Кава́ка ’луста хлеба’ (Мат. Гом.). Вузка рэгіянальнае ўтварэнне, відаць, ад кавалак ’тс’. Параўн. у Коласа: «…хлеба цэлы кавал» і сумежныя бел. спалучэнні: у Растаргуева: кавалак пераважна ’кусок чорнага хлеба’; у Дабравольскага: кавалэк ’тс’. Цяжка вытлумачыць словаўтварэнне. На думку Казловай, Сов. Славяноведение, 90, бел. слова *kovaka < kovati ’біць, рэзаць; рубіць; адрубаць’. У такім выпадку бел. слова — рэлікт (прасл. дыялектызм), што малаверагодна. Больш надзейнымі здаюцца наступныя меркаванні. Кавака ’луста хлеба’ можна разглядаць як пераробку кавалак ’тс’ у дзіцячай мове. Параўн. кабака ’каўбаса’, кабака ’кабан’ у дзіцячай мове (Яшкін, вусн. паведамл.). Параўн. яшчэ: «Занясі ў поле бацьку каваку хлеба» (Мат. Гом.). Іншы варыянт — замена суфікса ў выніку зацямнення структуры слова (працэс перараскладання) з’ява даволі вядомая ў гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пукчэ́ць ’утвараць пуканне ад бражэння; гаварыць невыразна, пра сябе’ (Нас.) ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., трок., рас., Сл. ПЗБ), ’незадаволена бурчаць’ (полац., Нар. лекс.; Яўс.), сюды ж путаць ’дэманструючы незадавальненне, гаварыць сабе пад нос; бурчаць (у жываце)’ (Нас., Сл. ПЗБ), пукцець (пукцЬць) ’незадаволена гаварыць сам з сабою’ (Шымк. Собр.), пуктаць ’брадзіць; бурчаць’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), зліт, pukšėti ’стагнаць, бурчаць’ або pukščioti ’тс’, гукапераймальнага паходжання (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 126); словы з ‑w‑ (-г/-), магчыма, утвораны на славянскай глебе як інтэнсівы да пу́каць (ад гукапераймальнага пу(к)!), параўн. укр. пу́кти ’лопнуць’, рус. пск., наўг. пуктаць ’гаварыць невыразна, мармытаць’, пуктосіць ’нашэптваць, нагаворваць, калдаваць’ і паралельныя пухтеть ’бурчаць, пучыць (у жываце)’, пыхать/пыхтетьцяжка дыхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўпі́ць ’звальваць у адно месца; запіхваць у натоўп’ (Нас.), то́ўпіць ’змяшчаць, месціць’ (Ласт.), таўпі́цца ’змяшчацца; пхацца ў натоўп’ (Нас.), ’ствараць натоўп’, то́ўпіцца ’змяшчацца, збірацца; ісці клубамі (пра дым)’ (Сл. ПЗБ), ’нацягваць (пра хмары)’ (Пятк. 2), тоўпі́цца ’змяшчацца; гуртавацца’ (ТС), товпі́тісе ’збірацца’ (Вруб.). Параўн. укр. дыял. то́впити ’націскаць, натоптваць, напіхваць’, товпи́тися ’ўціскацца, упіхвацца’, рус. толпи́ться ’ствараць натоўп’, польск. дыял. tłopić, tłupić ’тс’, балг. тълпя́ се ’збірацца ў натоўп, глуміцца’. Прасл. *tъlpiti (sę)/*tьlpiti (sę), роднаснае літ. tilpti ’даваць месца, змяшчаць’, лат. tìlpt ’змяшчацца’, ірл. tallaim ’знаходжу месца’. Меркаванне пра запазычанне то́ўпіцца (параўн. і стоўпіцца ’змясціцца’, утоўпіцца ’тс’) з літ. talpìnti(s) ’змяшчацца’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73) без дадатковых аргументаў цяжка прыняць; параўн. талопіцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́паць ‘біць, трапаць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘брыкаць задняй нагой’ (Нас.): конь тро́пае (бялын., чач., ЛА, 1), ‘варушыцца, рабіць рухі’ (рас., Бел. дыял. 1), тро́пнуць ‘стукнуць, выцяць, ударыць’ (в.-дзв., Шатал., Сцяшк. Сл., Скарбы; карэліц., Нар. сл., Сцяц., Сл. Брэс.; слонім., Нар. словатв.), ‘патанцаваць’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж тро́пацца ‘біцца (пра сэрца)’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр. тропа́ти ‘тупаць; танцаваць, бегчы рыссю’, рус. тропа́ть ‘тупаць, стукаць’, славен. tropati ‘біць’, серб. тропатицяжка ступаць’, тропа̏т ‘стукаць’, балг. тро́пам ‘тупаць, стукаць; вытанцоўваць’, макед. тропа ‘стукаць’. Прасл. *tropati ‘тупаць, стукаць, грукаць’, якое чаргуецца з *trepati (гл. трапаць) і суадносіцца з літ. trapinė́ti ‘тупаць нагамі’, прус. trapt ‘ступаць’, грэч. τραπέω ‘ступаю, выціскаю’ і іншымі дзеясловамі гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 105; Скок, 3, 496).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́лас, ‑а і ‑у; мн. валасы, ‑оў; м.

1. ‑а. Рагавое ніткападобнае валакно на скуры чалавека і жывёл. Сівы волас. // толькі мн. Расліннасць на галаве чалавека; шавялюра. Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас.

