Плях!1 ’боўць, шабулдых!’ (Шат.), ’плясь, ляп!’ (Шат.; сміл., Стан.), ’гук ад удару па мяккім месцы’ (Варл.), плях!пра імклівы бег, пра ўдар (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Роднаснае да плясь! (гл.). Сюды ж: пля́хаць ’шлёпаць, хадзіць па гразі’ (Шат.), ’наносіць удары’ (сміл., Стан., Шат.), пля́хнуць ’ударыць’, ’пабегчы’ (Юрч.), ’ударыць па мяккім месцы’ (Варл.), ’плюснуць, абліць’ (Касп.), пля́хнуцца ’пляснуцца’ (Шат.), пля́хацца ’плёскацца (у вадзе)’ (беласт., Сл. ПЗБ; карэліц. Шатал.). Параўн. плёхаць (гл.).

Плях2 ’плешына, прагаліна’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плех1 (гл.). Галосны ‑я‑ з’явіўся, відаць, у выніку абагульнення асновы з пляха́ ’лысіна’, ’агрэх’ (швянч., Сл. ПЗБ), пляха́ ’абсевак’ (паст., ЛА, 2). Не выключана таксама, што плях можа быць запазычаннем з ням. Fleck ’пляма’, ’кавалак зямлі’, ’лапіна, акравак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыва́л ’прыпынак у дарозе для адпачынку ў час паходу’ (ТСБМ): лежа́ць у прывал ’доўга вылежвацца’ (ТС), прыва́лка ’месца для прыпынку ў дарозе, прывал’ (Нас.), прыва́л, прыва́лак ’пагорак; высокі бераг’ (мядз., Нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ), прыва́лак ’нізкае месца ў канцы загона’ (брасл., ігн., Сл. ПЗБ), прыва́лак, пры́валок, пры́ве́лок ’прымурак — выступ печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь’ (Буз., ТС), ’прымастка, палаці каля печы’ (Сцяшк., Сл. рэг. лекс.), ’дошка, прыбітая ля печы’ (Жд.), прывале́нь ’прымак’ (гарад., Нар. лекс.). Да прывалі́ць ’прыперці, прыхіліць; прыкрыць, прыціснуць зверху, прыстаць, прычаліць (пра судна); прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці; з’явіцца, прыйсці (пра што-небудзь нечаканае або ў вялікай колькасці)’ (ТСБМ), да прасл. *privaliti, якое ад *valiti, гл. валі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́сці ‘апусціцца сагнуўшыся, прысесці’, ‘асесці’, ‘выскачыць на скуры (пра скулу і інш.)’, ‘паменшыцца ад вільгаці, збегчыся (пра тканіны і пад.)’ (ТСБМ, Ласт., Стан., Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, ТС), сесць ‘тс’ (Ласт., Касп., Бяльк.), се́гці ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), сёхці ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), сехч, се́хчы ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Скарбы). Працяг прасл. *sěsti (< *sēd‑ti), якое адлюстраваў ва ўкр. сі́сти, рус. сесть, стараж.-рус. сѣсти, польск. siąść, чэш. sěsti, славац. дыял. säsť, sasci, серб.-харв. сје̏сти, славен. sẹ́sti, балг. ся́дам, ст.-слав. сѣсти. Роднасныя літ. seti, sė́du ‘сядаць’, ст.-прус. sīdons ‘той, які сядзіць’; гл. Траўтман, 258; Фасмер, 3, 615; Махэк₂, 538; Борысь, 544; Сной₁, 564; ESJSt, 13, 808–809. Далей гл. садзіць, сядзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́ліць ‘агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу)’ (ТСБМ), ска́ліць (шчэ́рыць) зу́бы ‘смяяцца, рагатаць, насміхацца’, ска́ліцца ‘тс’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 2, ТС, ПЗБ), ‘смяяцца’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Пятк. 2, Ян.), ‘ашчэрвацца; паказваць злосць’ (Нас.), ‘прыжмурвацца’ (Мат. Гом.), скалы́ты: скалы́тʼ го́чы ‘прыжмурвацца; прыжмурваць вочы’ (Клім.), скала́ты ‘той, хто смяецца з іншых’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж ска́лікі ‘кпіны’ (Бяльк.), фраз. ска́лачкі ска́ліць ‘усміхацца’ (пра немаўля) (Нік. Посл.). Укр. ска́лити ‘скаліць (зубы)’, ‘прыжмурваць (вочы)’, ска́литися ‘тс’, рус. ска́лить (зубы), ска́литься ‘усміхацца, смяяцца’, польск. skalić się ‘трэскацца, пакрывацца трэшчынамі’. Ад таго ж кораня, што і скала́1, з якім звязана чаргаваннем; гл. яшчэ шчыліна (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, 2, 292; Фасмер, 3, 631). Паводле Борыся (SEK, 4, 274), дэнамінатыўнае ўтварэнне ад *skala.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талала́ (тылыла́, тылылы́) ’пра балбатню’ (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне, параўн. та‑та‑тапра тарахценне, балбатню’ (там жа) і ла-ла-ла (гл.), сюды ж з рознымі нарашчэннямі талало́й ’крык, гам, шум’ (ТС), талало́м фігуральна ’шумная гульба’ (Пятк. 2), талалёх: а мужык талалёх, талалёх, гдзе напіўся, там і лёг (Астравух, Ідыш-бел. сл.); сюды ж талала́хаць, талала́хкаць ’балбатаць’, талала́канне ’балбатня’, талала́й ’балбатун’, талала́йства ’зброд’ (гл.). Параўн. укр. талала́й ’балбатун’, талала́йство ’набрыдзь’, рус. талала́ ’картавы’, талалы́ ’балбатня, пустаслоўе’, талала́кать ’балбатаць, гаварыць’, польск. tałałajstwo ’набрыдзь, навалач, галота’, літ. talala (выгук), talalúoti ’балбатаць, трашчаць’ і інш. Паралельныя ўтварэнні ў асобных мовах, аднак звяртае на сябе ўвагу паўночнаславянскі арэал іх распаўсюджання, гл. таксама Фасмер, 4, 14; ЕСУМ, 5, 507; Махэк₂, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трох1: трёх‑трёхпра трасенне (Юрч. СНЛ), трёх‑трёхпра язду трушком (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманні, у аснове якіх ляжыць апакопа дзеяслова трохаць, гл. Магчыма, сюды ж трох-трох — калі нехта падпраўляе ношку (вязку галля, закручанае дзіця), якая спаўзла (полац., Нар. лекс.).

