelė ’фасоля’ (параўн. pupa ’боб’, pupuolė ’пупышка’) — для расліны характэрна патаўшчэнне на канцы сцябла, якое нагадвае шышачку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́цак ’таўсцяк’, памянш. пуначак (пу́цочек) ’поўненькае, тоўсценькае дзіця’ (Нас.), сюды ж польск. pucek ’тс’, якое Банькоўскі (2, 962) лічыць утварэннем няпэўнага паходжання. Да пу́ца (гл.).

Пуца́к ’пацук’ (віц., беш., Нар. сл.; в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), пуцу́к ’тс’ (глыб., ЛА, 1). Аналагічнае да пувак ’павук’ (гл.), магчыма, пад уплывам пучкаваты ’таўставаты’ (Нас.). Гл. пуіуук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)