грубасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць грубага. Грубасць сукна. Грубасць паводзін.

2. Грубае слова, грубы ўчынак. Не гавары грубасцей. ▪ [Кірыл] падумаў і пра тое, што старой ён нарабіў шмат крыўднага за гэтыя дні, абражаў яе сваімі паводзінамі, грубасцю адказваў на яе радасць сустрэчы і цеплыню яе вачэй. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)