Трох2 ‘трое’ (Сл. ПЗБ), ‘утрох (асобна аб мужчынах і аб жанчынах)’ (Мат. Маг. 2). Форма трох (тут Н. скл.) утворана ад формы М. скл. лічэбніка ст.-бел. трие, три, параўн. трьхъ (‘аб трох’). Відаць, адбылося гэта пад уплывам старапольскай мовы, дзе trzech (з М. скл.) пашырылася на лічэбнік Н. скл. (абазначала ‘тры’) з XIV ст. — па ўзоры скланення лічэбнікаў і прыметнікаў, у якіх Р. і М. скл. мелі агульную форму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыску́ць ‘марозная пагода’ (Сцяшк. Сл.). Да трэск, трашча́ць (пра мароз) (гл.), параўн. трэскоцень ‘траскучы мароз’ (гл.), рус. треску́н ‘вельмі моцны мароз, ад якога вянкі хаты ці дрэвы трашчаць’, в.-луж. třĕskać ‘трашчаць (пра мароз)’. Паводле Брукнера (579), вакалізацыя trysk < trzask (гл. трэск) характэрна для польскай мовы, што, магчыма, дае падставы бачыць польскі ўплыў, які дапускае Астроўскі (ABSl, 29, 148) у фіналі ‑уць (мазурэнне?), параўн. трыску́чы ‘траскучы’ (Вруб.), аднак форма ж. р. моцнайа трыскуць набліжае назоўнік да іншых абстрактных на ‑ць, хаця ў гэтым выпадку магчымы і ўплыў слова пагода ‘надвор’е’. Не выключаны таксама ўплыў суфікса літ. ‑ūtis са зневажальным значэннем, параўн. фармальна блізкае літ. treškùtis ‘хто любіць шмат гаварыць’ < treškùs ‘траскучы’, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 264.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́ман, ‑у, м.

Бязладны шум мноства галасоў. — На шчасце маладым! — урачыста падняўся сват, калі гоман і шум зноў крыху улёгся. Васілевіч. // перан. Пра спалучэнне прыродных гукаў. Беларусам, якія не дома, Пэўна, сніцца бароў нашых гоман. Лось. Раніца была ясная, росная, з птушыным гоманам і гудзеннем пчол. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грамадзя́нства, ‑а, н.

1. Прыналежнасць асобы да насельніцтва пэўнай дзяржавы, якая абумоўлівае яго правы і абавязкі ў адносінах да гэтай дзяржавы. Савецкае грамадзянства.

2. зб. Уст. Грамадзяне (гл. грамадзянін у 4 знач.). З дня на дзень газеты прыносілі ўсё цікавейшыя весткі пра настрой рабочых і грамадзянства. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́басць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць грубага. Грубасць сукна. Грубасць паводзін.

2. Грубае слова, грубы ўчынак. Не гавары грубасцей. □ [Кірыл] падумаў і пра тое, што старой ён нарабіў шмат крыўднага за гэтыя дні, абражаў яе сваімі паводзінамі, грубасцю адказваў на яе радасць сустрэчы і цеплыню яе вачэй. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)