◎ Пупя́лькі ’палявы хвошч, Equisetum arvense L.’ (воран., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё запазычаю з літоўскай мовы, пра што сведчыць акцэнтуацыя; параўн., аднак, польск. pąpel, pępel ’вадыр на скуры’ (< *рор‑уІь, Банькоўскі, 2, 521), што можа адпавядаць балтыйскай форме тыпу pupelė ’фасоля’ (параўн. pupa ’боб’, pupuolė ’пупышка’) — для расліны характэрна патаўшчэнне на канцы сцябла, якое нагадвае шышачку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)