2. ‑у, зб. Такое валакно з конскага хваста або грывы, якое ўжываецца для розных тэхнічных патрэб. Конскі волас.

•••

Валасы (сталі) дыбарам — пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім‑н.

Волас з галавы не ўпаў — застацца некранутым, не панесці страты; не панесці ніякага пакарання.

Волас у волас — такія падобныя адзін на аднаго, што цяжка адрозніць.

Дажыць да сівых валасоў гл. дажыць.

І на волас не заснуў — зусім, ніколькі не заснуў.

Ірваць на сабе валасы гл. ірваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адча́й, ‑ю, м.

1. Стан крайняй безнадзейнасці, упадку духу з прычыны гора, непрыемнасці; роспач. «Што рабіць, што рабіць?» — у адчаі шаптала .. [Антаніна] і кінулася ў канюшню, што стаяла поруч, да Лявона. Васілевіч. Ах, як.. [Жэні] цяжка было сказаць апошнія словы! Яна вымавіла іх з горыччу і нават з адчаем. Мележ. Фінал .. большасці навел Мапасана — беспрасветны адчай. Галавач.

2. Рашучасць, адвага, вялікая рызыка, безразважная храбрасць. Адзін немец трымаў лескі, а другі, ускарабкаўшыся па іх пад самую страху, сцягваў з сена нейкую жанчыну. Жанчына з адчаем адбівалася. Колас. Вада ў лодцы ўсё прыбывала, і ніякая сіла ўжо не магла спыніць яе. Са злым адчаем выбіваліся з сіл Федзя і Ільюша. Каваль. Камандзір палка толькі дзівіўся адчаю і смеласці хлапцоў і Ганны. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’е́хацца, з’едуся, з’едзешся, з’едзецца; зак.

1. Сабрацца дзе‑н., прыехаўшы з розных месц (пра многіх, многае). — Я пачала ўжо не без трывогі чакаць, калі скончацца канікулы, з’едуцца настаўнікі і я прыйду ў школу. Шамякін. З’ехалася ўся радня, якая толькі была ў шляхецкай акрузе, і вырашыла, што Казімір павінен жаніцца. Пестрак.

2. Разм. Едучы, сустрэцца з кім‑н. дзе‑н. Хочацца пакінуць гэтыя цёмныя вазы, гэтых людзей, з якімі давялося.. разам з’ехацца, калі выязджалі з вёскі ў горад. Чорны. — Якраз з Алесем Садовічам на станцыі з’ехаліся і разам дадому ішлі, — як бы апраўдваўся Лабановіч за свой «парожні» выгляд. Колас.

3. Разм. Паспець ехаць разам з кім‑, чым‑н. На веласіпедзе з машынай цяжка з’ехацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надтачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Крыху, збольшага стачыць (на станку, тачыле і пад.). Надтачыць зубіла. Надтачыць жалязка рубанка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прагрызці, праесці што‑н. зверху, збоку, не да канца; надтачыць. Шашаль надтачыў бэльку.

надтачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Прышываннем, надвязваннем, надстаўкай і пад. зрабіць даўжэйшым. Надтачыць вяроўку. Надтачыць бервяно. □ Як ні цяжка было зноў знайсці першы канец проваду, але ўсё ж у мяне хапіла сіл зрабіць гэта, а пасля надтачыць провад і злучыць абодва канцы. Марціновіч. // перан. Разм. Зрабіць большым, падоўжыць. Зімовы дзень такі кароткі, што хоць ты яго надтачы. Сабаленка. Жыццё ж у чалавека адно. Тую частку, што выдаткаваў на абходныя шляхі, не надточыш. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць. Ішлі [хлопцы] вузкай, амаль непрыкметнай сцежкай. Шашкоў. Мне да болю жыццё падабаецца — Я нідзе ў ім не бачу драбніц: Мора бурнай вады сабіраецца З рэк, якія з крыніц пачынаюцца, З непрыкметных маленькіх крыніц. Непачаловіч. // Які не кідаецца ў вочы. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметпая сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх. Чарнышэвіч. Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на .. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных]. Брыль. // Які ледзь адчуваецца, нязначны, невялікі. Непрыкметныя змены.

2. Які не вылучаецца сярод іншых; нявідны. Старастам быў пастаўлены ўпарты аднаасобнік Ларывон Бугай, вельмі маўклівы і непрыкметны чалавек. Шамякін. — Ціхі быў чалавек [Нічыпар], спакойны і ўжо, мабыць, залішне непрыкметны. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. падклаў, ‑клала; заг. падкладзі; зак., што і чаго.

1. Падсунуць, пакласці што‑н. пад каго‑, што‑н. Пісталет і планшэтку [камендант] падклаў пад падушку. Сабаленка. Людміла скінула з.. [дзеда] коўдру, падклала рукі яму пад плечы. Арабей. Трэба было, б вышэй падкласці пад галаву саломы, але .. [Любе] было цяжка паварушыцца. Чорны.

2. Дабавіць, дадаць. Падкласці кашы на талерку. □ Падклалі [хлопцы] у вогнішча таўсцейшага дрэва і пайшлі «на паляванне». Маўр. Мы падклалі голля, ярка ўспыхнуў агонь. Гурскі.

3. Пакласці тайком, неўзаметку, з якім‑н. намерам. Нездарма ж і батальённы камісар, які нядаўна прыйшоў у групу, і нават Саўчанка не-не ды неўпрыкмет падкладуць яму якую-небудзь брашурку або кніжку: чытай, Чыжык. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)